Сёння — «гарачая лінія» ў міністэрстве па падатках і зборах
Аляксей РАМАНЧУК, БЕЛТА
«Гарачая лiнiя» прысвечана парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў i выкарыстання касавых сумуючых апаратаў пры продажы тавараў, выкананню работ, аказанню паслуг. Можна таксама задаць пытаннi аб прымяненнi бланкаў пярвiчных улiковых дакументаў, уключаных у электронны банк даных. Акрамя таго, спецыялiсты МПЗ раскажуць усiм жадаючым аб маркiроўцы тавараў кантрольнымi (iдэнтыфiкацыйнымi) знакамi i аб прадстаўленнi ў падатковыя iнспекцыi справаздачы пра аб’ёмы вытворчасцi, увозу i рэалiзацыю тавараў, якiя падлягаюць маркiроўцы. Пытаннi будуць прымацца па тэлефону (8-017) 287-16-18 з 10.00 да 13.00. Як праiнфармавалi ў прэс-службе, пазней адказы на самыя актуальныя i праблемныя пытаннi будуць апублiкаваны на старонках афiцыйнага часопiса «Вестник Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Гарачая лiнiя» прысвечана парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў i выкарыстання касавых сумуючых апаратаў пры продажы тавараў, выкананню работ, аказ
|
|