Апошняе слова яшчэ не сказана
У Iталii грымiць справа пад назвай «Чыстыя ногi». Пасля вердыкта апеляцыйнага суда балельшчыкi «Фiярэнтыны» i «Лацыо» ўздыхнулi з палёгкай: iх клубы застаюцца ў серыi А, аднак пачнуць новы чэмпiянат з «-19» i «-15» ачкоў адпаведна. «Мiлан» абышоўся лёгкiм спалохам — «-8» ачкоў i атрымаў права ўдзельнiчаць у Лiзе Чэмпiёнаў з 3-га адборачнага раунда. Больш за ўсiх не пашанцавала «Ювентусу». Клуб усё ж пакiдае серыю А. Аднак, як запэўнiваюць самi iтальянцы, наўрад цi на гэтым «разборкi» скончацца. Тым часам стала вядома, што «скудэта»-2005/2006 дастанецца мiланскаму «Iнтэру», якi скончыў мiнулы чэмпiянат на другiм месцы. Гэта першы чэмпiёнскi тытул «Iнтэра» з 1989 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Iталii грымiць справа пад назвай «Чыстыя ногi» |
|