Каму што рабiць па гаспадарцы — залежыць ад узаемаадносiнаў у сям’i
Сяргей СТАРЫНАЎ
А на мой погляд... Адзiн мой знаёмы — майстар на ўсе рукi — прынцыпова адмаўляецца рабiць нешта ў хаце. Маўляў, я спраўна, без напамiнаў выконваю ўсю цяжкую мужчынскую работу на двары, у агародзе i гаражы, а ў доме няхай завiхаюцца тры жанчыны (жонка з дарослымi дочкамi): гатуюць есцi, прыбiраюцца. Другi знаёмы, наадварот, без праблем можа памыць посуд, падлогу, прыгатаваць ежу — каб жонка хутчэй справiлася з хатняй работай. Як вырашаюць гэту праблему ў iншых сем’ях: цi падзяляюць хатнiя абавязкi на мужчынскiя i жаночыя?Яўген КРАМКО, начальнiк жыллёвага аддзела Стаўбцоўскага райвыканкама: — Мы з жонкай людзi немаладыя, таму за гады сумеснага жыцця навучылiся ўзаемаразуменню. Такога прынцыповага падзелу абавязкаў на мужчынскiя i жаночыя ў нас няма. Хоць калi ўдумацца... Я, напрыклад, магу прыбрацца, узяўшы ў рукi пыласос, але, скажам, прыгатаваць ежу — справа жаночых рук. У нас ёсць агарод плошчай 10 сотак, дзе растуць агуркi, памiдоры i iншае. Дык я звычайна градкi палiваю, жонка займаецца праполкай, а ўжо нарыхтоўкамi займаемся сумесна, бо закатаць слоiк ёй цяжка, тут патрэбна мужчынская сiла. Хоць калi жонка раззлуецца, можа самастойна i нож затачыць, i цвiк пад карцiну ўбiць. Увогуле, для нас абодвух сельская праца добра знаёмая, таму даводзiлася рабiць шмат чаго, у тым лiку i сумесна. Алеся КАРАНЕЎСКАЯ, спецыялiст аддзела ўлiку аперацый фiзiчных асоб фiлiяла № 503 ААБ «Беларусбанк», г. Мiнск: — Канешне, падзяляем. Па жаночай частцы — прыгатаванне ежы, уборка, мыццё бялiзны. А мужчына — ён жа будаўнiк, уся цяжкая праца ў доме i на ўчастку на iм. Праўда, бывае, iншым часам i я магу ўзяць у рукi малаток (смяецца). Гэта калi просiш нешта зрабiць, ды дапрасiцца не можаш. Цi выказвае жаданне муж нешта зрабiць з «жаночых» абавязкаў? Выказвае. Але ўсё абяцае, маўляў, крыху пазней, пазней (смяецца). Дацягне да вечара, даводзiцца самой брацца за нейкую работу. Пётр МАСЬКО, галоўны ўрач установы аховы здароўя «Радзiльны дом Мiнскай вобласцi»: — Не, нiякага падзелу хатнiх абавязкаў на мужчынскiя i жаночыя ў нашай сям’i не iснуе. Каму што рабiць вырашаецца даволi проста: у каго ёсць час. А ўвогуле я скажу, стаўленне да хатняй працы i яе размеркавання залежыць ад узаемаадносiнаў памiж мужам i жонкай. Лiдзiя КАЦЕГАВА, намеснiк начальнiка ўпраўлення адукацыi Гомельскага аблвыканкама: — Не, у нашай сям’i прыгатаваць ежу, зрабiць уборку з аднолькавым поспехам могуць усе, быў бы, як кажуць, вольны час. Хоць выключна мужчынскую працу, напрыклад, з нейкiм iнструментам выконвае, канешне, моцны пол. А на агародзе нiякага падзелу няма — усю працу робiм на роўных.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн мой знаёмы — майстар на ўсе рукi — прынцыпова адмаўляецца рабiць нешта ў хаце. Маўляў, я спраўна, без напамiнаў выконваю ўсю цяжкую мужчынскую р
|
|