21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Рух недалучэння павінен стаць самастойным сусветным цэнтрам палітычнай сілы»

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рух недалучэння павiнен стаць самастойным сусветным цэнтрам палiтычнай сiлы, з якiм на роўных лiчацца астатнiя ўдзельнiкi сусветнага супольнiцтва. Аб гэтым заявiў у Гаване Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на XIV самiце Руху недалучэння.




Беларуская дэлегацыя на гаванскай сустрэчы выказала сваю пазiцыю адносна ўзмацнення ролi РН у сучасным свеце i агучыла прапановы па павышэнню эфектыўнасцi форуму.

Выступаючы на самiце, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Рух недалучэння павiнен змагацца за новы свет, дзе ёсць дастойнае месца для ўсiх. «Нам трэба рашуча адстойваць права сваiх народаў на выбар самастойнага шляху развiцця i сумесна процiстаяць дыктату знешнiх сiл, дыскрымiнацыi i ваенным пагрозам», — перакананы беларускi лiдар.

«Нам навязваецца адна мадэль развiцця. Заходнiя лiдары перакананы, што толькi iх краiны маюць права пiсаць найноўшую гiсторыю. Яны выкарыстоўваюць сваю сiлу для перакройвання планеты пад свае патрэбы, маючы на мэце толькi адно — падпарадкаваць усе народы сваiм iнтарэсам, забяспечыць уласны дабрабыт за наш кошт», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт перакананы, што аднапалярнае светаўладкаванне дэманструе сёння сваю беспадстаўнасць i нежыццяздольнасць. Рух недалучэння павiнен больш актыўна працаваць над фармiраваннем новага, больш справядлiвага светапарадку, заявiў ён. Для дасягнення гэтай мэты, лiчыць Аляксандр Лукашэнка, неабходна ясная праграма дзеянняў па паступоваму, але неабарачальнаму фармiраванню шматпалярнага свету. У сувязi з гэтым важна дабiцца, каб РН стаў самастойным сусветным цэнтрам палiтычнай сiлы. Прэзiдэнт звярнуў увагу на неабходнасць аб’яднаць палiтычныя намаганнi для дасягнення гэтай задачы.

«Сёння якраз наступiў той момант, якi мы не маем права ўпусцiць, каб зрабiць наш рух самастойным цэнтрам палiтычнай сiлы. Заўтра можа быць позна. Для гэтага патрэбна палiтычная воля. У чым наша сiла? Адказ вiдавочны — у адзiнстве. Нам неабходна аб’яднаць палiтычныя намаганнi для дасягнення гэтай стратэгiчнай мэты», — лiчыць Аляксандр Лукашэнка.

«Нi ў якiм разе нельга дапусцiць таго моманту, калi нас паасобку «расцягнуць» па закутках нашай планеты або ж разарвуць на часткi, як Югаславiю i iншыя дзяржавы, зацягнуць у цень, каб нас нiхто i нiколi не ўбачыў», — дадаў ён.

На думку прэзiдэнта, трэба адрадзiць прынцып салiдарнасцi ў Руху недалучэння — важнейшы iнструмент адстойвання iнтарэсаў усiх, асаблiва малых i неабароненых дзяржаў. Рух павiнен рашуча паўставаць на палiтычную абарону сваiх членаў, якiя зведалi знешнi нацiск або агрэсiю.

Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы падзялiў думку iранскага лiдара, якi ў сваiм выступленнi закрануў узаемаадносiны Руху недалучэння з ААН: «Вельмi справядлiва прэзiдэнт Iрана папракаў Арганiзацыю Аб’яднаных Нацый i Савет Бяспекi за бяздзейнасць у самых «гарачых» выпадках нашага жыцця, аб чым сорамна замоўчваў, выступаючы тут, генеральны сакратар ААН».

У той жа час, заўважыў прэзiдэнт, прад’яўляючы прэтэнзii да iншых арганiзацый, у тым лiку да ААН, патрабуючы ад iх больш эфектыўнай работы, краiны РН павiнны задаць i сабе пытанне: а наколькi мы адзiныя i эфектыўныя ў вырашэннi аналагiчных праблем?

«Бо апошнiм часам адбылася iнтэрвенцыя ў адносiнах да дзяржаў, якiя ўваходзiлi i ўваходзяць у Рух недалучэння. А як адрэагавалi мы? Няўжо мы, як страусы, закапаўшы галаву ў пясок, не хочам бачыць, што адбываецца вакол нас? Тады ўзнiкае пытанне: што ж мы за арганiзацыя, цi не паўтараем мы тыя памылкi, якiя ўласцiвы ААН?» — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, Рух недалучэння павiнен актыўна садзейнiчаць фармiраванню новых цэнтраў сiлы, якiя з’явяцца асновай для забеспячэння шматпалярнага свету.

Беларускi лiдар звярнуў увагу ўдзельнiкаў форуму на неабходнасць энергiчна нарошчваць эканамiчнае супрацоўнiцтва краiн — удзельнiц РН, максiмальна выкарыстоўваць прэферэнцыi адна для адной. «У вынiку мы ўсе выйграем. Аднаго толькi палiтычнага адзiнства сёння недастаткова. Патрэбны магутны эканамiчны складальнiк нашага Руху», — заявiў кiраўнiк дзяржавы.

У сувязi з гэтым ён прапанаваў стварыць ва ўласнай сетцы навiн Руху Адзiны банк эканамiчнай iнфармацыi, якi павiнен стаць iнфармацыйнай пляцоўкай для праектаў супрацоўнiцтва i iнтэрактыўнай базай даных аб iнтарэсах i праблемах дзяржаў РН. Гэта дасць магчымасць зрабiць эканамiчныя кантакты больш плённымi i мэтанакiраванымi.

Таксама Аляксандр Лукашэнка закрануў праблему павышэння рэзультатыўнасцi дзейнасцi ААН. «У нашых сiлах зрабiць больш эфектыўнай Арганiзацыю Аб’яднаных Нацый. Яна павiнна служыць iнтарэсам усiх дзяржаў, а не толькi Злучаных Штатаў Амерыкi. Разам мы можам не дапусцiць таго, каб Арганiзацыя выкарыстоўвалася ў якасцi iнструмента «разборак» з краiнамi, якiя праводзяць незалежную палiтыку», — падкрэслiў ён.

Кiраўнiк дзяржавы перакананы, што менавiта адзiнства i практычныя дзеяннi, якiя прапануюцца, дадуць магчымасць Руху ажыццявiць важныя i неабходныя праекты: наблiзiцца да лiквiдацыi непiсьменнасцi, узняць на новы ўзровень ахову здароўя, стварыць эканамiчныя стымулы i магчымасцi i, у канчатковым вынiку, палепшыць жыццё людзей. I для гэтага ёсць усе перадумовы. «У адных краiн ёсць прыродныя, у другiх — фiнансавыя рэсурсы, у трэцiх — неабходны людскi патэнцыял, у чацвёртых — вопыт i тэхналогii. Злучыўшы нашы намаганнi, мы можам вырашыць гэтыя праблемы», — сказаў прэзiдэнт.

Звяртаючыся да ўдзельнiкаў форуму, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: Беларусь знаходзiцца ў цэнтры Еўропы, але краiны — члены РН заўсёды могуць разлiчваць на наша разуменне, падтрымку i дзеяннi ў iнтарэсах Руху. Вы можаце быць упэўнены ў тым, што Беларусь свята прыхiльная да прынцыпаў нашага Руху. Мы — ваша апора ў Старым Свеце, у Еўропе».

Выступленне беларускага боку было высока ацэнена i выклiкала пазiтыўныя водгукi многiх дэлегацый краiн — удзельнiц РН.

Насычаная праграма знаходжання Аляксандра Лукашэнкi ўключала сустрэчы з кiраўнiкамi дзяржаў — членаў Руху. Плённыя перагаворы адбылiся з прэзiдэнтамi Венесуэлы, Iрана, Алжыра, ПАР, выконваючым абавязкi кiраўнiка Кубы Раулем Кастра, а таксама прэм’ер-мiнiстрам Малайзii.

У прыватнасцi, на сустрэчы з прэзiдэнтам Iрана Махмудам Ахмадзiнежадам абмеркаваны перспектывы стратэгiчнага супрацоўнiцтва дзвюх краiн, пытаннi, якiя датычацца будучага вiзiту беларускай дэлегацыi на вышэйшым узроўнi ў Тэгеран. Лiдэры дзвюх дзяржаў абмянялiся думкамi аб дзейнасцi Руху недалучэння.

Аб магчымасцi рэалiзацыi сумесных узаемавыгадных праектаў iшла размова на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкi з прэзiдэнтам Алжыра Абдэльазiзам Бутэфлiкам. «Я б прапанаваў спачатку сустрэцца на вышэйшым узроўнi, вычленiць 3-4 галоўныя напрамкi нашага супрацоўнiцтва, выпрацаваць канкрэтныя падыходы i ажыццявiць iх», — сказаў беларускi лiдар.

Перагаворы з прэзiдэнтам Венесуэлы, якiя праходзiлi намнога больш за прадугледжаны пратаколам час, сталi прадаўжэннем размовы, пачатай кiраўнiкамi дзвюх дзяржаў у час вiзiту Уга Чавеса ў Мiнск. Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з венесуэльскiм калегам пытаннi рэалiзацыi канкрэтных праектаў супрацоўнiцтва.

Сур’ёзнасць намеру пашырыць i актывiзаваць двухбаковы дыялог прэзiдэнты пацвердзiлi падпiсаннем у Гаване Мемарандума аб узаемаразуменнi памiж Беларуссю i Венесуэлай аб стварэннi сумеснай Камiсii высокага ўзроўню. Як было адзначана, падпiсанне дакумента нацэлена на развiццё супрацоўнiцтва памiж дзвюма дзяржавамi ва ўсiх сферах. З беларускага боку сустаршынёй камiсii з’яўляецца Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекi Вiктар Шэйман.

Пытаннi пашырэння эканамiчнага супрацоўнiцтва сталi адной з галоўных тэм у час размовы Аляксандра Лукашэнкi з прэм’ер-мiнiстрам Малайзii. Бакi выказалi надзею, што будучы вiзiт прэзiдэнта Беларусi ў Малайзiю надасць дадатковы iмпульс развiццю ўзаемных гандлёва-эканамiчных кантактаў, якiя ўжо сёння даволi iнтэнсiўныя.

Малайзiйскi прэм’ер, дзелячыся ўражаннямi ад выступлення кiраўнiка беларускай дзяржавы на самiце, падкрэслiў, што яно было лаканiчнае, вельмi арганiчнае i карыснае для РН.

Нараўне з пратакольнымi сустрэчамi прэзiдэнт Беларусi ў нефармальнай абстаноўцы сустрэўся з многiмi лiдарамi краiн, якiя займаюць актыўную пазiцыю ў РН i маюць вялiкi эканамiчны патэнцыял. Гэтыя сустрэчы, нягледзячы на iх нефармальны характар, аказалiся не менш рэзультатыўнымi: ужо ў блiжэйшай перспектыве дасягнутыя на вышэйшым узроўнi дамоўленасцi дадуць адчувальны эфект, перш за ўсё ў гандлёва-эканамiчнай сферы.

Вiзiт прэзiдэнта Беларусi на Кубу для ўдзелу ў самiце РН знаходзiўся ў цэнтры ўвагi прадстаўнiкоў замежных сродкаў масавай iнфармацыi. У час знаходжання на востраве Свабоды Аляксандр Лукашэнка даў iнтэрв’ю кубiнскаму тэлебачанню, радыё Бi-Бi-Сi, адказаў на пытаннi беларускiх i расiйскiх журналiстаў.

У iнтэрв’ю кубiнскаму тэлебачанню Аляксандр Лукашэнка заявiў, што самiт Руху недалучэння ў Гаване меў для нашай краiны вялiкае значэнне. Двухдзённы форум даў магчымасць сустрэцца, асабiста пазнаёмiцца i дасягнуць дамоўленасцяў з лiдарамi многiх дзяржаў. «Гэта магчыма толькi на самiце, у адваротным выпадку павiнны былi б адбыцца тысячакiламетровыя вiзiты ў кожную з гэтых дзяржаў», — сказаў прэзiдэнт.

«На гэтым першапачатковым этапе мы дасягнулi розных дамоўленасцяў тут. У гэтым i наступным годзе чакаюцца вiзiты ў Малайзiю, В’етнам, ПАР, Венесуэлу, Егiпет, Алжыр, Iран. Але там ужо размова будзе iсцi аб канкрэтных тэмах i праграмах. А фундамент для гэтага закладзены ў Гаване», — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Пазiтыўным фактарам прэзiдэнт назваў i тое, што члены Руху недалучэння ў Гаване змаглi лепш даведацца пра пазiцыю Беларусi, асабiста пазнаёмiцца з кiраўнiком беларускай дзяржавы.

«Гэты самiт РН у Гаване вельмi важны як для нашай рэспублiкi, так i для будучай палiтыкi ў рамках ААН, Руху недалучэння ў плане выпрацоўкi кансалiдаванай пазiцыi, прытрымлiвання адзiных правiлаў», — дадаў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што багатыя краiны павiнны ўжо ў блiжэйшы час змянiць палiтыку ў адносiнах да дзяржаў Лацiнскай Амерыкi i краiн, якiя сталi на шлях развiцця. «Сёння настаў такi момант, калi багатыя краiны не могуць далей развiвацца, не выкарыстоўваючы патэнцыял краiн, якiя сталi на шлях развiцця i якiя, у асноўным, уваходзяць у Рух недалучэння. Пераважная колькасць людскiх i прыродных рэсурсаў сканцэнтравана тут. Надышоў час, калi багатыя краiны маюць вялiкую патрэбу ў нас, i нам неабходна разумна скарыстацца гэтым момантам. Завяршыўся перыяд, калi можна было «душыць» свет, выцягваючы з краiн багаццi на карысць Амерыкi i Еўропы. Краiны Лацiнскай Амерыкi, Афрыкi традыцыйнымi мерамi — шляхам зброi i нацiску — у полi ўласных iнтарэсаў ужо не ўтрымаеш. Трэба дамаўляцца. У адваротным выпадку краiны, якiя сталi на шлях развiцця, абыдуцца i без багатых дзяржаў», — перакананы прэзiдэнт. У якасцi прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў Венесуэлу, Бразiлiю i шэраг iншых краiн, якiя можна назваць у многiм самадастатковымi.

«Калi сёння буйнейшыя краiны Руху недалучэння аб’яднаюць свае патэнцыялы, то яны абыдуцца без больш багатых дзяржаў i змогуць развiвацца самастойна. Вось галоўная тэндэнцыя ў Лацiнскай Амерыцы — самастойнасць i незалежнасць. Гэта будзе прэвалiраваць i надалей. Настаў час моцным краiнам мяняць сваю палiтыку i зыходзiць з рэалiй, якiя складваюцца», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Як заявiў беларускi лiдар, Беларусь вiтае старшынства Кубы ў РН.

Пытаннi, адрасаваныя Прэзiдэнту, закраналi ўзаемаадносiны рэспублiкi з Захадам, беларускую мадэль развiцця, эканамiчны рост у краiне.

У лiку прычын, па якiх Захад аказвае цiск на Беларусь, Кiраўнiк дзяржавы выдзелiў найперш незалежную палiтыку рэспублiкi, накiраваную на абарону суверэнiтэту i сваiх iнтарэсаў, важнае геапалiтычнае размяшчэнне краiны ў цэнтры Еўропы, якое прываблiвае i Амерыку, i Еўропу.

Як заявiў Прэзiдэнт, беларусы — гаспадары на сваёй зямлi i не пацерпяць сiлавога цiску. «Калi ў ЗША i iншых дзяржаў iснуюць iнтарэсы ў Беларусi, натуральна, i ў нас ёсць iнтарэсы, мы павiнны зрабiць так, каб нашы iнтарэсы перасякалiся. I гэта трэба зрабiць шляхам перагавораў, а не насiлля», — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, цiск на Беларусь, паводле слоў Прэзiдэнта, у немалой ступенi звязаны з яе курсам на супрацоўнiцтва з Расiяй, а таксама адмовай абраць курс, якi навязваецца звонку, на правядзенне рэформаў, накiраваных зусiм не на выкананне iнтарэсаў беларускага народа.

У гэтай сувязi Аляксандр Лукашэнка заўважыў: гiсторыя ведае шмат мадэляў развiцця, i кожная краiна мае права на выбар свайго шляху.

Прэзiдэнт канстатаваў, што Захад, i ЗША ў прыватнасцi, ужо некалькi разоў спрабавалi ажыццявiць у нашай рэспублiцы нейкую рэвалюцыю. «У апошнi раз — на нядаўнiх прэзiдэнцкiх выбарах у пачатку гэтага года. Мы iм не адказвалi, а папрасiлi наш народ адказаць амерыканцам i Захаду», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка i дадаў: падаўляючая колькасць насельнiцтва адказала iм «не». «I яны з гэтым, як мне вядома, няхай і не публiчна, але фактычна лiчацца, вымушаны лiчыцца», — адзначыў Прэзiдэнт.

Каментуючы асобныя выказваннi ў заходняй прэсе, у якiх краiны РН называлiся фактычна «воссю зла», Прэзiдэнт Беларусi выказаў меркаванне аб тым, што дзяржавы, якiя ўваходзяць у Рух недалучэння, хутчэй можна назваць «воссю дабра». Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што на Самiце Руху недалучэння абмяркоўвалiся пытаннi стварэння шматпалярнага свету, барацьбы супраць беднасцi, хвароб, магчымасцi аб’яднання патэнцыялаў краiн для актыўнага эканамiчнага развiцця.

«Гэтыя паняццi характэрныя, хутчэй, для «восi дабра». Я не думаю, што амаль 120 дзяржаў, якiя ўваходзяць у РН, можна залiчыць у «вось зла». Узнiкае пытанне: а дзе ж тады дабро? Тыя, хто залiчваюць гэтыя дзяржавы ў «вось зла», проста не падумалi, зрабiўшы такую заяву. Мы сабралiся ў Гаване не для таго, каб сеяць нейкае зло, а, наадварот, прапаноўваем мiрна жыць i супрацоўнiчаць, ствараць мiр, якi будзе абапiрацца на многiя цэнтры сiлы, а не на адну сiлу», — сказаў Прэзiдэнт.

Гаворачы аб мадэлi развiцця Беларусi, Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў яе як сацыяльна арыентаваную эканомiку, накiраваную не на абагачэнне асобных людзей, а на павышэнне дабрабыту народа. Прыбытак, якi атрымлiваецца на прадпрыемствах i iнвесцiруецца ў развiццё вытворчасцяў, накiроўваецца на сацыяльныя патрэбы, а не проста асядае дзесьцi ў прыватных банках за мяжой.

Як заявiў Прэзiдэнт, у Беларусi нi ў якiм разе не стрымлiваецца развiццё прыватнай уласнасцi. «Мы падтрымлiваем стварэнне прыватных прадпрыемстваў, але яны павiнны працаваць па адзiных, устаноўленых правiлах», — сказаў ён.

Паводле слоў беларускага лiдара, для чэснай канкурэнцыi патрэбен кантроль не толькi над дзяржаўнай уласнасцю, але i над краiнай у цэлым. Як адзначыў Прэзiдэнт, у Беларусi дзяржава не пакiдае без увагi якую-небудзь сферу дзейнасцi, але толькi з адной мэтай — садзейнiчаць, а не перашкаджаць.

Падводзячы вынiкi ўдзелу ў Самiце ў iнтэрв’ю беларускiм i расiйскiм журналiстам, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: Беларусь ад членства ў Руху недалучэння мае палiтычныя, эканамiчныя i дыпламатычныя выгоды.

Як адзначыў Прэзiдэнт, сёння Беларусь стварае так званую «знешнюю дугу» сваёй знешняй палiтыкi. Яна выстройваецца ад Кубы праз краiны Лацiнскай Амерыкi, Афрыкi, зону Персiдскага залiва, Iран, Кiтай, В’етнам, Малайзiю.

Беларусь наладзiла актыўнае супрацоўнiцтва з Расiяй, падтрымлiвае гандлёва-эканамiчныя адносiны з ЕС. Але разам з тым рэспублiка намерана вяртаць страчаныя пазiцыi ў тых дзяржавах, «якiя ведаюць Беларусь яшчэ па Савецкаму Саюзу», дадаў Аляксандр Лукашэнка.

«I Рух недалучэння з гэтага пункту гледжання нам вельмi выгадны. Я не гавару ўжо аб палiтыцы», — сказаў беларускi лiдар. Пры гэтым ён нагадаў, што сёння ў РН уваходзяць каля 120 краiн, i Беларусі вельмi выгадна абапiрацца на гэту магутнасць для правядзення сваiх iнтарэсаў, у тым лiку ў мiжнародных арганiзацыях.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, гаванскi Самiт стаў важным этапам у падрыхтоўцы вiзiтаў беларускай дэлегацыi на вышэйшым узроўнi ў краiны — удзельнiцы РН.

Як заявiў беларускi лiдар, увага з боку буйных, багатых дзяржаў да таго, што адбываецца на Самiце ў Гаване, з’яўляецца сведчаннем таго, што Рух недалучэння сёння адыгрывае вельмi важную ролю. «Гэта неаспрэчна. Усё новыя дзяржавы прымыкаюць да Руху недалучэння. Думаю, што РН — гэта магутная сiла на мiжнароднай арэне i, у прыватнасцi, у ААН, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — РН ужо сёння вельмi моцны фактар, якi ўплывае на мiжнародны клiмат».

Гаворачы аб далейшай дзейнасцi РН, Прэзiдэнт падкрэслiў: наспеў час выпрацаваць праграму асноўных мерапрыемстваў Руху недалучэння. На яго думку, у Руху недалучэння ёсць вельмi шмат накiрункаў для супрацоўнiцтва, асноўным з якiх павiнна стаць эканамiчнае. Аляксандр Лукашэнка таксама перакананы, што сёння краiны — члены Недалучэння павiнны дзейнiчаць з адзiных пазiцый для таго, каб «усе адчувалi, што гэта магутны палiтычны рух».

«Тут яшчэ вялiкi ўчастак работы. Думаю, трэба выстройваць арганiзацыйную структуру РН, можа быць, па прынцыпах Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый, але толькi не так бюракратычна, як у ААН», — сказаў Прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы выказаў перакананасць у тым, што моцным гэтага свету прыйдзецца лiчыцца з адзiнствам краiн — членаў Руху недалучэння. Аляксандр Лукашэнка пры гэтым не выключыў, што iдэя аб тым, што РН з’яўляецца толькi палiтычным клубам, проста падкiдваецца з боку асобных дзяржаў, якiм не падабаецца адзiнства ў Руху.

«Калi ў РН хто-небудзь i «сябруе» супраць моцных свету, то, напэўна, гэтаму ёсць прычына. Калi на якую-небудзь краiну Руху аказваецца цiск або, яшчэ горш, супраць гэтай краiны ваююць, то што, мы не павiнны «сябраваць» супраць краiны-агрэсара?» — падкрэслiў беларускi лiдар, адказваючы на пытаннi журналiстаў. Аляксандр Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу на тым, што багатым дзяржавам, зацiкаўленым у рэсурсах краiн, якiя развiваюцца, варта дзейнiчаць больш асцярожна, разумна, дыпламатычна замест таго, каб сiлай падпарадкоўваць сабе краiну.

Дзелячыся бачаннем будучага РН, Аляксандр Лукашэнка не выключыў, што з дзяржаў, якiя ўваходзяць у Рух недалучэння, можа выдзелiцца група, «якая будзе, як лакаматыў, iсцi наперад i пацягне за сабой астатнiх». Пры гэтым Кiраўнiк дзяржавы выказаў перакананасць у тым, што Рух недалучэння мае перспектыву на ўзмацненне.

Але для кансалiдацыi намаганняў краiны РН павiнны падвесцi пад сваё палiтыка-дыпламатычнае ўзаемадзеянне магутную эканамiчную аснову — гэта адзiн з ключавых момантаў пазiцыi Беларусi.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ўдзел Беларусi ў АДКБ i Руху недалучэння ўзгадняецца i нiяк не супярэчыць адзiн аднаму. «Усё, што мы робiм у АДКБ, нiяк не супярэчыць таму, что мы робiм у Руху недалучэння. Можа быць, сувязь праз Беларусь яшчэ прынясе карысць i АДКБ, i Руху недалучэння. Ва ўсякiм разе, нi ў Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы, нi ў РН нас нiхто не папракае», — падкрэслiў беларускi лiдар. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што Беларусь гатова прадаставiць дзяржавам, якiя ўваходзяць у Рух недалучэння, «усё лепшае, што ў нас ёсць i будзе, мы гэта робiм ужо зараз».

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рух недалучэння павiнен стаць самастойным сусветным цэнтрам палiтычнай сiлы, з якiм на роўных лiчацца астатнiя ўдзельнiкi сусветнага супольнiцтва. Аб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика