Тчэ, не забыўшыся, рука...
Ларыса КАШТАНАВА, БЕЛТА
Канцэрн «Беларускiя мастацкiя промыслы» сёлета выдзелiў на мадэрнiзацыю ткацкай вытворчасцi рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства мастацкiх вырабаў «Слуцкiя паясы» Br36 млн. Аб гэтым паведамiла дырэктар прадпрыемства Ларыса Тарасава.
Паводле яе слоў, мадэрнiзацыя дазволiць значна палепшыць якасць асновы льнянога палатна, а таксама пачаць распрацоўку новых узораў вышыўкi. Ларыса Тарасава адзначыла, што два гады назад на прадпрыемстве аднавiлi ручную ткацкую вытворчасць з натуральнай iльняной пражы. Чатырнаццаць ткачых на «бабулiных» ручных станках вырабляюць ручнiкi, паясы, камплекты сурвэтак, iльняныя неварсованыя пледы i шторы — усяго больш за 70 найменняў вырабаў. Тонкая работа, нiцяныя пераборы i арыгiнальныя ўзоры, якiя немагчыма стварыць на аўтаматычных станках, зноў становяцца сiмваламi ўмення i вытанчанасцi слуцкiх майстроў. Штомесяц на ўчастку ручной ткацкай вытворчасцi асвойваецца больш за 25 новых распрацовак, выпускаецца прадукцыi ў сярэднiм на Br25 млн. РУП мастацкiх вырабаў «Слуцкiя паясы» займаецца таксама пашывам падшываных коўдраў, пледаў, адзення на давальнiцкай сыравiне, пасцельнай i сталовай бялiзны з вышыўкай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канцэрн «Беларускiя мастацкiя промыслы» сёлета выдзелiў на мадэрнiзацыю ткацкай вытворчасцi рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства мастацкiх выраба
|
|