21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вы глядзелi, як... танчаць «Дразды»?

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Муз-news

Малады i вясёлы гурт «Дразды» не толькi выпусцiў напрыканцы мая альбом «Прыляцелi», якi распаўсюдзiўся адразу ў трох краiнах — Беларусi, ва Украiне i Расii. Зараз удзельнiкi калектыву у дадатак да спеваў яшчэ i танчаць — у клiпе на песню «Мора».

Вiдаць, рэжысёру вiдэа i прадзюсару гурту Вячаславу Гулевiчу не давала спакою слава фiльма «Гарбатая гара». Iнакш чаму ён прымусiў выконваць страснае танга хлопцаў — вакалiста i балалаечнiка Вiталя Карпанава i баянiста Iлью Нямыцьку? Мала таго, для передачы рэжысёрскай задумкi «Дразды» чамусьцi ператварылiся ў маракоў (аналогiя з чайкамi?). А так сюжэт просты: гурт акампануе маладым людзям, якiя знаходзяцца ў танцавальным клубе, потым музыканты не вытрымлiваюць i танчаць самi — спачатку з дзяўчатамi, затым адзiн з адным. Дарэчы, вучыцца танчыць хлопцам давялося непасрэдна падчас здымак, так што не адна пара дзявочых ног была адтаптаная. Зрэшты, нiводны з «Драздоў» не пацярпеў.

ВЫМЕРЗЛА САРОЧКА...

Спявачка Iрына Дарафеева зняла клiп на песню «Вышыта сарочка», вядомую нам па ўдзелу ў нацыянальным адборы на «Еўрабачанне-2006». Праходзiлi здымкi чамусьцi незаўважна, амаль па-партызанску, нягледзячы на тое, што месца для iх было выбрана выдатнае — паэтычны «купалаўскi» музейны комплекс у Вязынцы.

У кадры Iрына i яшчэ амаль два дзесяткi дзяўчат, апранутыя, як i чакалася, у прыгожыя белыя кашулi, катаюцца на чоўнах у маленькiм азярцы, а таксама гуляюць па полi i ў лесе. Нагадвае Купалле, толькi без вяночкаў на вадзе. Выглядае ўвогуле прыгожа, калi не ўлiчваць адно «але». Здымкi прыпалi на той дзень, калi летам i не пахла. Рэжысёру Аляксандры Бутар, аператару Сяргею Новiкаву i астатняй здымачнай групе (каманда АНТ) было камфортна ў куртках, а дзяўчаты перыядычна пакрывалiся дрыжыкамi i практычна злiвалiся з колерам сваiх кашуляў. Так што ў перапынках гераiнь даводзiлася адаграваць, захутваючы ў спецыяльнае покрыва. Дзяўчаты, зрэшты, цярпелi выпрабаваннi мужна — i нiбы ва ўзнагароду за стойкасць над здымачнай групай расцвiла вясёлка... Кажуць, гэта добры знак.

ВА ЎСIХ НА СЛЫХУ, НI Ў КОГА НА ВАЧАХ

Звычайна калi спявак доўга не паказваецца публiцы, робячы iнтрыгу, значыць i глядзець няма на што. Iншая справа, калi выканаўца раскручвае не ўласны прывабны твар, а музыку. Такую тактыку абраў i Дзмiтрый Манжура, выпусцiўшы дэбютны максi-сiнгл «Мне гэтага мала».

Больш як год песнi аўтара i выканаўцы Дзмiтрыя Манжуры гучалі на ўсiх айчынных радыёстанцыях. «Крычаць у неба», «Мне гэтага мала» — хiты, вядомыя ўжо многiм, новая песня «Гэта сур’ёзна» таксама мае ўсе шанцы стаць папулярнай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малады i вясёлы гурт «Дразды» не толькi выпусцiў напрыканцы мая альбом «Прыляцелi», якi распаўсюдзiўся адразу ў трох краiнах — Беларусi, ва Украiне i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика