21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лепшыя бiзнэс-людзi i iх справы

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Рэдакцыя часопiса «Дело (Восток+Запад)» у 11-ы раз вызначыла 12 самых паспяховых топ-менеджараў i ўладальнiкаў бiзнэсу Беларусi.

Кожны год вызначэннем «залатога тузiна» займаецца рэдакцыйны савет часопiса, у якi ўваходзяць аўтарытэтныя беларускiя прадпрымальнiкi, эканамiсты i грамадскiя дзеячы. А прапаноўваюць кандыдатуры прадпрымальнiцкiя саюзы i iншыя грамадскiя аб’яднаннi дзелавых людзей. Праўда, сёлета сваiх кандыдатаў упершыню вылучылi Мiнiстэрства замежных спраў, Мiнэканомiкi, адмiнiстрацыя СЭЗ «Мiнск», Беларускi саюз прадпрымальнiкаў i Асацыяцыя рэкламных агенцтваў.

Паводле слоў старшынi грамадскага рэдсавета часопiса «Дело» Пятра Нiкiценкi, па традыцыi ў складзе лаўрэатаў прадстаўлены не толькi буйны, але i сярэднi, i малы бiзнэс, а таксама цудоўная палова — жанчыны, якiя ўсё актыўней займаюць сваё месца ў айчынным дзелавым асяроддзi.

У намiнацыi «За паспяховае прымяненне новых тэхналогiй i метадаў кіравання» перамагла кiраўнiк холдынгу «БелРассувязь» Iрына Саборава. Апаратура гэтага прадпрыемства працуе практычна ў кожным населеным пункце краiны. 10 прадпрыемстваў холдынгу распрацоўваюць новыя мадэлi для арганiзацыi сувязi.

У намiнацыi «За актыўнае садзейнiчанне развiццю аграрнага сектара Беларусi» перамог генеральны дырэктар ААТ «Брэсцкi малочны камбiнат» (гандлёвая марка «Савушкiн прадукт») Аляксандр Саўчыц. Уладальнiк 5,2 тысячы гектараў зямлi i 4,3 тысячы галоў жывёлы намераны даказаць, што i ў аграбiзнэсе можна працаваць без страт.

Ганаровы прадпрымальнiк Рэспублiкi Беларусь Юрый Авяр’янаў адзначаны «За стабiльную i эфектыўную работу на беларускiм рынку». Па яго iнiцыятыве ў сталiцы з’явiлiся ўсе асноўныя «галiновыя» рынкi — «Дынама», «Гандлёвы дом «Кальцо», «Гандлёвы дом «Ждановiчы», будаўнiчы рынак ва Уруччы, аўтарынак у Малiнаўцы. На яго «рахунку» — першы прыватны рэстаран «Дынама плюс», першы начны клуб «Макс-шоу», першы боўлiнг-клуб «Мэдзiсан», а таксама забаўляльны парк «Дрымлэнд».

Генеральны дырэктар ЗАТ «Гiдрадынамiка» Сяргей Субоцiн узнагароджаны ў намiнацыi «За важкi ўклад у развiццё знешнеэканамiчных сувязяў Беларусi». Абсталяванне «Гiдрадынамiкi» працуе на прадпрыемствах нафтадабычы, транспарцiроўкi i перапрацоўкi нафты i прыроднага газу ў Беларусi, Расii, Узбекiстане, Казахстане, Венгрыi i iншых краiнах.

За павышэнне прэстыжу маркi «Зроблена ў Беларусi» ўзнагароджана дырэктар ААТ «Элема» Лiдзiя Шавель. Сёння ў прадпрыемства ёсць заказы, арыентаваныя на Англiю, Францыю, Германiю, Нiдэрланды, Швецыю, Расiю, краiны Балтыi i Украiну.

У намiнацыi «За iстотны ўклад у развiццё фiнансавага рынку краiны» — генеральны дырэктар БРУСП «Белдзяржстрах» Вiктар Шуст. Кампанiя валодае самым вялiкiм уласным капiталам сярод страхаўшчыкоў рэспублiкi, якi складае 63,6 мiльярда рублёў.

«За актыўнае прыцягненне i эфектыўнае выкарыстанне замежных iнвестыцый» — генеральны дырэктар СП ТАА «Космас ТБ» Вiктар Кiрылаў. Штомесяц у Мiнску да кабельнай сеткi «Космас ТБ» падключаецца каля 5 тысяч новых кватэр.

«За бездакорныя паводзiны ў няпростых рынкавых сiтуацыях» — старшыня Савета заснавальнiкаў беларуска-амерыканскага СП «Экамедсэрвiс» Уладзімiр Каява.

Дырэктар Prime Investment (Лiтва) Рымвiдас Баранаўскас адзначаны ў намiнацыi «За падтрымку ў цяжкi час беларускiх калег-прадпрымальнiкаў». Спецыялiсты гэтай фiрмы бралi ўдзел у распрацоўцы плана доўгатэрмiновага супрацоўнiцтва пiваварнага завода «Алiварыя» i Еўрапейскага банка рэканструкцыi i развiцця.

«За высокую якасць бiзнэс-паслуг» — Аляксандр Гiльбурд, дырэктар ТАА «КалорЭкспрэс», кампанii, якая з’яўляецца адной з вядучых на рэкламным рынку.

Самую арыгiнальную бiзнэс-iдэю ўвасобiў дырэктар прыд-прымства «Iкартайм» (гандлёвая марка «Кава «Матадор») Артур Адамян. За пяць гадоў прадпрыемства асвоiла выпуск практычна ўсiх вiдаў натуральнай i растваральнай кавы.

У намiнацыi «За падтрыманне высокага стандарту замежнай маркi на айчынным рынку» — кiраўнiк прадстаўнiцтва кампанii «Xerox Ltd.» у Рэспублiцы Беларусь Аляксандр Швец.

За ўвесь час iснавання конкурсу «Чалавек Справы» нiхто з лаўрэатаў не зрабiў крок назад — усе засталiся на высокiм узроўнi i працягваюць эфектыўна развiвацца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдакцыя часопiса «Дело (Восток+Запад)» у 11-ы раз вызначыла 12 самых паспяховых топ-менеджараў i ўладальнiкаў бiзнэсу Беларусi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика