21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бясплатныя пуцёўкi на аздараўленне — толькi ў айчынныя санаторыi

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытальнiк

Мая дачка мае льготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18 (хвароба звязана з аварыяй на ЧАЭС). Прайшоў ужо год, як яна адпрацавала пасля медыцынскага вучылiшча. Хацелi б атрымаць для яе пуцёўку на аздараўленне, пажадана — да мора. Яна i сама марыць трапiць да яго, дык i для здароўя, як вядома, гэта вельмi карысна. Дык вось, спрабавалi мы атрымаць тую пуцёўку на аздараўленне хоць бы на лiпень, але высветлiлася, што гэта немагчыма. Не дапамаглi нам нi на мясцовым узроўнi, нi ў вобласцi, куды мы звярталiся. Кажуць, няма пуцёвак. Будуць яны толькi ў IV квартале года, але навошта тыя пуцёўкi дачцэ зiмой? А кампенсацыя ёй здароўе не паправiць.

М.Н. ВАРАБЕЙ, Навасёлкi-1 Пастаўскага раёна

Каб даць адказ на пытанне чытачкi, мы мусiлi звярнуцца ў Вiцебскае абласное ўпраўленне Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню насельнiцтва. Як высветлiлася, яго начальнiк Алена Андрэйкава добра памятае нашу заяўнiцу, паколькi тая сапраўды звярталася з пытаннем адносна выдзялення дачцэ пуцёўкi на аздараўленне да мора. Тым не менш Алена Барысаўна яшчэ раз агучыла адказ.

Справа ў тым, што пуцёўкi, якiя выдзяляюцца па лiнii Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню насельнiцтва, датычацца толькi айчынных аздараўленчых устаноў. Iншымi словамi, нi дзiця, нi дарослы атрымаць пуцёўку да мора не можа (для мацi i дзiцяцi бываюць пуцёўкi ў Мiсхор, аднак яны выдзяляюцца па iншай лiнii). Так што, заўважыла Алена Андрэйкава, адмоўлена заяўнiцы было цалкам на законных падставах. «У IV квартале дачцэ жанчыны, як i было абяцана раней, будзе выдзелена бясплатная пуцёўка ў адзiн з беларускiх санаторыяў з улiкам профiля захворвання». Што датычыца заўвагi нашай чытачкi адносна таго, што зiмой дзяўчыне пуцёўка не трэба... Як дадала Алена Барысаўна, у блiжэйшай перспектыве плануецца вырашыць пытанне аб прадастаўленнi такiх iльготных пуцёвак на аздараўленне выключна на мiжсезонны перыяд. Iншымi словамi, набыць пуцёўку на летнiя месяцы можна будзе толькi за грошы, бясплатныя ж будуць выдавацца, напрыклад, на той жа зiмовы перыяд. Мяркуецца, што такая норма ўступiць у сiлу ўжо з 1 студзеня 2007 года — пасля падпiсання кiраўнiком дзяржавы адпаведнага ўказа.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая дачка мае льготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18 (хвароба звязана з аварыяй на ЧАЭС). Прайшоў ужо год, як яна адпрацавала пасля медыцынскага вучылiш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика