21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Васілішкі новы дзень

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Іван ПЯТРОЎ

Безумоўны той факт, што пераўтварэннi на вёсцы адбываюцца зыходзячы з дырэктыў, якiя iдуць зверху. Дрэнна гэта цi добра? Каб адказаць на гэта пытанне, я скiраваўся ў Шчучынскi раён, у паўночную яго частку, на землi адкрытага акцыянернага таварыства «Васiлiшкi». Як лiчаць мясцовыя жыхары, нiчым iх край не выбiтны, такiя ж беды, як i паўсюдна: моладзь з’язджае ў горад, вёска старэе, п’янства таксама не навiна. Але вадзiцель «Волгi», якая везла мяне з райцэнтра на цэнтральную сядзiбу, з такой ацэнкай не пагадзiўся. «Ды вы ж паглядзiце, як усё мяняецца! Па новаму асфальту едзем, а гады два таму тут гравiйка была. А палi? Глядзiце, як усё заарана, а рос жа бур’ян i кустоўе». Мне перамены не кiнулiся ў вочы: вялiкая важнасць — палi. А вось субяседнiк шчыра радаваўся пераменам. Ён, як i многiя iншыя, стамiўся ад бязладдзя, быў рады, што яго родны кут урэшце пераўтвараецца, нехта пра яго рупiцца. Дык каму ж спатрэбiлiся агромнiстыя плошчы, дзе зусiм нядаўна дыхалi на ладан калгасы, дзе зусiм нятлустая глеба ды i тая перамешана з каменнем?

Дырэктар ААТ «Васiлiшкi» Аляксандр Фёдаравiч Бараеў тлумачыць, што рашэнне аб’яднаць пад адным дахам некалькі гаспадарак — вынiк урадавых рашэнняў, цягнуць гаспадаркi з багны згадзiўся Нацыянальны банк. Ён быў iнiцыятарам стварэння на iх базе аднаго сельскагаспадарчага акцыянернага таварыства i сам стаў яго галоўным акцыянерам. Зразумела, Нацбанк рызыкаваў i рызыкуе. Ён хаця i выдае крэдыты на развiццё, але пры гэтым застаецца такiм жа суб’ектам гаспадарання, як i iншыя; нямэтавае выкарыстанне сродкаў на месцы можа пацягнуць для яго не толькi маральныя, але i самыя розныя iншыя страты. Таму фiгура дырэктара, пад якога даюцца грошы — рэч вельмi важная. Пытанне, па сутнасцi, стаяла так: цi здолее асоба, якая мае ў распараджэннi фiнансавыя рэсурсы, змянiць працоўныя адносiны на беларускай вёсцы цераз укараненне высокай дысцыплiны i тэхналогiй, правядзенне сацыяльна-культурных пераўтварэнняў i, урэшце, дасягнення прыбытковасцi сельгаспрадукцыi.

Сельгасбiзнэс — тое, да чаго яшчэ трэба прывыкаць. Бiзнэс патрабуе поўнай аддачы сiл, а вёска за апошнiя дзесяцiгоддзi (па розных прычынах) на iм паставiла крыж. Таму на дырэктары яшчэ i тлумачальная праца: я прыйшоў для таго, каб вы паверылi ў сябе, у здаровы лад вясковага жыцця, у высокiя заробкi, у рэальнасць далучэння вашых дзяцей да даброт цывiлiзацыi.

— Для мяне чалавек — гэта яго адносiны да працы. Нiякiх блатных, прыблiжаных i г.д. Зразумела, гэта выклiкае нараканнi ў тых, хто прыстасаваўся, быў задаволены сваiм становiшчам i не хоча павярнуцца тварам да новых рэалiй. Я хачу, каб людзi зразумелi: прыйшоў не Бараеў, прыйшоў новы час. На змену iснаванню iдзе годнае жыццё.

— Але цi варта так моцна гнуць, калi людзi не жадаюць? — пытаюся.

— Гнуць можна, перагiнаць нельга, — адказвае дырэктар.

Буйнейшая гаспадарка рэспублiкi была сфармiравана на базе адстаючых у раёне i свiнакомплексу з селекцыйна-гiбрыдным цэнтрам на 54 000 галоў. Зараз агульная зямельная плошча новага карыстальнiка складае 20,5 тыс. га з якiх 17 тыс. га — сельгасугоддзi. У гэтым годзе ставiцца задача давесцi ворны клiн да 14 тыс. га, а ў перспектыве ўсе сельгасугоддзi павiнны быць уключаны ў сельгасабарот. ААТ «Васiлiшкi» займае тэрыторыю трох сельскiх Саветаў. Перад Нацбанкам аб’яднаная гаспадарка абаранiла праграму развiцця i няўхiльна яе выконвае. Кожны этап праграмы мае кантрольныя тэрмiны i паказчыкi. Змены ў Васiлiшках адбываюцца планава. Дырэктару ў гэтым працэсе адведзена роля дырыжора. Ён павiнен дбаць i каб iнструменты былi, i каб узровень салiстаў быў адпаведны, i, галоўнае, каб музыкi не фальшывiлi.

Трэба сказаць, што з першай задачай ён справiўся блiскуча. За мiнулы год практычна поўнасцю заменены машынна-трактарны парк. Набыта трыццаць трактароў вытворчасцi Мiнскага трактарнага завода, сярод якiх апошнiя мадэлi — МТЗ-1221 i МТЗ-1523, тры збожжаўборачныя камбайны «Lexion-560» фiрмы «Сlaas», чатыры трактары амерыканскай фiрмы «Jоhn Deere» (Джон Дзiр) з сеяльнымi агрэгатамi «Амазон» i паваротнымi плугамi, здрабляльнiкi кармоў «Ягуар» з сiстэмай апрацоўкi кармоў кансервантамi, два камбайны «Холмер» для ўборкi цукровых буракоў. Набыты шыроказахватныя апырсквальнiкi, ёмiстасцi для ўнясення вадкiх угнаенняў i г.д. На машынных дварах з’явiўся шлейф новай навясной тэхнiкi. На мэты пераўзбраення ў мiнулым годзе было патрачана каля 33 млрд рублёў. Пры гэтым тэхнiка набывалася не вольна, а на падставе тэндарных таргоў. У гэтым годзе перад пачаткам жнiва «Васiлiшкi» набылi шэсць гомельскiх камбайнаў КЗС-10 (па ацэнцы дырэктара i механiзатараў — гэта выдатная тэхнiка), а да трох мiнулагоднiх набылi дадаткова пяць новых камбайнаў «Lexion-560» фiрмы «Сlaas».

Уся гэта грамада сучаснай тэхнiкi была задзейнiчана на ўборцы сёлетняга ўраджаю. Жнiво з плошчы ў 5,5 тыс. га было завершана 22 жнiўня. Гэта быў асаблiвы дзень. Дажынкi адбывалiся ў прыцемках. На вялiкiм полi, змяншаючы клiн, усё шчыльней зыходзiлiся восем камбайнаў. З краю поля за iх працай назiралi галоўныя спецыялiсты. Усё менш i менш збажыны, — i вось у промнях камбайнавых лiхтароў зжаты апошнiя каласы. На тварах прысутных радасць i гонар за сваю працу, уздых палёгкi — завяршылi!

Дырэктар быў сярод прысутных i радаваўся не менш за iншых: яго аркестр адпрацаваў на «выдатна». Ураджайнасць склала 51,3 ц, у засекi засыпана 26 307 тон збожжа. Шэсць сушылак гаспадаркi справiлiся з задачай давядзення яго да належнай кандыцыi. Паспрыяла гэтаму i сушылка польскай фiрмы «Araj» прадукцыйнасцю 30—40 тон у гадзiну, якая была набыта ў мiнулым годзе.

Сёлетняя ўборачная стала iспытам. Каб менш хвалявацца i не залежаць ад надвор’я, зараз побач са свiнагадоўчым комплексам поўным ходам iдзе будаўнiцтва комплексу па перапрацоўцы збожжа. Ён будзе складацца з яшчэ адной сушылкi, сiласаў для захоўвання высушанага збожжа на 15 тыс. тон i камбiкормавага завода галандскай вытворчасцi прадукцыйнасцю да 16 тон камбiкорму ў гадзiну. Уся гэта гаспадарка будзе месцiцца побач са свiнакомплексам на 44 тыс. галоў. Такiм чынам не толькi будзе захаваны ўраджай, а i вытворчасць свiнiны набудзе замкнёны цыкл. Пуск камбiкормавага завода стане добрай падмогай i ў кармленні статка буйной рагатай жывёлы, якi складае больш за дзевяць тысяч галоў. Дарэчы, зараз у гаспадарцы дваццаць адна ферма, з якiх чатырнаццаць — малочнатаварных. Прынята рашэнне аб будаўнiцтве двух новых (з iголачкi) комплексаў па вытворчасцi малака на 960 дойных кароў з бяспрывязным iх утрыманнем. У вёсцы Гурнофель такое будаўнiцтва ўжо падыходзiць да завяршэння. Тут ужо дояць кароў з дапамогай сучаснай замежнай тэхнiкi. Заўважу, што ўсё гэта — дзякуючы грошам Нацбанка i дырэктару «Васiлiшак».

Нягледзячы на велiзарны пласт вытворчых праблем, у Бараева не знiклi з поля зроку праблемы духоўнасцi, культуры людзей, якiя працуюць на тэрыторыi гаспадаркi. Iм наладжаны добрыя адносiны з мясцовымi кiраўнiкамi прысутных рэлiгiйных канфесiй, аказваецца дапамога школам, закладзены падмурак новага Дома культуры на 300 месцаў. У гэтым годзе з дапамогай гаспадаркi выдадзена кнiга ў гонар юбiлею былой мясцовай жыхаркi, беларускай пiсьменнiцы i паэткi Цёткi (Алаiзы Пашкевiч), якую вельмi шануюць на Шчучыншчыне. Цi ж гэта не прыкмета высокай культуры дырэктара, iмкнення жыць адным дыханнем з простымi працаўнiкамi вёскi. Зоаiнжынер па адукацыi, ён чвэрць стагоддзя таму разам з братам i жонкай прыехаў на Гродзеншчыну. Працаваў на свiнагадоўчым комплексе калгаса «Путь коммунизма» Гродзенскага раёна (зараз СВК «Абухава»). Зорак з неба не хапаў: працаваў аператарам, завочна вучыўся, стаў вядучым заатэхнiкам. Перайшоў працаваць начальнiкам цэха свiнагадоўчага комплексу ў тым жа раёне (у Азёрах). Адпрацаваў там тры гады (у час, калi старшынёй райвыканкама быў А. Дубко). Потым быў далейшы службовы рост, перамяшчэннi, якiя сведчылi аб яго арганiзатарскiх здольнасцях. У Васiлiшкi ён прыехаў спелым кiраўнiком.

Праца дырэктара не зайздросная: раннi пад’ём, поўнасцю загружаны дзень (шкадуе Аляксандр Фёдаравiч, што апошнiм часам справы не выпускаюць з кабiнета), позняе завяршэнне спраў (афiцыйна — у 20.00). У такiм жа напружаным рытме працуюць спецыялiсты i ўсе iншыя, хто iмкнецца працаваць. Гаспадарка забяспечвае працаўнiкоў добрым харчаваннем (70 працэнтаў яго кошту аплачвае са сваёй кiшэнi), добра плацiць за працу (сярэднi заробак па гаспадарцы — 460 тыс. руб., механiзатары атрымлiваюць значна больш). Хто не прыняў новых умоў працы, з тым развiталiся. Большасць жа разам з дырэктарам з радасцю ўдзельнiчае ў аднаўленнi свайго краю.

Зразумела, працуюць у «Васiлiшках» не дзеля самалюбавання. Толькi вырабам прадукцыi справа не завяршаецца, грошы плацяць за прададзенае, а тут таксама трэба разваротлiвасць. Паслухаць Аляксандра Фёдаравiча, дык здаецца — няма прасцей справы. Усё вырашчанае i пакiнутае збожжа гаспадарка спажывае на патрэбы жывёлагадоўлі (цераз камбiкорм для свiней i кароў), цукровыя буракi з плошчы ў 800 га (усе працэсы iх вырошчвання механiзаваныя) прадаюцца ў Скiдаль на цукровы камбiнат (прыбытковая справа), малако (па 38 тон у суткi) прадаецца Шчучынскаму малаказаводу (яшчэ два гады таму надойвалi штодзённа па 7 лiтраў з каровы, зараз — па 14 лiтраў, недахопы ў гэтым сектары яшчэ маюцца), мяса пастаўляецца ў Расiю па ўзгодненай праграме экспарту. Дырэктар лiчыць, што, калi б нават расiйскi рынак мяса быў зачынены, са збытам свiнiны i ялавiчыны не было б праблем (зараз распрацоўваецца пытанне будаўнiцтва свайго мясаперапрацоўчага завода). З мэтай пашырэння збыту прадукцыi, павелiчэння занятасцi насельнiцтва на цэнтральнай сядзiбе ў Васiлiшках пачата будаўнiцтва фiрменнай крамы. Побач з ёй паўстане комплекс у складзе пашывачнага цэха i невялiкай хлебапякарнi. Апошнi аб’ект асаблiвы. Дырэктар лiчыць, што гэта не справа, калi хлебароб купляе бохан у прыватнiка, а не спажывае хлеб з вырашчанага iм ураджаю. Плануецца, што не толькi хлеб, а i булкi, здобныя i гарачыя, спецыяльныя машыны будуць развозiць па вёсках. У блiжэйшы час на плошчы ў 200 га будзе закладзены сад. Тут будуць вырошчвацца не толькi знакамiтыя «польскiя» яблыкi, а грушы, чарэшня, слiва i iншая садавiна. Садаводства будзе весцiся на навуковай аснове, для захоўвання пладоў будуць пабудаваны сучасныя сховiшчы.

I ўсё гэта будзе створана рукамi мясцовых жыхароў. Для сябе i людзей. Праўда, рук гэтых ужо зараз не хапае. У такой вялiзнай гаспадарцы ўсяго 1445 працуючых, куды больш пенсiянераў, людзей сталага веку.

Большасць працуючых маюць сваё цi бацькоўскае жыллё ў вёсцы, хоць моладзь не цураецца i сучаснага. У мiнулым годзе пабудавалi сем аднапакаёвых домiкаў, у гэтым — да канца года будуць здадзены ў агульнай колькасцi трыццаць кватэр. Акрамя Васiлiшак пабудаваны дзевяць домiкаў на беразе возера ў Гурнофелi. На наступны год плануецца здача 40 кватэр (у Васiлiшках i Бакштах, дзе плануецца будаўнiцтва трэцяга малочнатаварнага комплексу). Вiдавочна, будзе будавацца жыллё i ў Галавiчполлi, дзе паўстане комплекс па вырошчванню бычкоў на 1000 галоў.

Выкладзенае вышэй сведчыць аб тым, што беларуская зямля i вёска — прывабны аб’ект для капiталаўкладанняў. Калi рэнтабельнасць па гаспадарцы складае 13 працэнтаў, рэальна весцi размовы пра будучыню. Мiж тым вопыт «Васiлiшак» сведчыць: умовы прыходу капiталу павiнны быць жорсткiмi: высокая аддача да зямлi, гарантаваны дабрабыт сялян i iх сацыяльная абароненасць. Толькi тады не будзе канфлiктаў. Усё гэта павiнна кантраляваць дзяржава. У выпадку з «Васiлiшкамi» старшыня Нацбанка Пётр Пятровiч Пракаповiч сам неаднойчы наведваў гаспадарку, пастаянна цiкавiцца ходам спраў з Мiнска. Амаль кожны тыдзень сюды прыязджае старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзiмр Ягоравiч Саўчанка. Ён праводзiць пасяджэнне штаба будаўнiцтва, не толькi сочыць, але i дапамагае. Жыве справамi «Васiлiшак» i Шчучынскi райвыканкам на чале з Сяргеем Iосiфавiчам Ушкевiчам. Часты госць у Васiлiшках начальнiк ўпраўлення сельскай гаспадаркi райвыканкама Генрых Iосiфавiч Вiлькевiч, спецыялiсты Iнстытута раслiнаводства Акадэмii навук Беларусi, Гродзенскага аграрнага ўнiверсiтэта, з якiм заключаны шэраг дамоўленасцяў па розных напрамках дзейнасцi.

Асаблiва ўдзячны Аляксандр Фёдаравiч Iльi Пятровiчу Сянько за ўрокi жыццёвай праўды i школу кiраўнiцтва, за чалавечнасць i мудрасць, якiя атрымаў ад яго падчас працы ў «Абухаве». Шчырае сяброўства двух кiраўнiкоў працягваецца.

«На Шчучыншчыне я чалавек новы, — кажа Аляксандр Фёдаравiч, — але з сабой каманду не прывёў. Мясцовыя кадры спецыялiстаў здольныя iсцi ў нагу з часам. Я ўдзячны той адданасцi справе, якую дэманструюць першы намеснiк дырэктара Iван Фелiксавiч Кiмашэўскi, намеснiкi — па механiзацыi Вiктар Генрыхавiч Паўлюкевiч, па жывёлагадоўлі — Вiктар Канстанцiнавiч Браско, па свiнагадоўлі — Анатоль Iванавiч Красачка, галоўны iнжынер Вячаслаў Iосiфавiч Панiмаш, галоўны аграном Альфрэд Канстанцiнавiч Русiновiч, начальнiкi аддзяленняў — Казiмiр Станiслававiч Мiнкевiч, Мiхаiл Антонавiч Кучура, Iван Станiслававiч Рудольф, iнжынер-будаўнiк Станiслаў Iванавiч Русць, энергетык Анатоль Iванавiч Жагун (на якiм агромнiстая энергетычная гаспадарка «Васiлiшак»). Прыйшлi маладыя спецыялiсты з Аграрнага ўнiверсiтэта, звыкаюцца хлопцы з патрабавальнасцю, упэўнены — будзе з iх толк».

Мы ехалi з Iванам Фелiксавiчам Кiмашэўскiм ля знакамiтага касцёла ў Старых Васiлiшках. Ля яго муроў сяляне капалi бульбу. Я пацiкавiўся, цi не занадта паблажлiва даваць магчымасць вяскоўцам выкапаць сваё ў той час, як у полi, у зямлi пакоiцца бульба гаспадаркi? «Не трэба турбавацца, не прыгон. Як мы да людзей, — так i яны да нас. Усё будзе найлепш. Справiмся». Гэтыя спакойныя словы ўсцешылi. У iх была ўпэўненасць у сiле новых пераўтварэнняў. I дай Бог, каб такая ўпэўненасць iснавала ў iншых кутках Беларусi.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Безумоўны той факт, што пераўтварэннi на вёсцы адбываюцца зыходзячы з дырэктыў, якiя iдуць зверху. Дрэнна гэта цi добра? Каб адказаць на гэта пытанне,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика