21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у фiзкультурна-спартыўным свяце, прысвечаным Дню Рэспублiкi

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

Аладкi бульбяныя запечаныя з мясам крэветак «Жамчужныя каралi» — страва вагой 350 грамаў i цаной 7990 беларускiх рублёў — самая папулярная сярод зорак расiйскай эстрады, што ў гэтыя днi жывуць у самай «крутой» гасцiнiцы Вiцебска — 4-зорнай «Лучосе».

Гэтую эксклюзiўную фiрменную страву прыдумаў шэф-кухар «Лучосы», каб знакамiтыя госцi Вiцебска азнаёмiлiся з беларускай кухняй i ацанiлi яе непаўторнасць. Але ж невялiчкае кафэ шматпавярховай «Лучосы», дзе жывуць пад 300 чалавек, не можа адначасова накармiць усiх пражываючых. Таму, хто пажадае, будуць харчавацца ў 2 залах рэстарана гандлёвага цэнтра «Кантынент», што побач з самай зорнай гасцiнiцай абласнога цэнтра, дзе разам можна накармiць мiнiмум пад 100 чалавек.

У дзень адкрыцця «базару» самыя вядомыя зоркi, якiя ўдзельнiчаюць у юбiлейным мiжнародным фестывалi, змаглi ацанiць ўзровень беларускай гасцiннасцi. Некаторыя з iх i раней адзначалi, што такiх добрых i гасцiнных людзей, як у Вiцебску, яны нiдзе не бачылi.

Пугачову пасялiлi ў люксе «Лучоссы», як i Долiну, Агурбаш. Будуць тут жыць таксама Агуцiн з Варум, члены журы конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песнi. Цiкава, што ў залежнасцi ад узроўню «зорнасцi» i рассяляюць спевакоў.

Вопытныя афiцыянты, якiя працуюць у кафэ «Лучосы», ужо добра ведаюць (гатэль адкрыўся два гады таму), чым «зоркi» першай велiчынi снедаюць у нумарах. Таму персанал кафэ ўдзельнiчае ў своеасаблiвым конкурсе на права прынесцi стравы ў пакоi самых вядомых людзей у СНД. Толькi ў сваiх VIP-нумарах у «Лучоссе» раней снедалi, у прыватнасцi, Малiнiн, Лявонцьеў, якiх, дарэчы, на сёлетнiм «базары» не будзе. А вось члены калектыву «Ума2рман» вельмi спакойна, без аховы, хадзiлi ў кафэ на 14-ы паверх, ды i ў бар на 1-ы, каб папiць пiўка, так што нават выпадковыя наведвальнiкi гасцiнiцы маглi сустрэцца з гэтымi ўжо вельмi знакамiтымi спевакамi. Безумоўна, Пугачова, якой не было на фестывалi пяць гадоў, закажа самыя смачныя стравы ў нумар. Мiж iншым, у яе райдэры ў лiку iншага, значыцца, што неабходны самыя розныя бутэрброды з вяндлiнай i каўбасой...

Усяго падчас фестывалю будуць харчавацца больш за 2200 гасцей. На харчаванне кожнага ў сярэднiм планавалася пералiчыць па 50 тысяч рублёў у суткi. Канешне, для Пугачовай, Кiркорава, Меладзе, Баскава i iншых «суперзорных» лiмiту па кошту ежы не будзе. У кожнай «зоркi» — свае патрабаваннi. У прыватнасцi, абавязкова павiнны быць у нумары Алы Пугачовай свежыя ружы. Мiж iншым, цiкава, што дырэкцыя «падрыхтавала» цэлую брыгаду вельмi прывабных хлопчыкаў i дзяўчат, каб яны з кветкамi ў руках сустракалi «зорак» на вiцебскiм чыгуначным вакзале i Кiркорава ў аэрапорце.

Руслана Аляхно вырашылi пасялiць у менш прэстыжным гатэлi «Вiцебск», пабудаваным яшчэ ў савецкiя часы, група «МАССКВА» будзе жыць у трохзорным «Эрыдане», а пераможца праекта «Народны артыст» Амархуу Бархуу — у зусiм непрэстыжным «Ветразi». Пакуль што дакладна невядома, дзе размесцяць Уладзiмiра Праснякова i не аднаго, а з Наталляй Падольскай! Вось якiя яны, «базарныя» чуткi, але ж «правераныя»!

Верку Сярдзючку, таго самага Данiлку, вельмi чакаюць на фестывалi. Ён афiцыйна не заяўлены нi ў канцэрты афiцыйнага адкрыцця фестывалю, нi ў шоу-праграме, прысвечанай 10-й гадавiне Дня яднання народаў Беларусi i Расii, нi ў гала-канцэрце майстроў мастацтваў Расіi, нi ў цырымонii закрыцця. Але ж, паводле апошнiх даных, «вясёлая цётка» павiнна на фестывалi быць. Пачакаем.

Гледачы, якiя набылi бiлеты ў амфiтэатр на самыя галоўныя канцэрты фестывалю, ды i сольныя (большасць з iх), на мой погляд, абавязкова павiнны ведаць, што будуць слухаць яны любiмых артыстаў «пад фанеру». Аб гэтым у дырэкцыi не вельмi любяць гаварыць, але ж нават непрафесiяналы ўжо, напэўна, ведаюць, што, калi канцэрты здымае тэлебачанне, без «фанеры» не абысцiся.

Горад «базарыць» ад душы. Каля Ратушы па заказу малююць партрэты мастакi, майстры народных рамёстваў прадаюць свае вырабы. Адзенне, i розныя тавары для дома можна купiць каля культурна-дзелавога цэнтра «Вiцебск», што ў некалькiх сотнях метраў ад Ратушы. Мiнi-кафэ пад адкрытым небам адкрылiся ў цэнтры горада. Гандлёвыя кропкi райпо, дзякуючы фестывалю, зараз адпрацоўваюць паўгадавы i большы план.

Па традыцыi кожны год у Вiцебску перад пачаткам «базару» здаюцца ў эксплуатацыю самыя розныя аб’екты грамадскага прызначэння. Сёлета праведзена рэканструкцыя бальнiцы хуткай дапамогi, усяго праспекта Фрунзе, на якiм яна знаходзiцца, як i сэрца фестывалю — амфiтэатр, якi адначасова ўмяшчае больш за 5 тысяч гледачоў. У самым цэнтры фестывальнага горада аднаўляемую Свята-Уваскрэсенскую царкву ўпрыгожылi купалы з тытанавым пакрыццём «пад золата». Каб iх падняць i замацаваць (кожны вагой 6 тон), у Вiцебск спецыяльна прыехалi спецыялiсты з Чалябiнска. Такiм чынам i праваслаўная царква зрабiла «базару» вельмi прыгожы падарунак...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вынiку ўпартай i захапляючай барацьбы ўпэўнена перамагла каманда прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi. Бронзавым прызёрам стала каманда Мiнiстэр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика