21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Поле суседа — тваё поле

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Рэфармаванне непрыбытковых гаспадарак: эканамiчны цуд або пераразмеркаванне сродкаў iнвестара?

140 раней непрыбытковых гаспадарак Мiнскай вобласцi, якiя перайшлi пад кiраванне дзяржаўных i прыватных iнвестараў, на сёння амаль цалкам рэфармаваны. Адметна, што заработная плата на гэтых вытворчых сельскагаспадарчых прадпрыемствах павялiчвалася больш чым у два з паловай разы. Усяго ж на аднаўленне вытворчасцi было выдаткавана каля 492 мiльярдаў рублёў.

Увогуле мець у сваiм складзе адну, а часам i дзве сельскiя гаспадаркi для больш-менш буйных i развiтых прадпрыемстваў стала нават «модным». З прыходам iнвестара ў сельскую мясцовасць лепш пайшлi справы i з сацыяльнай сферай. Школам дапамагаюць з рамонтам i набыццём новай тэхнiкi, аднавiлiся сталовыя, цэнтры культуры. Кiраўнiкi акцыянерных таварыстваў, вытворчых арганiзацый зацiкаўленыя ў тым, каб iх работнiкi адчувалi сябе добра i на працоўным месцы, i ў роднай вёсцы. Як расказаў начальнiк аддзела гандлю i паслуг Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Аляксандр Лукашэвiч, праз два з паловай гады пасля выхаду Указа прэзiдэнта № 138, якi датычыцца рэфармавання i iнвестыцый у сельскую гаспадарку (менавiта пасля яго арганiзацыi пачалi забiраць у сваю ўласнасць або пад кiраванне сельскагаспадарчыя вытворчыя каператывы), можна падвесцi першыя вынiкi:

— Мiнгарвыканкам працуе ў цеснай сувязi з Мiнаблвыканкамам. Дзевяць раёнаў сталiцы працуюць з раённымi гарадамi вобласцi. За прайшоўшы час сваё становiшча выправiлi 245 раней непрыбытковых гаспадарак па ўсёй Мiншчыне. Большая частка з iх адышла да iнвестараў, астатнiя, iх каля сотнi, самi выправiлiся. Спрацаваў псiхалагiчны механiзм — калi ў суседнiм СВК справа наладжваецца, iдуць грошы на развiццё, то i старшыня «дзяржаўнай» гаспадаркi хочаш-не хочаш, але i сам пачынае думаць, як выправiць становiшча.

Як iдзе рэфармаванне, карэспандэнт «Звязды» пабачыў на свае вочы яшчэ ў пачатку года. Падчас камандзiроўкi ў Уздзенскi раён давялося заехаць i ў былы СВК «Цеплi», зараз гаспадарка з’яўляецца сельскiм падраздзяленнем ЗАТ «Вiтэкс». Сталовая гаспадаркi нагадвала гарадское кафэ, у вытворчых памяшканнях i на мехдвары iшоў унутраны рамонт — ставiлiся сучасныя шклопакеты, ажыццяўлялася поўная аддзелка сцен i даху. Усе работнiкi казалi, што з прыходам iнвестара жыццё павярнулася да чалавека сваiм лепшым бокам.

Трэба адзначыць, што дзяржава падтрымлiвае прадпрыемствы, якiя ўзялi на сябе адказнасць за развiццё былых СВК. Паводле слоў Аляксандра Лукашэвiча, на тры гады iм скасоўваюцца падаткi на суму ў 150 тысяч еўра, калi на гэтыя грошы на працягу года была набыта новая тэхнiка, або былi праведзены iншыя меры для рэфармавання. Дзейнiчае i гiбкая сiстэма разлiкаў аплаты запазычанасцi за газ, ваду, iншыя камунальныя паслугi. За два гады ў Мiнскай вобласцi такiя гаспадаркi набылi 130 камбайнаў, больш за 200 трактароў i яшчэ 800 адзiнак тэхнiкi.

З iншага боку, не ўсе гаспадаркi цалкам перайшлi на самаакупнасць, для гэтага iм трэба яшчэ адзiн-два гады. Вядома, што вялiкая справа робiцца не адразу, галоўнае, што тэндэнцыя для развiцця станоўчая, рэнтабельнасць павялiчваецца — прыбытак ад продажу сельскагаспадарчай прадукцыi расце год ад году.

Аднак з такой думкай некаторыя могуць не пагадзiцца. Ад працаўнiкоў розных прадпрыемстваў часам можна пачуць, што калi б не ўзяла родная арганiзацыя ў сваю ўласнасць «нейкi калгас», то i заработная плата была б большай, i жылi б без турбот. Як тлумачыць Аляксандр Лукашэвiч, падстаў для такiх меркаванняў не iснуе. Справа ў тым, што кожны год спецыяльная камiсiя разглядае бiзнэс-план усiх гаспадарак. У гэтых паперах змешчаны ўсе лiчбы i даныя аб тым, што прадпрыемства плануе пасеяць, на вытворчасць якой прадукцыi будзе абапiрацца i якi прыбытак ад дзейнасцi можна атрымаць.

— Мэта камiсii — не кiраваць, не аддаваць каманды iнвестарам, а падказваць, дапамагаць, весцi дыялог. Усiм зразумела, што ў мясцовым райвыканкаме лепш ведаюць, якi ўраджай у раёне будзе i якi вiд сельскагаспадарчай прадукцыi будзе карыстацца большым попытам гэтым летам, — працягвае Аляксандр Лукашэвiч. — Можа атрымацца i так, што паказчыкi ад продажу асноўнай вытворчай прадукцыi iнвестара будуць некаторы час стаяць на месцы i, адпаведна, на развiццё сельскагаспадарчага падраздзялення менш сродкаў будзе выдаткоўвацца. У такiм выпадку камiсiя падкажа, як скарэктаваць бiзнэс-план, якiя крокi зрабiць для вырашэння часовай праблемы.

Таму казаць, што прадпрыемствы пераразмяркоўваюць грошы — забiраюць iх ад заработнай платы работнiкаў i аддаюць на развiццё сельскай гаспадаркi, нельга. Iншая размова, калi новая галiна (а вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыi павiнна прыносiць прыбытак арганiзацыям-iнвестарам, iнакш i сэнсу няма ў дзейнасцi) патрабуе цярплiвасцi, часу i матэрыяльных сродкаў. Тым больш што дасталiся прадпрыемствам самыя слабыя, непрыбытковыя гаспадаркi, хоць i няшмат iх у Мiнскай вобласцi.

Ну i, канешне ж, заўсёды знойдзецца iнвестар, якi не здолее «выцягнуць» новае пачынанне. А дзе такiх няма? А вось сапраўднай праблемай, як зазначыў Аляксандр Лукашэвiч, з’яўляецца недахоп працоўных рук, i асаблiва — кiруючых кадраў. Тым больш што амаль кожная гаспадарка прадастаўляе працуючым жыллё i комплекс сацыяльных паслуг.

На Мiншчыне iдзе жнiво, i «прыватныя» гаспадаркi збiраюць збожжа разам з усiмi. Камбайны прайшлiся па больш чым трыццацi працэнтах плошчаў гэтых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў i сабралi каля 50 тысяч тон хлеба новага ўраджаю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэфармаванне непрыбытковых гаспадарак: эканамiчны цуд або пераразмеркаванне сродкаў iнвестара?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика