Каларадскi жук затаiўся...
Сяргей РАСОЛЬКА
У сувязi з адносна нiзкiмi тэмпературамi паветра i глебы, якiя назiраюцца ўжо даволi працяглы час, сёлета да радасцi вяскоўцаў i дачнiкаў пакуль не назiраецца масавага нашэсця каларадскага жука.
Гэта, у прыватнасцi, пацвердзiў у гутарцы з журналiстам газеты дырэктар РУП «Iнстытут бульбаводства Нацыянальнай акадэмii навук» Сяргей Банадысеў. «Гэта зусiм не азначае, што каларадскi жук знiк у нас цалкам — у глебе яго не менш, чым раней. Таму радавацца заўчасна, паколькi неўзабаве ён павiнен выйсцi на паверхню». Як удакладнiла загадчык лабараторыi аховы бульбы РУП «Iнстытут аховы раслiн Нацыянальнай акадэмii навук» Марыя Жукава, масаваму выхаду «паласацiка» сапраўды перашкодзiлi нiзкiя тэмпературы паветра i глебы, якiя не перавышалi 10 градусаў цяпла. — Жук ужо з’явiўся на агародах, напрыклад, Брэсцкай, Гомельскай абласцей, аднак пакуль яго няшмат. Калi чакаць масавага выхаду? Ён можа супасцi з фазай цвiцення бульбы. Не варта i спяшацца з апрацоўкай пасадак. Зараз хутчэй падыдзе механiчны збор дарослых экзэмпляраў шкоднiка, тым больш, што пры нiзкiх тэмпературах ён маларухомы, — сказала Марыя Iванаўна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з адносна нiзкiмi тэмпературамi паветра i глебы, якiя назiраюцца ўжо даволi працяглы час, сёлета да радасцi вяскоўцаў i дачнiкаў пакуль не на
|
|