Чаму я чытаю «Звязду»?Пытанне да чытача Ганна Iванаўна МIХАЙЛАВА, настаўнiца Юркавiцкай сярэдняй школы Лагойскага раёна:— На тое ёсць некалькi важкiх прычын, у тым лiку i асабiстых. У 90-х гадах супрацоўнiк вашай газеты, да якога я прыехала з праблемай, дапамог з аздараўленнем дачкi. Некалькi гадоў таму я звярталася на «гарачую лiнiю», дзякуючы чаму зноў жа вырашылася пастаўленае пытанне. Але, напэўна, галоўнае iншае: у «Звязды» ёсць душа. Здаецца, чытаеш якую iншую газету, усё ў ёй быццам бы ёсць, а галоўнага ўсё ж няма: таго, як з павагай, цеплынёй да чытача трэба падаваць iнфармацыю. Адназначна, гэта сапраўды беларуская газета, выданне на роднай мове, якое друкуе шмат цiкавых артыкулаў. А калектыў якi! Купiла «Простую мову» Валянцiны Доўнар, дык лiтаральна засынаю i прачынаюся з кнiжкай, чытаць яе можна з любога месца. Мудрая жанчына. Я, дарэчы, ездзiла на сустрэчу з вашым «звяздоўскiм дэсантам», калi газета праводзiла Дзень падпiсчыка ў раёне. Малайчына Вольга Мядзведзева, чытаю яе артыкулы з задавальненнем, люблю «Фотаслова» Яўгена Пясецкага. Цудоўная рэч. Падабаюцца артыкулы Крука (я i з iм асабiста сустракалася) i Катовiч, рубрыка з песнямi Шавыркiна. Люблю пачытаць парады на агародзе, хоць сваёй дачы ў мяне няма, так, лапiнка зямлi. Памятаю вашых колiшнiх супрацоўнiкаў i шкадую, што яны па тых цi iншых прычынах больш не друкуюцца ў «Звяздзе»: Карлюкевiча, Ляўковiч, Шаўцова... «Звязду» недзе з 1992 года я выпiсваю дадому, а яшчэ газета iдзе на нашу школу: я ж класны кiраўнiк. Чытаем разам з дзеткамi таго ж Крука з Катовiч, разгадваем крыжаванкi. Старэйшыя школьнiкi ўвесь час цiкавiлiся тэсцiраваннем, малодшым даспадобы анекдоты (а чаму б не?). А яшчэ я iх прывучыла ў «Звяздзе» чытаць прагноз надвор’я, дык яны зараз увесь час цiкавяцца: «Ганна Iванаўна, а паштальёнка ўжо газету прынесла?!». Калi гаварыць пра тое, што, можа, не падабаецца... Раней, мне падаецца, афармленне першай паласы ў вас было значна больш iнфармацыйна насычанае. Шмат рэкламы ў вас зараз стала... З пажаданняў што сказаць? Будуць юбiлеi ў вядомых паэтаў, хацелася б нешта з гэтай нагоды пабачыць на старонках газеты. Да саракавiн Янкi Брыля таксама хацелася б пачытаць добры матэрыял-успамiн... ...А ўвогуле, хто даўно выпiсвае i чытае «Звязду», думаю, не здрадзiць ёй, бо газета робiць дабро...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— На тое ёсць некалькi важкiх прычын, у тым лiку i асабiстых. У 90-х гадах супрацоўнiк вашай газеты, да якога я прыехала з праблемай, дапамог з аздара
|
|