Юныя даследчыцы заваявалi «бронзу»
Надзея НIКАЛАЕВА
Два бронзавыя медалi прывезлi з XIV Мiжнароднай алiмпiяды экалагiчных праектаў, якая праходзiла ў Стамбуле, беларускiя школьнiцы. Сёлета ўдзел у алiмпiядзе ўзялi каманды з 35 краiн свету. Гонар Беларусi адстойвалi дзве дзяўчыны — вучанiца 11-га класа сярэдняй школы № 15 горада Барысава Ганна Дзялендзiк i вучанiца 11-га класа сталiчнай гiмназii № 1 iмя Ф. Скарыны Ганна Канановiч.
Экалагiчны праект Ганны Дзялендзiк быў прысвечаны даследаванню тэмы аднаўлення сасновага лесу пасля вясновых пажараў (яна прысвяцiла яму чатыры гады), а мiнчанка Ганна Канановiч вывучала ў сваёй рабоце тэму «Абарона матэрыялаў ад грыбковых пашкоджанняў». Беларусь прымае ўдзел у мiжнародных алiмпiядах экалагiчных праектаў пачынаючы з 1994 года: за прайшоўшы час беларускiя школьнiкi прывезлi на радзiму 20 узнагарод рознай вартасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два бронзавыя медалi прывезлi з XIV Мiжнароднай алiмпiяды экалагiчных праектаў, якая праходзiла ў Стамбуле, беларускiя школьнiцы
|
|