Пасадзiм касачы
Выбраць места для пасадкi касачоў не так ужо i проста. Касачы — гэта раслiны першай паловы дня. Яны добра сябе адчуваюць, калi да абеду асветлены сонцам. Касачы добра цвiтуць, калi суседнiя буйныя раслiны (дрэвы i кусты) не забiраюць у iх вiльгаць. Таму пад касачы пажадана адводзiць добра асветленыя ўчасткi з невялiкiм ухiлам на паўднёвы цi паўднёва-заходнi бок, з якiх не знiкае снег зiмой.
Высокi ўзровень грунтовых вод, а таксама застой талых вод вясной для касачоў вельмi неспрыяльныя. Таму ў гэтым выпадку трэба падняць пасадкi кветак на 20—40 см пад узроўнем глебы, а вакол зрабiць водаадводныя канаўкi. Глебы для касачоў падыходзяць лёгкага механiчнага саставу, добра дранiраваныя, з кiслотнасцю, блiзкай да нейтральнай. Для паляпшэння механiчнага саставу глiнiстых глебаў перад асенняй перакопкай трэба ўнесцi гной, торф цi кампост (1—2 вядры на 1 кв. м) i хоць бы па вядру рачнога пяску. Зразумела, што пясчаным глебам неабходна дадаванне арганiкi i невялiкай колькасцi глiны. Катэгарычна выключаецца ўнясенне свежага гною. Пры недахопе ў глебе пажыўных рэчываў пажадана ўнесцi поўнае мiнеральнае ўгнаенне пры перакопцы, глыбiня якой павiнна быць не менш за 25 см. Перадпасадачную апрацоўку глебы праводзяць за 2—3 тыднi да пасадкi. Адлегласць у радзе памiж раслiнамi можа быць ад 30 да 50 см. Гэта залежыць ад мэтаў пасадкi, хуткасцi размнажэння гатунка i працягласцi вырошвання на адным месцы. Чым даўжэй куст будзе знаходзiцца на адным месцы, тым большая плошча для яго патрабуецца. Магутная каранёвая сiстэма касачоў паляпшае структуру глебы, таму iх можна ўключаць у культуразварот агарода цi чаргаваць з iншымi кветкавымi раслiнамi. Касачы не трэба саджаць пасля бульбы, бо ў гэтых раслiн ёсць агульныя хваробы. На адным месцы касачы захоўваюць сваю дэкаратыўнасць каля 5 гадоў. Гатунковыя касачы размнажаюцца дзяленнем куста. Раслiны выкопваюць садовымi вiламi. Карэнiшча абтрасаюць ад зямлi i разразаюць вострым нажом так, каб кожны гадавы прырост меў пучок лiсця. Для памяншэння выпарэння лiсце ўкарочваюць на 2/3 iх даўжынi, а каранi — на 1/3. Старыя звёны карэнiшча, якiя не маюць добрых каранёў i лiсця, не трэба выкiдваць, бо на iх ёсць спячыя пупышкi, якiя пасля пасадкi крануцца ў рост i дадуць дадатковы пасадачны матэрыял. Iх таксама неабходна ўважлiва агледзець, выдалiць пашкоджаныя часткi i апрацаваць. Пасадачны матэрыял для дэзiнфекцыi змяшчаюць на 10—15 мiн. у раствор марганцоўкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбраць места для пасадкi касачоў не так ужо i проста. Касачы — гэта раслiны першай паловы дня. Яны добра сябе адчуваюць, калi да абеду асветлены сонц
|
|