Дапаможа жыта
У канцы лета, пасля ўборкi раннiх культур, некаторыя сеюць на агародах жыта. Гэта робiцца галоўным чынам для барацьбы з нематодай — шкоднiкам, якi паразiтуе на каранях i клубнях бульбы. Акрамя бульбы, нематода можа паразiць i таматы, i некаторыя iншыя раслiны сямейства паслёнавых.
Заражоныя нематодай раслiны ўтвараюць менш сцёблаў, адстаюць у росце, iх нiжняе лiсце жаўцее i вяне. Клубняў бывае ўсяго адзiн-два, а можа i наогул не ўтварыцца. Каранi моцна галiнуюцца, карычневай афарбоўкi, на iх бачныя цысты спачатку белага колеру, потым жаўтаватага цi карычневатага. Выявiць бульбяную нематоду нялёгка. Таму што пасадка быццам бы цалкам здаровая, а толькi некаторыя кусты прыгнечаны i выпадаюць. Мiж тым менавiта гэтыя кусты гавораць аб надыходзячай бядзе. I калi не прыняць меры, а працягваць саджаць бульбу па бульбе, то каварны шкоднiк хутка можа пакiнуць гаспадара без ураджаю. Пасля пасеву жыта заражоны ўчастак значна ачышчаецца ад нематоды. Не пазней сярэдзiны верасня глебу перакопваюць i сеюць жыта. Праз некаторы час з’яўляюцца зялёныя ўсходы. Вясной участак трэба перакапаць, i ён будзе гатовы для пасадкi любой агароднiнай культуры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцы лета, пасля ўборкi раннiх культур, некаторыя сеюць на агародах жыта. Гэта робiцца галоўным чынам для барацьбы з нематодай — шкоднiкам, якi пар
|
|