21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Увага: радыяцыя — у кошыку!

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гараджане з задавальненнем набываюць дзiкiя грыбы i ягады, у тым лiку i ўздоўж аўтамагiстраляў, але толькi адзiнкi з iх цiкавяцца ў прадаўца дакументам, якi пацвярджаў бы iх радыяцыйную «якасць». Вiдаць па ўсяму, пытаннi радыяцыйнай бяспекi з цягам часу страцiлi для беларусаў сваю ранейшую актуальнасць. I вельмi дарэмна, бо асноўная маса выпаўшых некалi радыенуклiдаў цэзiю знаходзiцца зараз у глебе i ў лясной подсцiлцы, у верхнiм (3—5 см) слоi. Высокае iх утрыманне адзначаецца таксама ў кары дрэў, у моху, лiшайнiках, у ягадах i грыбах.

З ягад найменшае забруджванне цэзiем-137 маюць рабiна, сунiцы, малiна, а найбольшае — чарнiцы, журавiны i бруснiцы.

Грыбы маюць самае высокае назапашванне радыенуклiдаў. У асобных iх вiдах утрыманне цэзiю-137 нават на адносна чыстай тэрыторыi (да 1 Кi/кв. км) перавышае дапушчальныя ўзроўнi.

Па ступенi назапашвання цэзiю-137 асноўныя вiды ядомых грыбоў падзелены на чатыры групы:

1. Грыбы-акумулятары — польскi грыб, махавiк жоўта-буры, рыжык, маслякi асеннiя, казляк, гаркуша, каўпак кольчаты. Збiраць гэтыя грыбы дазваляецца толькi ў лясах са шчыльнасцю забруджвання да 1 Кi/кв. км.

2. Грыбы, якiя моцна назапашваюць радыенуклiды, — падгруздак чорны, лiсiчка жоўтая, ваўнянка ружовая, грузд чорны, зялёнка, падбярозавiк. Збiраць гэтыя грыбы таксама дапускаецца пры шчыльнасцi забруджвання да 1 Кi/кв. км.

3. Грыбы з сярэднiм назапашваннем — апенька асенняя, белы грыб, падасiнавiк, падзялёнка, сыраежка звычайная. Нарыхтоўку грыбоў гэтай групы можна праводзiць у лясах са шчыльнасцю забруджвання да 2 Кi/кв. км.

4. Грыбы, якiя слаба назапашваюць радыенуклiды. У гэту групу ўключаны вiды, якiя вылучаюцца найменшым назапашваннем. Да iх адносяцца: страчок звычайны, радоўка фiялетавая, шампiньён, дажджавiк шыпаваты, сыраежка натуральная i бурая, зонцiк стракаты, апенька зiмняя, вешанка. Нарыхтоўку грыбоў гэтай групы таксама рэкамендуецца праводзiць у лясах са шчыльнасцю забруджвання да 2 Кi/кв. км.

Якiя дапушчальныя ўзроўнi ўтрымання цэзiю-137 у грыбах i дзiкiх ягадах?

Для дзiкiх ягад дапушчальны ўзровень утрымання цэзiю-137 не павiнен перавышаць 185 Бк/кг. Для свежых, кансерваваных грыбоў — 370 Бк/кг, для сушаных грыбоў — не больш як 2500 Бк/кг.

Дзе можна нарыхтоўваць грыбы i дзiкiя ягады?

Нарыхтоўка дзiкiх грыбоў, ягад i пладоў дапускаецца толькi ў лясах са шчыльнасцю забруджвання глебы цэзiем-137 да 2 Кi/кв. км з абавязковым кантролем на ўтрыманне радыенуклiдаў.

Па вынiках радыяцыйнага кантролю за першае паўгоддзе 2006 года 12,8 працэнта даследаваных узораў лясных ягад i 9 працэнтаў узораў грыбоў мелi перавышэнне дапушчальнага ўзроўню па ўтрыманню цэзiю-137.

Пры наведваннi лясных масiваў абавязкова трэба звяртаць увагу на ўказальнiкi радыяцыйнай бяспекi, якiя выстаўляюцца на ўездах у патэнцыяльна небяспечныя лясныя зоны. Аднак каб быць поўнасцю перакананымi ў бяспецы дароў лесу, абавязкова трэба праверыць сабраныя грыбы i ягады на ўтрыманне радыенуклiдаў. Гэтыя даследаваннi для насельнiцтва праводзяцца бясплатна ва ўсiх цэнтрах гiгiены i эпiдэмiялогii.

Якасць прадуктаў, у тым лiку i дароў лесу на рынках кантралюецца ветэрынарнай службай. Акрамя таго, прыняты меры па стварэнню пры ляснiцтвах пастоў радыяцыйнага кантролю.

Калi вы не ўпэўненыя ў бяспецы сабраных грыбоў, але ўсё ж вельмi хочаце спажыць iх у ежу, грыбы трэба падвергнуць асаблiва стараннай апрацоўцы: добра вымыць, поўнасцю ачысцiўшы ад частак глебы, адварыць, злiўшы адвар перад асноўнай кулiнарнай апрацоўкай, або вымачыць перад засолкай. Гэтыя традыцыйныя прыёмы можна лiчыць правядзеннем дэзактывацыi, якая значна знiжае ўзровень радыяцыйнага забруджвання.

Васiль ПIНЧУК,

в.а. загадчыка аддзялення радыяцыйнай гiгiены Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гараджане з задавальненнем набываюць дзiкiя грыбы i ягады, у тым лiку i ўздоўж аўтамагiстраляў, але толькi адзiнкi з iх цiкавяцца ў прадаўца дакумента
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика