21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«На тое i ўлада, каб праблемы вырашаць»

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена КАЗЛОВА

БЛIЖЭЙ ДА ЛЮДЗЕЙ

Карэспандэнт «МС» пабываў на прыёме грамадзян у Баравiцкiм сельскiм Савеце Кiраўскага раёна

Раз на месяц старшыня Кiраўскага райвыканкама Анатоль Iсачанка выязджае на прыём грамадзян у сельскi Савет або ў арганiзацыю. Так i атрымлiваецца, што ў кожным з сельсаветаў ён раз на год, а то i часцей, прымае людзей.

Загадзя на прыём запiсвацца не трэба. Аб’ява паведамляе усiм зацiкаўленым час прыёму. Можна прыйсцi i адразу распавесцi пра сваю праблему кiраўнiку раёна, якога звычайна суправаджаюць прадстаўнiкi ўсiх службаў.

Прыёмы грамадзян цяпер нешматлюдныя. У вёсцы Баравiца прыйшлi толькi тры чалавекi, усе — са звычайнымi жыццёвымi пытаннямi.

Першая гiсторыя даволi сумная. Мужчына меў кватэру ў Мiнску, але знайшлiся «добрыя людзi», якiя два месяцы яго частавалi, кармiлi i паiлi. Нечакана ён апынуўся ў кватэры ўжо ў Бабруйску, а потым i ў старой вясковай хаце ў вёсцы Баравiца. Да таго ж, мужчына абмарозiў ногi i атрымаў групу iнвалiднасцi. Як жыць далей, калi ў чалавека не засталося нiчога, нават пашпарта?

Мясцовыя ўлады дапамаглi аднавiць дакументы. Мужчыне цяпер прызначаецца пенсiя. Праўда, яго просьбу аб працаўладкаваннi выканаць даволi цяжка. Затое медыцынскi агляд можна арганiзаваць без праблем. На прыёме грамадзян прасiцелю прапанавалi пераехаць у сацыяльны дом, дзе за яго пенсiю будуць забяспечаны харчаванне i догляд. Там жа, верагодна, i якая-небудзь праца знойдзецца.

— Калi можна адразу, на месцы вырашыць праблему, то мы гэты робiм, — гаворыць Анатоль Iсачанка. — Калi не, то заводзiцца спецыяльная картка, адпiсваецца той цi iншай службе, а потым мы даём чалавеку адказ.

Устаноўка тэлефона — заўсёды актуальная праблема на вёсцы. Скардзяцца на адсутнасць тэлефона звычайна старыя людзi, якiм даводзiцца выклiкаць «хуткую дапамогу». На гэтым прыёме грамадзян вясковец прасiў пераключыць яму тэлефон з суседскага дома, адкуль усе выехалi. Верагодна, што ён атрымае дазвол.

Яшчэ адна жанчына звярнулася са скаргай на прадаўца. Яна паслала дзiця ў краму i цяпер настойвае на тым, што яго падманулi, няправiльна далi здачу.

— Гэта ўсё жыццёвае, — каментуе Анатоль Iсачанка. — Здараецца, што людзi незадаволены работай прадаўца ў краме, але гэта можа быць i адбiткам асабiстых зносiнаў вяскоўцаў. У кожным канкрэтным выпадку даводзiцца разбiрацца.

Прыёмы грамадзян дазваляюць мясцовай уладзе кантраляваць сiтуацыю ў розных сферах. Паводле слоў кiраўнiка Кiраўскага раёна, цяпер няма сур’ёзных пытанняў, якiя датычацца работы ФАПаў цi асартыменту тавараў у сельскiх крамах. Аднойчы жанчына паскардзiлася, што няма выбару будаўнiчых матэрыялаў i фарбаў. Але ёй прапанавалi: замаўляйце, што трэба — прывязём.

Да таго ж зараз у крамах Кiраўскага раёна любой сям’i прададуць тавары ў крэдыт — у асноўным гэта датычыцца прадуктаў. З гэтай прычыны абвастрылася канкурэнцыя памiж прадпрымальнiкамi i кааператыўнымi крамамi. Паслугi аднолькавыя, а тавары розныя: прыватнiкi найбольш прапануюць танныя расiйскiя прадукты, а крамы — беларускiя тавары. Можна выбiраць i па якасцi, i па кошту.

Як заўсёды, сярод тых, хто прыходзiць да ўладаў са зваротамi i скаргамi, шмат пенсiянераў. Праўда, улады лiчаць, што сёння ў iх больш падстаў для задаволенасцi, чым наадварот. У адладжанай сiстэме сацыяльнага забеспячэння, запэўнiлi мяне, не ўзнiкае вялiкiх пытанняў. Вяскоўцы звычайна прыходзяць на прыём па кансультацыю ў сувязi з прызначэннем i налiчэннем пенсii, а таксама па жыццёвую параду.

Найбольш сталых цяпер хвалюе лёс неперспектыўных вёсак. Гэта iх боль: людзям хочацца, каб вёска квiтнела, аднак жыццё, на жаль, ставiць iншыя акцэнты.

— Але што датычыцца абслугоўвання людзей, то тут я вялiкiх праблем не бачу, — сказаў Анатоль Iсачанка. — ФАПы працуюць, крамы адчынены, пенсiя плацiцца своечасова, аўтобусы ходзяць. Канешне, хочацца, каб транспарт хадзiў не два разы на тыдзень, а чатыры. Але трэба разумець, што з-за аднаго чалавека нельга ганяць аўтобус. Таму дамаўляемся, як у вёсцы Гута, са старэйшынам: калi трэба, тэлефануйце, дашлём аўтобус.

Людзей працаздольнага ўзросту цiкавiць пытанне павелiчэння заробку. У Кiраўскiм раёне, дарэчы, адзiн з самых высокiх сярэднiх заробкаў у сельскай гаспадарцы. Паводле афiцыйнай iнфармацыi, у маi ён склаў 454 тысячы рублёў, i гэта першае месца ў рэгiёне. Але людзi заўсёды хочуць больш грошай. I мясцовая ўлада мае на гэты конт цвёрдае меркаванне: хто добра працуе, той i атрымлiвае нармальна.

У сярэднiм на звычайны прыём прыходзiць 3—5 чалавек. Анатоль Iсачанка ўзгадвае, як у адным з сельскiх Саветаў увогуле нiхто не прыйшоў.

— Напрыклад, яшчэ тры-чатыры гады таму ў вёсцы Леўкавiчы прыходзiла на прыём як мiнiмум дзесяць грамадзян, — узгадвае начальнiк iдэалагiчнага аддзела Кiраўскага райвыканкама Юрый Дайнэка. — Прычына была ў вялiкiх цэнах на цэнтральнае ацяпленне i малых заробках. Потым мы гэта пытанне адрэгулявалi, сiтуацыя палепшылася. Людзi мала ходзяць, таму што, з аднаго боку, няма вялiкiх праблем, а з другога, склалася пэўная сiстэма працы са зваротамi грамадзян. Трэба ўладзе працаваць на людзей — так i павiнна быць.

Увогуле ў простага чалавека «прарвацца» да кiраўнiцтва i атрымаць адказы на надзённыя пытаннi заўсёды ёсць магчымасць: прыём грамадзян вядзецца ў райвыканкаме, працуюць мабiльныя групы, праводзяцца днi iнфармавання. «Увогуле мы прымаем людзей тады, калi яны да нас прыходзяць», — запэўнiў старшыня райвыканкама.

Анатоль Iсачанка мае рэпутацыю кiраўнiка, якi ахвотна iдзе на кантакт. I нярэдка з вясковымi скаргамi ён разбiраецца на месцы сам, бо лiчыць, што просты чалавек заўсёды шчыра ўсё раскажа, ды яшчэ i падкажа, як лепей зрабiць.

Але праца з насельнiцтвам — галоўная задача ў першую чаргу сельскiх Саветаў. Менавiта на iх узроўнi i павiнна вырашацца пераважная большасць надзённых пытанняў.

— Людзi штодня iдуць у Савет з тым, што набалела, — пацвярджае старшыня Баравiцкага сельскага Савета Васiль Таркан. — Нават у сямейных сварках даводзiцца разбiрацца. А ўвогуле праблемы ў нас сезонныя. Узiмку грамадзяне турбуюць з расчысткай снегу i нарыхтоўкай дроў. Вясной — са спiлоўваннем дрэў i апрацоўкай прысядзiбных участкаў. Улетку просяць даць пашы i сенакосы. Восенню — дапамагчы з уборкай бульбы. Так i жывём.

У аддзеле па працы са зваротамi грамадзян Магiлёўскага аблвыканкама Кiраўскi раён адзначаюць як моцны, дзе менш эканамiчных праблем i добра пастаўлена работа з людзьмi. Сёлета колькасць зваротаў з гэтага раёна паменшылася — усяго за паўгода прыйшло 36 лiстоў. Але абласная ўлада па-ранейшаму дэманструе сваю гатоўнасць разабрацца з любымi скаргамi i прапановамi людзей.

Кiраўскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раз на месяц старшыня Кiраўскага райвыканкама Анатоль Iсачанка выязджае на прыём грамадзян у сельскi Савет або ў арганiзацыю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика