21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Будучыня — за электроннымi падручнiкамi...

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

...але сучасныя тэхналогii не заменяць традыцыйны падручнiк

З прапановай прадаставiць бацькам магчымасць выкупляць школьныя падручнiкi за поўны кошт збiраецца звярнуцца ў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь кiраўнiцтва Нацыянальнага iнстытута адукацыi. Аб гэтым паведамiў журналiстам на пасяджэннi «круглага стала», прысвечанага праблемам айчыннага вучэбнага кнiгавыдавецтва, намеснiк дырэктара Нацыянальнага iнстытута адукацыi Вiктар Шуранкоў.

На думку спецыялiста, асаблiва актуальна мець школьныя падручнiкi ў бестэрмiновым выкарыстаннi для будучых абiтурыентаў. Да таго ж з года ў год працягвае расцi i дабрабыт беларускiх сем’яў, якiя выказваюць жаданне набываць падручнiкi за поўны кошт. Дык чаму б не пайсцi iм насустрач? Пры гэтым поўнасцю пераходзiць на платныя падручнiкi пакуль што не гатовы не толькi бацькi, але i самi выдавецтвы...

Усяго да 1 верасня запланавана выдаць 175 найменняў падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў, у тым лiку 20 найменняў для спецыяльнай школы. Па стану на 7 жiнўня ўжо выдадзены 127 найменняў агульным тыражом 4 576 516 экзэмпляраў. Асаблiвасцю новага пакалення вучэбнай лiтаратуры для 12-гадовай школы з’яўляецца стварэнне вучэбна-метадычных комплексаў.

У апошнiя гады шмат увагi ўдзяляецца не толькi якасным параметрам выдаваемай лiтаратуры, але i, так бы мовiць, фiзiчным параметрам школьных падручнiкаў. Медыкi, напрыклад, вырашылi ўзяць пад кантроль iх вагу: так, згодна з зацверджанымi гiгiенiчнымi патрабаваннямi, максiмальная вага падручнiкаў для першых-пятых класаў школ складае ўсяго 300 грамаў, а для дзесятых-адзiнаццатых класаў верхняй мяжой з’яўляюцца 600 грамаў. Для таго каб упiсацца ў гэтыя рамкi, выдаўцам даводзiцца дзялiць падручнiкi на некалькi частак. Акрамя таго кантралююцца таксама якасць палiграфii, памеры шрыфтаў i iнтэрвалаў памiж радкамi, якiя ўстанаўлiваюцца ў залежнасцi ад прызначэння той цi iншай кнiгi.

Сярод навiнак 2006/2007 навучальнага года варта адзначыць падрыхтоўку вучэбнага дапаможнiка i працоўнага сшытка па кiтайскай мове (павышаны ўзровень) для беларускiх першакласнiкаў. Вучэбны дапаможнiк «Беларусь — наша Радзiма», якi ўручаецца кожнаму першакласнiку ў якасцi падарунка ад Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, будзе сёлета абноўлены i дапоўнены метадычным дапаможнiкам для настаўнiкаў «Толькi пад небам Бацькаўшчыны». Для больш эфектыўнай арганiзацыi выхаваўчай работы ў дапамогу настаўнiкам першага класа выдавецтвам «Пачатковая школа» выпушчаны таксама па-ўрочныя метадычныя распрацоўкi па курсу «Мая Айчына». Паводле слоў дырэктара выдавецтва «Пачатковая школа» Наталлi Ванiнай, для таго каб спрасцiць працу школьных настаўнiкаў, пры iх выдавецтве створаны i дзейнiчае аддзел «Кнiга — поштай», якi выконвае заказы, што паступаюць ад педагогаў з самых розных куткоў нашай краiны.

Упершыню падрыхтаваны для школы i вучэбныя дапаможнiкi на электронных носьбiтах. Напрыклад, у гэтым годзе ў школы паступiць вучэбны дапаможнiк «Iнфарматыка» для 9-га класа (павышаны ўзровень) i дапаможнiк для настаўнiкаў па iнфарматыцы для 6-га класа. Акрамя таго выдавецтвам «Народная асвета» рыхтуюцца да выпуску вучэбныя дапаможнiкi па «Геаграфii Беларусi» з электроннымi дадаткамi. «Вышэйшая школа» плануе выпусцiць да новага навучальнага года каля 30 вучэбна-метадычных комплексаў для школ па замежных мовах, у якiя ўваходзяць не толькi падручнiк, працоўны сшытак, кнiга для настаўнiка, але i аўдыёкасеты. I сярод iх — вучэбна-метадычныя комплексы па ўсiх замежных мовах для трэцякласнiкаў. Нагадаем, што пачынаючы з 2005 года, вывучэнне замежных моў ажыццяўляецца ў беларускiх школах, пачынаючы з другога класа.

— Дапаўненне вучэбна-метадычных комплексаў, прызначаных для агульнаадукацыйнай школы цi сiстэмы прафесiйнай адукацыi, электроннымi дапаможнiкамi было б вельмi карысным па многiх прычынах, — прызнаўся дырэктар выдавецтва «Вышэйшая школа» Аляксандр Нячай. — Па-першае, папяровыя носьбiты, як правiла, абмяжоўваюць выдаўцоў у аб’ёмах карыснай iнфармацыi. Да таго ж унесцi новую iнфармацю ў электронныя выданнi значна прасцей, чым, скажам, перавыдаць падручнiк. I ў нас ужо створаны эксперыментальныя ўзоры. Аднак на сёння ў краiне адсутнiчае адпаведная нарматыўна-прававая база, якая б рэгулявала пытаннi масавай вытворчасцi электронных вучэбных выданняў. Таму нас, зразумела, не можа не хваляваць праблема iнтэлектуальнага «пiрацтва».

Прыватнае унiтарнае выдавецкае прадпрыемства «Беларускi верасень» вырашыла прапанаваць першакласнiкам весцi штодзённiкi. «Мой штодзённiк» прайшоў у мiнулым навучальным годзе апрабацыю ў 4-й сталiчнай школе i вельмi цудоўна сябе зарэкамендаваў. З яго дапамогай дзецi вучацца планаваць распарадак свайго дня i арганiзоўваць не толькi сваю працу i вучобу, але i свой адпачынак. Для прыкладу, у штодзённiку ёсць графы «Што я буду рабiць у школе», «Што я буду рабiць дома» цi «Чым можна заняцца на канiкулах». Прычым у творчым падыходзе да яго запаўнення нiхто не абмяжоўвае дзяцей. Таму цi варта здзiўляцца, што адна дзяўчынка, чый штодзённiк папрасiлi перадаць у якасцi ўзору на выставу, прызналася, што «страцiла самае дарагое».

Вырашыў замацаваць дасягнуты раней поспех i выдавецкi цэнтр БДУ. Яго вучэбны дапаможнiк для старшакласнiкаў «Вялiкая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)», якi быў створаны па даручэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, быў адзначаны на Рэспублiканскiм конкурсе «Мастацтва кнiгi» дыпломам другой ступенi. А цяпер аўтары падручнiка збiраюцца дапоўнiць яго спецыяльным даведнiкам, якi змяшчае найбольш карысную i цiкавую iнфармацыю, што датычыцца Другой сусветнай вайны, у тым лiку i артыкулы пра яе герояў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...але сучасныя тэхналогii не заменяць традыцыйны падручнiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика