21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пра казкi, маркiзу, смех i стэрэатыпы

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя СВIРСКАЯ

Хтосьцi, скардзячыся на дрэнны лёс, курыць цыгарэты, хтосьцi ад уяўнай безвыходнасцi адпраўляецца на дэгустацыю вiнаў, хтосьцi слухае хард-рок i «рэжацца» ў «тысячу». Хтосьцi чытае газеты i кнiгi, глядзiць на полымя ды ваду, скача з парашутам, выпрабоўвае сваё шанцаванне ў казiно, замест Эверэста пакарае дахi блiжэйшых дзевяцiпавярховых будынкаў. А хтосьцi — у пераломныя моманты прагне пачуць казку. I слухае яе.

— Фаталiст?

— Я веру, што ў кожнага ёсць свой шлях i свой лёс (у кожнага!), але адводжу дастаткова вялiкае месца для выпадковасцяў i нейкага цуду.

— Што значыць жыць у гармонii?

— Не стамляцца. Знаходзiць радасць.

— А якая самая бескарысная рэч на свеце?

— Мiтусня.

— Калi жывое стварэнне, то...

— Чалавек.

Рэха паўтарае кожнае слова. Мы сядзiм у адным пакоi, за адным сталом, а адчуванне — быццам на розных планетах. Ён — летуценнiк i рамантык, я — заўзятая рэалiстка. Ён — увасабленне галантнасцi i мяккасцi, я — незалежнасцi i строгасцi. Ён — улюбёнец мараў, я — грамадскiх праблем. Яго планiда сябруе з фартунай, пра сваю ж я нiчога не ведаю. Яго прафесiя — расказваць казкi, мая — расказваць пра яго прафесiю.

Рэжысёр i акцёр Беларускага радыё Алег Вiнярскi займаецца цiкавай справай — чытае казкi па тэлефону ў паслузе «Аўтаiнфарматар: казкi». Яго голас уразаецца ў свядомасць, пакарае сэрцы шматлiкiх людзей: хто толькi ступiў на хiсткi шлях жыцця i ў каго за плячыма дзесяткi таго, пра што звычайна не пытаюцца ў жанчын. Ды што там! Завочна яго палюбiлi тысячы дзяцей i дарослых. Было б несправядлiва пазбавiць нашых чытачоў магчымасцi пазнаёмiцца з сапраўдным казачнiкам, адкрыць для сябе разнастайнага, разважлiвага i на рэдкасць адданага акцёрству чалавека. Чытаць казкi — таксама акцёрства. Не меней.

— Алег Аляксандравiч, як пачыналася ваша кар’ера казачнiка?

— У паслугу я прыйшоў па запрашэнню супрацоўнiкаў Белтэлекама. Перада мной адразу паставiлi задачу: начытаць 62 казкi (аповеды iшлi ў запiсе, вядома ж). Я настолькi захапiўся новым накiрункам дзейнасцi, што кожны вечар пасля работы проста ляцеў у гуказапiсвальную студыю. Узяў за мэту чытаць не менш як дзесяць казак у дзень. Атрымалася. Прытым дубляў практычна не было: начытваў з першага разу.

— Напэўна, цяжка так чытаць, калi ты, па сутнасцi, адзiн у студыi, калi не бачны вочы слухачоў... Як выходзiлi са становiшча?

— Ну, наконт вачэй... Гэта не новае для мяне. Радыйны дыктар (а iм я, можна сказаць, з’яўляюся ўсё жыццё, калi не лiчыць акцёрскай дзейнасцi ў Акадэмii мастацтваў, дзе я вучыўся, у вiцебскiм тэатры i коласаўскiм музеi) не бачыць свайго адрасата. Ён усе пачуццi перадае голасам, iнтанацыяй. Канешне, казкi — гэта крыху iншае. Тут трэба ўмець «грымiравацца голасам». Важна не загуляцца да смешнага, памятаць, што ты знаходзiшся ў пэўных жанравых умовах i кожная фальшывая нотка ў iнтанацыi назаўсёды забярэ давер слухача. Асаблiва калi слухач — дзiця. Я ж пры чытаннi казкi стараюся ўявiць стан дзiцяцi пасля насычанага дня, праведзенага iм у руху i напружаннi. Гэты стан падаецца мне сканцэнтраваным згусткам, прагай да новых ведаў. Пасля актыўнасцi дзiця хоча адпачыць: не размаўляць, а слухаць. Выкарыстоўваю ўласны вопыт. Прыгадваю, як у дзяцiнстве мне бабуля расказвала казкi. Для мяне важна ўкласцi ў свой аповед адчуванне шчасця, перадаць гэтае адчуванне слухачу.

— Дарослыя i казкi. Як тут складваецца сiстэма каардынат?

— Наогул я лiчу, што дарослым варта калi-нiкалi слухаць цi чытаць казкi. Там жа — мараль! Там — адказы на многiя пытаннi, адлюстраванне душы чалавечай. Ведаеце, шкада, што казка адыходзiць пакрысе з нашага жыцця, жыцця дарослых. Нельга выправаджваць за дзверы мару, пяшчотныя адносiны са светам. Нельга дазволiць гармонii саступiць месца беспарадку, нельга забiваць надзею на лепшае жыццё. Казка — гэта здольнасць чалавека быць чалавекам. У казцы жыве душа народа, якую трэба проста расшавялiць.

— У вас ёсць любiмыя казкi?

— Так. Адна з iх — беларуская народная «Як Сцёпка з панам гаварыў». Пабудавана па прынцыпу песнi, дзе ёсць словы: «А в остальном, прекрасная маркиза, все хорошо, все хорошо!». Падабаюцца iтальянскiя казкi, партугальскiя, шведскiя, японскiя.

— Як адрознiваюцца казкi розных народаў i краiн свету? Цi, можа, адрозненняў няма?..

— Варта адзначыць, што казачных сюжэтаў надзвычай мала. Усё круцiцца вакол адных i тых жа паняццяў: дабра, справядлiвасцi, праўды, багацця... Толькi фон змяняецца. I, безумоўна, казкi ствараюцца з папраўкай на менталiтэт канкрэтнага народа. Адзiн акцёр неяк трапiў на базар краiны Усходу. Ён убачыў карцiну, якая яго вельмi здзiвiла. У цэнтры невялiкай плошчы на дыване сядзеў чалавек i расказваў легенду натоўпу людзей. Ён гаварыў рознымi галасамi, яго твар змяняўся са з’яўленнем у легендзе кожнага новага персанажа. Аповед яго цягнуўся тры гадзiны. Але нiхто з мноства слухачоў не пакiнуў пляцоўку. Усе чакалi фiналу аповеду, маралi легенды. Вытрымка слухачоў Усходу i здольнасць расказчыка затрымаць увагу апошнiх далi станоўчы вынiк. Наш менталiтэт прыцягваюць кароткiя жанры. Байкi, анекдоты — для нас. Крылоў, Крапiва — для нас. Беларусаў цягне да твораў на сюжэтнай аснове.

— I вас таксама?! Якiх казачнiкаў вылучаеце вы?

— Уайльда, Андэрсена. Не магу не захапляцца маленькiмi, але арыгiнальнымi i парадаксальнымi казкамi Бiсэта.

— А самi спрабавалi пiсаць казкi?

— Спрабаваў.

— Ну i...

— Складана. На мой погляд, я не зусiм падыходжу да ролi стваральнiка казак. Казкi патрабуюць кароткасцi i ...маралi. Мне лягчэй чытаць чужыя опусы.

— Што недапушчальна ў казцы?

— Дапушчальна ўсё. Казка ўбiрае ў сябе розных па тыпажу герояў. У казках фiгуруюць i зладзеi, i забойцы, але яны выглядаюць смешна i нiкчэмна, недарэчна. Казка кiдае на iх асаблiвае покрыва, прымушае iх жыць у свеце дабра, яна адфiльтроўвае адмоўныя якасцi.

— Рэдка можна сустрэць мужчыну, якi згадзiцца выконваць «жаночы абавязак» — чытаць казкi. Ды яшчэ, як кажуць, публiчна.

— Казка — духоўная браня. Яна дазваляе мужчыну адчуваць сябе абаронцам, пераможцам, а не пераможаным. Кожны мужчына павiнен умець да месца i ў час расказаць павучальны выпадак, расказаць так, каб яму паверылi. Жарты i сатыра гумарыстаў набiлi аскомiну. Смех дзеля смеху — з экранаў тэлевiзараў. Гэта настолькi прымiтыўна, навязлiва, даведзена да аўтаматызму. Мы смяёмся, нават калi нам не смешна. I лiчым сябе разняволенымi. Гэта не так. Разняволенасць — калi ты разумееш, над чым смяешся. Казка дае такое разуменне.

— Ад стэрэатыпаў цяжка збегчы. Адно з шаблонных меркаванняў даводзiць, што казачнiкi — цалкам шчаслiвыя людзi, бо жывуць у iншым, так бы мовiць, прыдуманым свеце. Вы шчаслiвы чалавек?

— «Счастье — в искрах малых, в просветленьях мимолетных...». Шчасце само прыйдзе да цябе, калi ты здольны цанiць свет. Я шчаслiвы, калi чытаю казкi, калi стараюся чымсьцi каштоўным надзялiць людзей. Я шчаслiвы, калi аддаю.

ПАСЛУГА «АЎТАIНФАРМАТАР: КАЗКI».

Заснавана ў чэрвенi 2002 года. Функцыянуе ва ўсiх абласных цэнтрах. Даволi папулярная сярод дзяцей i дарослых, пра што сведчыць статыстыка: у дзень налiчваецца ад 700 да 1000 званкоў. Сёння iснуе 9 «казачных» рубрык: беларускiя легенды i казкi, рускiя народныя казкi, казкi народаў Усходу, казкi далёкiх краiн, славянскiя казкi i казкi любiмых пiсьменнiкаў, казкi народаў Еўропы, а таксама казкi з працягам (чытаюцца па частках) i iнтэрактыўныя казкi, калi абанент з’яўляецца непасрэдным удзельнiкам фантастычных аповедаў. Кошт паслугi — 67 рублёў за хвiлiну.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хтосьцi, скардзячыся на дрэнны лёс, курыць цыгарэты, хтосьцi ад уяўнай безвыходнасцi адпраўляецца на дэгустацыю вiнаў, хтосьцi слухае хард-рок i «рэжа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика