Ларыса КАНДРАТАВА: «Плоскую шкалу падаходнага падатку ўводзiць немэтазгодна»
Сяргей КУРКАЧ
Падаходныя адлiчэннi складаюць зараз прыкладна 85 працэнтаў ад усiх паступленняў у даходную частку бюджэту нашай краiны. Аб гэтым паведамiла журналiстам намеснiк мiнiстра па падатках i зборах Беларусi Ларыса КАНДРАТАВА.
Суразмоўца падкрэслiла, што за апошнiя 5 гадоў бюджэт краiны ў супастаўных цэнах павялiчыўся ў 1,5 раза. За мiнулы год бюджэт склаў 19,5 трлн рублёў, за першае паўгоддзе гэтага года атрымана 10,7 трлн рублёў. Па падатковых адлiчэннях назiраюцца станоўчыя тэндэнцыi, калi добраахвотныя паступленнi ў бюджэт складаюць больш за 90 працэнтаў усiх плацяжоў. Значна паменшылiся запазычанасцi па плацяжах у бюджэт. Калi летась яны складалi 1,2 працэнта, то за першае паўгоддзе гэтага года — толькi 0,9 працэнта. Такi ўзровень запазычанасцi — самы нiзкi на ўсёй постсавецкай прасторы. Па даручэнню кiраўнiка дзяржавы i ўрада за апошнiя 5 гадоў колькасць падатковых праверак паменшылася на 43 працэнты, а вынiковасць мерапрыемстваў павялiчылася амаль удвая. Так, калi за 2005 год па вынiках кантрольнай работы ў бюджэт дадаткова паступiла 172 млрд рублёў, то за 5 месяцаў гэтага года — 171,6 млрд. Зараз урадавая рабочая група вядзе актыўную дзейнасць па спрашчэнню сiстэмы падаткаабкладання. Згодна з праектам, у 2007 годзе запланавана адмянiць мэтавыя зборы, каб пазбегнуць складаных разлiкаў, але разам з тым адпаведна павялiчыць падатак на прыбытак, якi рэкамендуюць зрабiць на ўзроўнi 26 працэнтаў. У наступным годзе, магчыма, будзе адменены «чарнобыльскi» падатак i адлiчэннi ў фонд занятасцi, а магчыма, i iншыя падаткі цi памеры iх плацяжоў. Паводле меркавання спадарынi Кандратавай, падаходная стаўка падатку на ўзроўнi 30 цi нават 25 працэнтаў не з’яўляецца эфектыўным iнструментам, бо плацiць яе вельмi маленькая частка насельнiцтва. Сёння ў гэтай сферы падаткавiкамi разглядаюцца розныя варыянты па распрацоўцы двух-, цi трохузроўневай шкалы. Разам з тым, на думку намеснiка мiнiстра, уводзiць плоскую шкалу падаходнага падатку, напрыклад, у памеры 12 працэнтаў было б немэтазгодна i несправядлiва. Падаткавiкi сёння падлiчылi, што большасць працоўнага насельнiцтва нашай краiны плацiць падаходны падатак па шкале на ўзроўнi каля 9 працэнтаў. Адказваючы на пытаннi журналiстаў, Ларыса Кандратава адзначыла, што да дзейнасцi Iнтэрнэт-магазiнаў падатковыя органы пачнуць прыглядацца сёння больш уважлiва. У гэтым напрамку спецыялiстамi кантралюючых органаў будуць рабiцца кантрольныя закупкi тавараў i iншыя аператыўныя мерапрыемствы. А вось спецыяльны падатак на багацце ў нашай краiне падаткавiкi нават не збiраюцца распрацоўваць. Падатковыя эксперты дзяржавы пакуль не заўважылi, каб у нас былi прыватныя асобы, якiя набываюць замежныя футбольныя клубы, самалёты цi параходы. Няма ў нас прыватных лясоў або буйных землеўладальнiкаў. Уладальнiкi зямельных участкаў плацяць зямельны падатак, а гаспадары прыватных дамоў — падатак на нерухомасць. А вось увядзенне падатку на багацце беларусам пакуль «не свецiць».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падаходныя адлiчэннi складаюць зараз прыкладна 85 працэнтаў ад усiх паступленняў у даходную частку бюджэту
|
|