Начны рэйс
Мiкалай ПЯТРОЎ
Няўдалым ён стаў для 33-гадовага непрацуючага жыхара гарадскога пасёлка Гарадзiшча, «Газель» якога праверылi праваахоўнiкi.
Спынiлi машыну паблiзу вёскi Ясень Баранавiцкага раёна ўчастковы iнспектар i супрацоўнiк аддзела крымiнальнага вышуку РАУС. I, як аказалася, спынiлi недарэмна: у «Газелi» было знойдзена i канфiскавана 24 тысячы пачкаў цыгарэт iмпартнай вытворчасцi, якiя не мелi акцызных марак. Мiж iншым, кошт канфiскату пацягнуў на 57 мiльёнаў 500 тысяч рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няўдалым ён стаў для 33-гадовага непрацуючага жыхара гарадскога пасёлка Гарадзiшча, «Газель» якога праверылi праваахоўнiкi |
|