Дык свае ж людзi!..
Ларыса ЦIМОШЫК
Гастролi Народны артыст Расii i Украiны Вячаслаў Язэпаў прыехаў у Мiнск разам з Малым тэатрам другi раз. Але першы прыезд запомнiў надоўга: 30 гадоў таму адбылiся апошнiя гастролi маскоўскага Малога тэатра ў Беларусi. Шмат што з таго часу змянiлася, i артыст быў бы рады сумясцiць карыснае з прыемным: i ў спектаклi адыграць, i, калi атрымаецца, сустрэцца са сваёй беларускай раднёй, якая жыве ў Гомельскай вобласцi.— Па бацьку я беларус, — кажа Вячаслаў Язэпаў. — Мой тата з Рагачоўскага раёна. Уся радня па лiнii таты ў мяне жыве ў Гомельскай вобласцi. Усе годныя, працавiтыя людзi. Iрына Мураўёва, народная артыстка Расii, таксама не першы раз у Беларусi. З якiм пачуццём яна можа сюды ехаць, калi яе бабуля i мама з Оршы?.. Але ў гэты прыезд у Iрыны Уладзiмiраўны больш часу, чым звычайна i яна хоча лепш пазнаёмiцца з Мiнскам. Прынамсi, яна лiчыць, што для артыста лепшае ўражанне ад горада — у публiцы, якая прыходзiць на спектаклi. Iх тэатр прывёз усяго тры, але для нашага часу i гэта вялiкае дасягненне. Арганiзацыя гэтых гастроляў прасоўвалася няпроста, шмат было юрыдычных нюансаў: гэта не антрэпрыза, а дзяржаўны тэатр, якi выязджае ў iншыя гарады па-чэснаму, не скарачаючы варыянтаў спектакляў, з усiмi неабходнымi дэкарацыямi. Дзеля трох спектакляў прыехала 140 чалавек, некалькi фур з дэкарацыямi. Але калi ўсё пойдзе добра, то праз некалькi гадоў Малы тэатр, ужо па накатанаму шляху, збiраецца прадставiць у Беларусi больш поўны рэпертуар, якi пераважна складаюць пастаноўкi класiчнай драматургii. Сёння беларусы могуць ацанiць школу Малога тэатра, паглядзеўшы спектаклi «Тайны мадрыдскага двара», «Ваўкi i авечкi», «Гора ад розуму». Апошнi спектакль, зроблены ў наватарскiм духу, прыедзе ў Мiнск з Санкт-Пецярбурга лiтаральна напярэдаднi паказу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Народны артыст Расii i Украiны Вячаслаў Язэпаў прыехаў у Мiнск разам з Малым тэатрам другi раз. Але першы прыезд запомнiў надоўга: 30 гадоў таму адбыл
|
|