Хроніка апошніх падзей
ЗША ТРЫМАЮЦЬ У ЗАМЕЖНЫХ ТУРМАХ 14 ТЫСЯЧ ЗНЯВОЛЕНЫХ
У сетцы турмаў, створаных Злучанымi Штатамi па ўсiм свеце для ўтрымання мяркуемых тэрарыстаў, зараз знаходзяцца 14 тысяч чалавек, паведамляе AP. Напачатку верасня прэзiдэнт Буш афiцыйна прызнаў iснаванне так званых «сакрэтных турмаў ЦРУ» за межамi краiны, аднак заявiў, што зняволеныя, якiя там утрымлiвалiся, ужо пераведзены ў iншыя месцы: у прыватнасцi, на скандальна вядомую амерыканскую ваенную базу Гуантанама на Кубе. ПРЫДНЯСТРОЎЕ ПРАГАЛАСАВАЛА ЗА НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ З РАСIЯЙ Згодна з папярэдняй iнфармацыяй, у ходзе рэферэндуму 17 верасня 97,1 працэнта выбаршчыкаў непрызнанай рэспублiкi Прыднястроўе выказалiся за яе незалежнасць i наступнае далучэнне да Расii. За ўваходжанне ў склад Малдовы прагаласавалi толькi 3,4 працэнта грамадзян. Пакуль нi адна дзяржава свету цi аўтарытэтная мiжнародная арганiзацыя не прызналi вынiкi волевыяўлення. IСЛАМIСТЫ ЗБIРАЮЦЦА «ВЫСАЧЫЦЬ I ЗАБIЦЬ» ПАПУ РЫМСКАГА Непрымiрымы самалiйскi рэлiгiйны лiдар шэйх Абубукар Хасан Малiн заклiкаў усiх мусульман «высачыць i забiць» Папу Бенедыкта XVI у сувязi з яго нядаўнiм выказваннем наконт iслама, паведамляе Herald Sun. Прамова Папы Рымскага не засталася без рэакцыi i з боку некаторых iншых груповак, у тым лiку тэрарыстычных. Так, iракская група Армiя Муджахiдзiна размясцiла ў Iнтэрнэце заяву, у якой клянецца «знiшчыць крыж у сэрцы Рыма... i што iх Ватыкан пацерпiць паразу i Папа Рымскi будзе яго аплакваць». Iншая iракская групоўка Лiга джыхадыстаў у Iраку ў сваёй заяве паведамiла: «Ведайце, што салдаты Мухамеда рана цi позна прыйдуць i прымусяць дрыжаць ваш трон i асновы вашай дзяржавы». Яна таксама заклiкала ўсiх мусульман помсцiць «хрысцiянам i яўрэям, рэлiгii якiх варожыя iсламу». Тэрарыстычная арганiзацыя «Аль-Каiда» ў Iраку таксама не засталася ўбаку. Пасля даволi красамоўных пагроз у бок хрысцiян яе адэпты абяцаюць «разбiць крыж». «У вас не будзе iншага выбару акрамя як прыняць iслам цi памерцi», — гаворыцца ў заяве тэрарыстаў. У сувязi з падобнымi заявамi ў Ватыкане былi ўзмоцнены меры бяспекi. Паломнiкам, якiя ўваходзяць на Плошчу Святога Пятра, зараз неабходна праходзiць праверку на рэнтгенаўскiм апараце. У нядзелю Папа Рымскi асабiста адгукнуўся на скандал, якi ўспыхнуў пасля яго слоў пра iслам i Прарока Мухамеда. Ён заявiў, што шакiраваны i глыбока шкадуе аб рэакцыi, якую выклiкала яго лекцыя. Ён сказаў, што прамова была запрашэннем да шырокага дыялогу, а цытата, якую ён прывёў, не адпавядае яго ўласнаму меркаванню. НЕАНАЦЫСТЫ ПРАЙШЛI Ў ПАРЛАМЕНТ НА БАЦЬКАЎШЧЫНЕ АНГЕЛЫ МЕРКЕЛЬ Нацыянал-дэмакратычная партыя Германii, якая выступае з антыiмiгранцкiх пазiцый, атрымала шэсць месцаў у парламенце федэральнай зямлi Мекленбург-Пярэдняя Памеранiя, набраўшы па вынiках выбараў 7,3 працэнта галасоў выбаршчыкаў, паведамляе агенцтва Bloomberg. На працягу сямi гадоў цяперашнi канцлер Германii Ангела Меркель была старшынёй Хрысцiянска-дэмакратычнага саюза ад гэтай федэральнай зямлi. Аднак зараз пазiцыi ХДС там значна аслабелi, прынамсi, як i ў iншых рэгiёнах краiны. Сёння прадстаўнiкi Нацыянал-дэмакратычнай партыi засядаюць у парламентах трох з шасцi зямель, размешчаных на ўсходзе Германii. Акрамя НДП на палiтычнай сцэне ФРГ з’явiлася яшчэ адна партыя — Саюз германскiх народаў — якая таксама падтрымлiвае больш жорсткую нацыянальную палiтыку. На думку назiральнiкаў, папулярнасць нацыяналiстычных партый звязана з нiзкiм узроўнем жыцця ў некаторых раёнах краiны i высокiм беспрацоўем. «АКТОБЕРФЭСТ» СТАРТАВАЎ У ВЕРАСНI У Мюнхене ў суботу распачаўся 173 пiўны фестываль «Актоберфэст». 18-дзённы пiўны марафон пройдзе на плошчы ў 31 гектар на ўсход ад баварскай сталiцы. Чакаецца, што сусветнавядомы фестываль аматараў бурштыннага напою прывабiць каля шасцi мiльёнаў чалавек. Лiчба ўнушальная, асаблiва калi ўлiчыць кошт куфля пiва — сем з паловай еўра. Першы «Актоберфэст» прайшоў у Баварыi ў 1810 годзе. Сёння лiцэнзii на канцэпцыю пiўнога фестывалю маюць i некалькi iншых краiн свету, у тым лiку Кiтай, Бразiлiя i Канада. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сетцы турмаў, створаных Злучанымi Штатамi па ўсiм свеце для ўтрымання мяркуемых тэрарыстаў, зараз знаходзяцца 14 тысяч чалавек, паведамляе AP
|
|