21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Хай недзе мора пахвалюецца, мужык пакуль патрэніруецца»

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто каго?

«Лета. Лецечка. Лецейка».

Адзiн радок, тры слоўцы ўсяго (ды яшчэ ў вераснi, на развiтанне...) i найлепшы подпiс да здымка, здаецца, ёсць! Але ж ён, так бы мовiць, па-за звяздоўскiм конкурсам: Васiль Быкаў. Класiка. А ў нас? У нас — аматары. Пакуль, прынамсi.

Дарэчы (што цiкава) — самi яны нешта напiшуць i самi ж потым сябе крытыкуюць: нясмешным, маўляў, быў мiнулы конкурс, «перлаў малавата». Хiба: «Тры калiнкi з Аўцюкоў мыюць косцi каласкоў» (помнiце здымак?), цi «загаловачнае»: «Лепей бачыцца работа, як глядзець на ўсё з-пад плота»...

Але ж, мусiць, у тым i парадокс, што нехта запомнiў гэтыя радкi, а нехта — зусiм iншыя. Як у анекдоце: «Хайм, вы, кажуць, жэнiцеся? I як вам будучая жонка?» «Ай, колькi людзей, столькi меркаванняў: маме яна падабаецца, мне — не».

Але ж аб гэтым — трошкi пазней, цяпер — аб справе, гэта значыць, аб чарговым конкурсным здымку.




Зрэшты... Яшчэ адзiн (з дазволу?) анекдоцiк. А можа, гэта i праўда была? Кажуць, мужчынка наш спецыяльны касцюм купiў, лыжы, акуляры, на гарналыжны курорт падаўся. Дзень катаецца, другi... Кайф — невыказны! На трэцi — з лыжнi яго неяк знесла i на кусты... На поўным хаду... Ногi павыкручваў, касцюм парваў, лыжы зламаў, акуляры пабiў...

Сеў, кроў па твары размазаў, кажа:

— I ўсё роўна лепш, чым на рабоце!

Гэта — заўважце — таму мужыку, а ўжо нашаму...

Любiць спаць ён на прыволлi:

То ляжаў зiмой у полi...

Бач — да летняга цяпла

Гэта звычка не сышла? —

прыкмячае сп. Гудачкова з Жыткавiчаў. (А вы ўслед за ёю адразу ўспомнiлi i сеялку на заснежаным полi, i хлопца на ёй?..).

Ён (як пiшуць Нiна Iванаўна i Iван Iванавiч Астроўскiя з Мiнска) не лыкам шыты:

Ёсць машыны, грошы, лодка.

Спiць — глыбока i салодка,

Нi аб чым не дзьме ў вус,

Гэты новы беларус!

А, мо, i не вельмi... Новы. Мо, скажам так, стараваты i

Пакуль лодку надзiмаў,

Дык стамiўся й задрамаў...

А былi ж, былi намеры,

Злавiць рыбы дахалеры! —

пiша пра небараку сп. Федарака са Скiдаля.

Гамяльчанка Раiса Сцяпанаўна Васiльева ведае, дзе ён так замарыўся:

На рыбалку ўсё збiраўся:

Дзень круцiўся, завiхаўся —

Ноч не спаў.

А прыехаўшы да рэчкi,

Кiнуў вуды свае прэчкi —

З ног упаў.

Спiць рыбача-небарача.

А ў рэчцы рыбка скача.

Гэта (сведчу!) — цалкам магчыма. Хоць знайсцi тую рэчку — ну вельмi складана. Сп. Станевiч з Оршы, вiдаць, спрабаваў, падарожнiчаў, ведае, як жа не хапае ў нас праўдзiвай iнфармацыi (пра iх) i дарожных паказальнiкаў! Таму бедаку гэтаму зараз

Сняцца дальнiя прасторы,

Ён — вяслом махае...

Дзе ж Браслаўскiя азёры?

Тыдзень iх шукае!

А мiж тым —

Добра ж водпуск пачынаўся!

Да яго падрыхтаваўся

Хлопец наш — як мае быць!

Што ж на беразе ляжыць?

— Ты не плёскайся, вада, —

Лодку новую... шкада, —

з веданнем псiхалогii людзей тутэйшых пiша сп. Звягiнцаў з Кiраўска.

Не адстае (прынамсi, у назiральнасцi, у ведах) i наша моладзь. Вось што пiша пра мужыка пастаўчанка Iрына Гутар:

Доўга грошы ён збiраў,

I на што — ўжо ведаў:

Хоць пад старасць ды прыдбаў

Лодку для патрэбы...

Эх, iнструкцыю не далi:

Дзе тут руль? А дзе педалi?

Свой погляд на сюжэт у Мiкалая Старых з Гомеля:

Дзяржава наша не марская.

Далёка дзесь цячэ рака...

Дык што ж рабiць, калi такая

Душа... Нiбы ў марака?

А тое (па версii сп. Звягiнцава), што мужык гэты i робiць — марыць, з аптымiзмам глядзець наперад:

Хай недзе мора пахвалюецца,

Мужык пакуль —

патрэнiруецца:

Асвоiць лодку на траве,

А там, глядзiш, i паплыве...

Гэта — калi будзе на чым. Не выключана, што мае рацыю Любоў Мiхайлаўна Чыгрынава, калi пiша:

О, бяспечны «рабiнзон»,

Чым закончыцца твой сон?

Цяперашнiя ж Пятнiцы

Пакiнуць з голай...

Ну, вы здагадалiся.

Хоць сам працэс — не выключана — можа спадабацца. Асаблiва, калi будзе ўсё па сцэнарыю сп. Дубовiка з в. Арэшкавiчы Бярэзiнскага раёна:

З’ехаў Вася на рыбалку,

Ледзь да возера дайшоў, —

Падплыла няўзнак русалка,

Распранула да трусоў,

Палажыла ля вадзiцы i...

Не стала маладзiцы.

А самае горшае:

Без кашулi i штаноў

Як хлапцу цяпер дамоў?

Не, людзi старэйшыя (так чамусьцi думаю пра сп. Ульянаву з Нясвiжа) усё-ткi разумнейшыя. Яны пiшуць:

Гэта — не Сочы, гэта — не Крыт

Мiлы куточак маёй Беларусi.

Тут я цудоўна магу адпачыць

I не паддацца нiякай спакусе.

Што, канешне ж, правiльна! Хоць асобных суайчыннiкаў (ды вось як гэтага, са здымка) так i падмывае конiка выкiнуць,

Спраўдзiць мару iдыёта:

Кiнуць жонку i работу...

Ды цi доўга пакайфуюць, —

Згаладаюць — засумуюць, —

папярэджвае такiх сп. Чыгрынава.

Ад яе ж яшчэ чатыры радочкi. I не ў брыво, як кажуць:

Меў машыну, грошы, хату

I лiчыў сябе багатым.

Высвятляецца, што бедны,

Бо... нiкому не патрэбны.

I сапраўды ж (жах якi!) вогнiшча дагарэла, нi сям’i вакол, нi сяброў, нi вудаў...

Гаспадар падумаў, хiба:

«Гары гарам тая рыба!

Калi я адпачываў

Без турбот i кучы спраў?»

Гэтак муж i жонка Астроўскiя пра яго.

Крылатае ж, «Чым глядзець на гэту муць (маецца на ўвазе, вiдаць, стан асобных вадаёмаў. — Аўт.), лепей выпiць i заснуць» належыць сп. Федараку.

I апошняя версiя подпiсу. Цi не самая дарагая (для нас, прынамсi. — Аўт.). Зноў ад сп. Астроўскiх:

Хлопца, многiм на здзiўленне,

Зняў Кляшчук у час натхнення:

Бач, не лезе да вады...

Пiша вершы. Для «Звязды».

А калi так, то жыве наша, старэйшая ў краiне беларуская газета, жыве наша з вамi родная мова!

За гэта б...

Але перш трэба падвесцi вынiкi мiнулага этапу: паведамiць, што па меркаванню вялiкага чытацкага журы ў пераможцы выйшлi людзi, скажам так, сталыя Мiхаiл Дубовiк з Бярэзiншчыны, Ала Тарасiк з Мiнска, Павел Станевiч з Оршы, Вiктар Федарака са Скiдаля. А таксама залатая моладзь — дзесяцiкласнiцы Вольга Будзько з Вiлейкi i Iрына Гутар...

Апошнюю кандыдатуру аднадушна падтрымала журы рэдакцыйнае. Так што прыз у выглядзе падпiскi на дарагую сэрцу газету (на чацвёрты квартал) накiроўваецца ў такiя блiзкiя нам Паставы.

Усiм астатнiм — нiзкi паклон (райская асалода чытаць вашы пiсьмы!), пажаданнi здароўя i сiл, добрых ураджаяў i вершаў! А яшчэ — новых поспехаў. На новым этапе конкурсу.

Здымак — дадаецца.

Валянцiна ДОЎНАР.





 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Лета. Лецечка. Лецейка». Адзiн радок, тры слоўцы ўсяго (ды яшчэ ў вераснi, на развiтанне...) i найлепшы подпiс да здымка, здаецца, ёсць! Але ж ён, т
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика