У 24-ы — не...
Вiктар САВIЦКI
Кватэрнае пытанне Мы з мужам — маладая сям’я, пажанiлiся паўгода таму. Паколькi нi ў яго, нi ў маiх бацькоў лiшнiх метраў няма, знялi пакой у прыватным сектары тэрмiнам на 1 год (заключылi дамову). Але з гаспадыняй нам яўна не пашанцавала: пастаянна чапляецца, каб пасварыцца. Кажа, што ўсё роўна выселiць нас «у 24 гадзiны». Цi можа яна гэта зрабiць?К.Р., Мiнск. Адносiны па карыстанню жыллём у прыватным жыллёвым фондзе, якi прадастаўлены грамадзянiну i членам яго сям’i на ўмовах дагавора найму, рэгулююцца артыкуламi 26—31, 36—39, 101, 121 Жыллёвага кодэкса, а таксама Тыповым дагаворам найму жылога памяшкання ў дамах прыватнага жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь (зацверджаны загадам Мiнжылкамгаса ад 13.07.1999 г. № 110). У канкрэтным дагаворы па ўзгадненню памiж уласнiкам i наймальнiкам можа быць указаны тэрмiн, на якi жыллё прадастаўляецца ў карыстанне. Датэрмiновае скасаванне дагавора найму магчымае па ўзгадненню бакоў, а таксама па патрабаванню наймадаўцы (уласнiка дома), калi наймальнiк, члены яго сям’i або iншыя асобы, якiя сумесна з iм пражываюць, сiстэматычна разбураюць або псуюць жылое памяшканне, або выкарыстоўваюць яго не па прызначэнню, або сiстэматычна робяць немагчымым для iншых пражыванне з iмi ў адной кватэры (iндывiдуальным доме), а меры папярэджання i грамадскага ўздзеяння аказалiся безвынiковымi. Высяленне вiнаватых па патрабаванню наймадаўцы або iншых зацiкаўленых асоб адбываецца ў судовым парадку. Пры скасаваннi дагавора найму жылога памяшкання па патрабаванню аднаго з бакоў другому боку, папярэдне, за 3 месяцы, накiроўваецца пiсьмовае папярэджанне аб гэтым з указаннем матываў скасавання. У выпадку скасавання дагавора, прызнання яго несапраўдным або спынення ў сувязi з заканчэннем тэрмiну наймальнiк i члены яго сям’i абавязаны вызвалiць займаемае памяшканне. Асобы парадак прадугледжаны на выпадак капiтальнага рамонту. Калi рамонт не можа быць праведзены без высялення наймальнiка i яго сям’i, уласнiк мае права патрабаваць вызвалiць здадзенае ў карыстанне памяшканне, папярэдзiўшы наймальнiка за 3 месяцы аб неабходнасцi высялення. Пры гэтым уласнiк не абавязаны прадастаўляць наймальнiку i яго сям’i на час капiтальнага рамонту iншае жыллё. Калi наймальнiк i члены яго сям’i адмаўляюцца выселiцца на час рамонту, уласнiк мае права патрабаваць iх высялення праз суд. Пасля рамонту дома ён абавязаны прадаставiць наймальнiку i членам яго сям’i займаемае раней памяшканне, калi ў вынiку перабудовы або перапланiроўкi жылога дома гэтае памяшканне захавалася i не скончыўся тэрмiн дагавора найма.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы з мужам — маладая сям’я, пажанiлiся паўгода таму. Паколькi нi ў яго, нi ў маiх бацькоў лiшнiх метраў няма, знялi пакой у прыватным сектары тэрмiнам
|
|