Апошнi процiпажарны «званок»
Барыс ПРАКОПЧЫК
ПРАЦЯГ ТЭМЫ У нумары «МС» за 7 чэрвеня мы расказвалi аб сесii Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, якая разгледзела пытанне аб стане iнтэрнатаў абласнога цэнтра i, у прыватнасцi, аб выкананнi процiпажарных нормаў i правiлаў. Неўзабаве гэту тэму абмеркавалi на пасяджэннi Гродзенскага гарвыканкама з удзелам першага намеснiка мiнiстра па надзвычайных сiтуацыях Беларусi Валянцiна Карпiцкага.Штогод у iнтэрнатах горада адбываецца каля дзесяцi пажараў, як правiла, з цяжкiмi наступствамi. Не абышлося без «агнявых» трагедый i сёлета: жыхары аднаго з iнтэрнатаў п’янствавалi сярод белага дня, пасля чаго ад непатушанай цыгарэты загарэлася канапа i чалавек задыхнуўся ў дыме. Але п’янства i патуранне яму з боку каменданцкiх службаў — гэта не адзiная «балячка» многiх iнтэрнатаў. Шмат дзе ў жудасным стане знаходзiцца электраправодка, няма надзейных сiстэм пажаратушэння. Каля трэцi iнтэрнатаў не абсталяваны пажарнай аўтаматыкай, як таго патрабуе прэзiдэнцкая Дырэктыва «Аб мерах па забеспячэнню грамадскай бяспекi i дысцыплiны». На пасяджэннi гарвыканкама для шэрагу кiраўнiкоў, у чыiм ведамстве знаходзяцца iнтэрнаты, прагучаў апошнi процiпажарны «званок». Мэр горада Аляксандр Антоненка папярэдзiў, што будзе ўстаноўлены жорсткi кантроль за выкананнем у тэрмiн усiх неабходных мерапрыемстваў па пажарнай бяспецы. Пакаранне тым, хто гэтага не зробiць, можа быць вельмi жорсткiм — аж да адхiлення ад займаемай пасады i прыцягнення да крымiнальнай адказнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
пытанне аб стане iнтэрнатаў абласнога цэнтра i, у прыватнасцi, аб выкананнi процiпажарных нормаў i правiлаў. Неўзабаве гэту тэму абмеркавалi на пасядж
|
|