Парыж... — гэта на Пастаўшчыне
Аляксандр ПУКШАНСКI
Вёска Навадруцк, што ў Пастаўскiм раёне, цяпер будзе мець назву, як калiсьцi, — Парыж. Нядаўна так вырашылi на сесii мясцовыя дэпутаты i ўжо атрымана згода ад дзяржаўнага тапанiмiчнага органа пры Савеце Мiнiстраў.
Як паведамiла «Звяздзе» начальнiк аддзела арганiзацыйна-кадравай работы пастаўскага райвыканкама Ганна Лiтвiновiч, Парыж стаў Навадруцкам у сярэдзiне 1970-х. У апошнiя гады мясцовыя жыхары вельмi шчыра жадалi зноў стаць парыжанамi. I вось iх мары здзейснiлiся. Нездарма збiралi подпiсы пад адпаведнай прапановай уладам. Усяго ў Парыжы жывуць больш 370 чалавек, большасць прагаласавалi за «новую — старую» назву. Парыж знаходзiцца кiламетраў за 50 ад Пастаў. Сюды можна трапiць i па чыгунцы. Станцыя Навадруцк дзейнiчае больш за 100 гадоў. У Парыжы будзе створаны аграгарадок. Мясцовыя ўлады плануюць пераўтварыць яго ў турыстычны цэнтр. Думаем, што французскiм парыжанам захочацца наведаць беларускi Парыж. Будзем сябраваць Парыжамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вёска Навадруцк, што ў Пастаўскiм раёне, цяпер будзе мець назву, як калiсьцi, — Парыж
|
|