Сустрэча на кургане Дружбы
Сяргей КУРКАЧ
Урадам зацверджаны мiнiмальныя закупачныя цэны на дзiкарослыя раслiны i iх часткi, а таксама на грыбы, ягады i лекавую сыравiну.
Спецыялiсты Мiнпрыроды растлумачылi карэспандэнту «Звязды», што нарыхтоўчыя арганiзацыi фармiруюць закупачныя цэны на дзiкарослыя раслiны на падставе дадзеных па бiялагiчных i эксплуатацыйных запасах дзiкарослай прадукцыi ў розных рэгiёнах рэспублiкi, з улiкам кан’юнктуры рынку, кошту магчымай рэалiзацыi перапрацоўчымi i гандлёвымi арганiзацыямi, цэн у суседнiх рэгiёнах, якасцi дзiкарослай прадукцыi i яе адпаведнасцi характарыстыкам i нормам. Разам з тым набываць лекавыя раслiны, ягады i грыбы ў насельнiцтва неабходна будзе па кошту не нiжэй узроўню вызначаных мiнiмальных закупачных цэн. Так, закупачныя цэны на ягады i грыбы сёння не назавеш рынкавымi, але нагадаю, што гэта толькi нiжэйшая мяжа ўзроўню цэн, а кожны рэгiён мае магчымасць праводзiць карэкцiроўку цэн нарыхтоўкi ў бок павелiчэння. Сама больш будзе каштаваць баравiк, мiнiмальная закупачная цана якога 3 тысячы рублёў. Лiсiцы па дакументу каштуюць ужо 2 тысячы, падасiнавiкi i маслякi — толькi тысячу, а iншыя ядомыя грыбы будуць прымацца па 500 рублёў за кiлаграм. З ягад даражэйшыя за ўсiх сёлета чарнiцы — iх прымаюць па 1700 рублёў, бруснiцы i журавiны маюць мiнiмальную мяжу прыёмкi — 1500 рублёў за кiло. З лекавымi раслiнамi працаваць крыху складаней, але i каштуюць яны больш. Сёння нарыхтоўшчыкамi прымаецца лекавая раслiнная сыравiна ў сухiм выглядзе, згодна з адпаведнымi характарыстыкамi i нормамi стандартаў. Самымi дарагiмi лiчацца кветкi сiняга васiлька, кiлаграм сухога рэчыва якога каштуе 25 тысяч рублёў, кiло дзеразы — 18 тысяч, пупышкi бярозы — 15 тысяч, кветкi лiпы — 11 тысяч, плады чарнiц — 10 тысяч рублёў. Кветкi лекавага рамонку будуць прымаць па 8000 рублёў, каранi алтэi, лiсты сунiц, хваёвыя пупышкi — па 7500, кветкi сухацвету пясчанага, кветкi глогу, карэнiшча валяр’яну i лiсце шалфею — па 7000 рублёў за кiлаграм. Каранi дзьмухаўцу, лiсце бруснiц, трава сушанiцы, лiсты талакнянкi i шышкi хмелю павiнны будуць прымаць сама меней па 6000 рублёў; карэнiшча дуброўкi i рачыкi, плады чаромхi — па 5500 рублёў. За 5000 рублёў прымаюць сёлета плады анiсу, глогу, ядлоўцу i шыпшыны; а таксама насенне кмену, лiсты падбелу, мяты, вялiкага трыпутнiку; карэнiшча дзiвасiлу, траву мацярдушкi, цвiнтарэю, календулы, чыстацелу, чарады, хвашчу. Лiсце крапiвы каштуе 4500 рублёў за кiло, плады чырвонай рабiны, трава крываўнiку — 3500, бярозавага грыба чагi — 4000, кара крушыны, трава драсёну, кветкi пiжмы, суплоддзе алешыны i трава сардэчнiку — па 3000 рублёў. Самыя танныя ў гэтым спiсе плады калiны, мiнiмальная стаўка на якiя рэкамендавана ў межах 1400 рублёў за кiлаграм.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках святкавання Дня Незалежнасцi Беларусi ветэраны з Вiцебшчыны сустрэлiся 2 лiпеня на мяжы трох краiн: Расii, Беларусi i Латвii, на кургане Друж
|
|