21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дапамагаем гладыёлусам

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гладыёлусы — цеплалюбiвыя кветкi, а ў жнiўнi днi i ночы становяцца халаднаватымi. Калi ж да халоднага надвор’я дадаюцца працяглыя дажджы, то ўзрастае верагоднасць з’яўлення грыбных хвароб.

Грыбы, якiя паражаюць гладыёлусы, знаходзяцца ў паверхневым слоi глебы, у зоне залягання асноўнай часткi каранёвай сiстэмы.

Паразiты не могуць харчавацца жывымi тканкамi i актывiзуюцца, калi з’яўляецца мёртвая тканка. Яны ўкараняюцца ў адмерлыя часткi каранёў i клубнецыбулiн. Таму вельмi важна трымаць глебу свабоднай ад раслiнных рэшткаў — тады паразiтам не будзе прыстанку.

Калi па нейкіх прычынах адбылося адмiранне карэньчыка гладыёлуса, у яго можа ўкаранiцца грыб-паразiт, якi знiшчае тканку вакол, каб прасунуцца ўглыб раслiны. Таму важна як мага радзей падвяргаць карэньчыкi механiчнаму ўздзеянню. Неабходна сачыць за структурай глебы, рабiць яе рыхлай.

Прычынай з’яўлення на гладыёлусах шэрай гнiлi могуць быць сырыя халодныя глебы. Узбуджальнiк сухой гнiлi актывiзуецца ў цяжкiх, сырых, кiслых глебах. Акрамя гэтага, гладыёлусы схiльныя i да вiрусных захворванняў, якiя перадаюцца ад хворых раслiн да здаровых насякомымi цi пры механiчным пашкоджаннi частак гладыёлуса.

Як абаранiць гладыёлусы

1. Знiшчаць з градак iнфiцыраваныя раслiны.

2. Саджаць здаровыя клубнецыбулiны i рабiць прафiлактычнае апырскванне здаровых раслiн. Для прафiлактыкi хвароб прымяняюць апырскванне настоем часнаку (100 г часнаку на 10 л вады), у першых чыслах верасня — палiваюць гладыёлусы растворам перманганату калiю (5 г на 10 л вады).

3. Знiшчаць узбуджальнiкаў хвароб. Праводзяць перыядычныя апырскваннi гладыёлусаў пачаргова растворамi меднага купарвасу, хлорвокiсу медзi (20 г на 10 л вады), а пры моцным распаўсюджваннi хваробы (жоўтае лiсце) праз 3—4 днi трэба некалькi разоў апырскаць гладыёлусы растворам хлорвокiсу медзi з разлiку 30 г на 10 л вады.

Для барацьбы з грыбнымi захворваннямi можна выкарыстоўваць адвары i настоi з раслiн-ахоўнiкаў (аксамiтак, часнаку, палыну, чыстацелу, лiсця таматаў i iнш.).

Для прафiлактыкi захворванняў выкарыстоўваюць чыстацел i наготкi. Здрабнiць зялёныя часткi раслiн, злажыць iх у ёмiстасць, залiць гарачай вадой (1:2), настойваць 2—3 днi, перад апрацоўкай на 10 л настою дадаць жменю пральнага парашку.

Апрацоўку гладыёлусаў праводзяць раз на тыдзень.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гладыёлусы — цеплалюбiвыя кветкi, а ў жнiўнi днi i ночы становяцца халаднаватымi. Калi ж да халоднага надвор’я дадаюцца працяглыя дажджы, то ўзрастае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика