Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Маскву з рабочым вiзiтам
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Прэзiдэнт Беларусi 21—22 лiпеня прымае ўдзел у нефармальным самiце кiраўнiкоў дзяржаў СНД у расiйскай сталiцы.
Наша рэспублiка выступае за больш цеснае эканамiчнае, знешнепалiтычнае i абароннае супрацоўнiцтва ў рамках Садружнасцi, а таксама за абавязковасць прымаемых рашэнняў. Для Беларусi прастора СНД была i застаецца iнструментам вырашэння актуальных для нацыянальных iнтарэсаў задач: захаванне i развiццё эканамiчнага патэнцыялу ў прамысловасцi i ў сельскай гаспадарцы, забеспячэнне энергетычнай бяспекi, транспартных сувязяў, умацаванне пазiцый у сiстэме светагаспадарчых сувязяў i мiжнародным падзеле працы. Пачынаючы з 2001 года, у сферы гандлёвых адносiнаў краiн Садружнасцi захоўваецца тэндэнцыя апераджальнага росту ўзаемнага гандлю ў параўнаннi з гандлем з iншымi краiнамi свету. Цяпер аб’ём узаемнага гандлю памiж дзяржавамi — удзельнiцамi СНД складае больш як $140 млрд i мае тэндэнцыю да росту. На сённяшнi дзень у Садружнасцi рэалiзуюцца доўгатэрмiновыя праграмы сумесных мераў у галiне культуры, аховы здароўя насельнiцтва, развiцця iнфармацыйнай прасторы, што стварае перадумовы для развiцця агульнай гуманiтарнай прасторы. Важнейшым напрамкам дзейнасцi СНД з’яўляецца процiдзеянне арганiзаванай злачыннасцi, кантрабандзе наркотыкаў, нелегальнай мiграцыi, гандлю людзьмi, карупцыi i адмыванню грошай. Тут, паводле ацэнкi экспертаў, можна канстатаваць сур’ёзныя поспехi. Сiстэмны характар набыў iнiцыяваны Беларуссю новы напрамак работы ў рамках СНД — манiторынг падрыхтоўкi i правядзення выбараў i рэферэндумаў у краiнах Садружнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi 21—22 лiпеня прымае ўдзел у нефармальным самiце кiраўнiкоў дзяржаў СНД у расiйскай сталiцы
|
|