21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Бацькоў-зязюль» працаўладкуюць...

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

Штогод у краiне пазбаўляюцца бацькоўскiх правоў каля 4 тысяч чалавек

Вяскоўцы амаль штодзённа назiралi, як суседскiя дзецi, кiнутыя на волю лёсу бацькамi, лiтаральна «даходзяць». Шкадуючы брата з сястрой, яны нярэдка частавалi непаўналетнiх гаротнiкаў. Хлеб з маслам — лепш для iх не прыдумаеш: дзецi з задавальненнем з’ядалi «ласунак», прасiлi яшчэ. Холаду не баялiся: зiмой маглi з босымi нагамi выбегчы па патрэбе з хаты. I, як нi дзiўна, нiколi не хварэлi. Бацькi ж за гарэлкай свету белага не бачылi. Цягнулася гэтак некалькi гадоў. Пакуль нарэшце пiтушчых бацькоў не пазбавiлi правоў на дзяцей. Дзяржава ўзяла на сябе клопат аб iх. Скiнуўшы са спiны такi «цяжар», моцная i слабая «палавiнкi» па-ранейшаму разам запраўлялiся «чарнiлам». А праз год на свет з’явiлася яшчэ адно дзiця, якое спасцiг лёс двух папярэднiх. А ў жыццi неўладкаванай сям’i нiчога не змянiлася... Так было.

Падобных гiсторый, без хэпi-энда, на жаль, хапае. Больш таго, некаторыя з нас — не па чутках становяцца сведкамi гэтакiх «жудасцiкаў». Паводле даных упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС краiны, штогод у рэспублiцы бацькоўскiх правоў пазбаўляюцца каля 4 тысяч чалавек. Прычым большасць з iх адмаўляюцца потым матэрыяльна падтрымлiваць сваiх дзяцей.

Не дысцыплiнуе такiх гора-бацькоў i тое, што па закону яны падвяргаюцца крымiнальнаму праследаванню. Калi размова iдзе пра адурманеных алкаголем, то падобная акалiчнасць iх нiколькi не пужае. Так, толькi ў першым паўгоддзi гэтага года ў краiне былі ўзбуджаны 4243 крымiнальныя справы ў адносiнах да бацькоў, якiя ўхiляюцца ад утрымання дзяцей. Да крымiнальнай адказнасцi прыцягнута амаль 4400 чалавек, з якiх 20 працэнтаў — жанчыны. Сума ўстаноўленага матэрыяльнага ўрону склала больш за 4 мiльярды рублёў, а вось кампенсавана толькi 101 мiльён рублёў.

У Мiнiстэрстве ўнутраных спраў краiны, аналiзуючы такое становiшча, прыйшлi да высновы, што галоўнай прычынай такой нiзкай кампенсацыi з’яўляецца невыкананне гора-бацькамi рашэнняў суда па абавязковаму працаўладкаванню. Так, судамi Беларусi ў органы дзяржаўнай службы занятасцi ў першым паўгоддзi было накiравана 15 076 асоб, якiя абавязаны кампенсаваць расходы дзяржавы на ўтрыманне дзяцей. Дык вось, з iх ад абавязковага працаўладкавання ўхiлiлiся... 90 працэнтаў.

Зразумела, што мiрыцца з падобным становiшчам дзяржава больш не мае намеру. Як адзначаюць ва УIГС МУС, удасканалiць ужо iснуючыя механiзмы ў дадзенай сферы заклiканы Дэкрэт Прэзiдэнта краiны «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неўладкаваных сем’ях», праект якога зараз знаходзiцца ў стадыi ўзгаднення. Як мяркуецца, пачне дзейнiчаць ён ужо са студзеня наступнага года: з гэтага часу патрабаваннi да «ўхiлiстаў» стануць куды больш жорсткiмi.

Што «свецiць» бацькам, якiя апускаюць рукi i не могуць самастойна зарабiць грошы на ўтрыманне дзяцей? Як вынiкае з дакумента, iх прымусова будуць накiроўваць у цэнтры занятасцi, дзе выбраць працу па душы i спецыяльнасцi яны ўжо не змогуць: працаўладкуюць iх туды, дзе ёсць вакансii. Мiж iншым, работадаўцы не змогуць iм адмовiць у гэтым. Важна i тое, што ў працоўны стаж аплачваемыя работы ўваходзiць будуць, а вось пра адпачынак «бацькам-зязюлям» давядзецца забыць. Што ж датычыцца прагулаў i розных хiтрыкаў, то пропуск больш за 10 рабочых дзён на працягу трох месяцаў цi хаванне або занiжэнне зарплаты стане падставай для прыцягнення да крымiнальнай адказнасцi. А вось па вынiках судовага разгляду падобных спраў безадказныя бацькi могуць накiроўвацца ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу. У выпадку, калi i там яны не змогуць узяцца за розум i запрацаваць, то рызыкуюць трапiць у месцы пазбаўлення волi да трох гадоў. I яшчэ адна акалiчнасць, якая, трэба меркаваць, падкiне ложку дзёгцю ў жыццё «ўхiлiстаў»: пасля прыняцця згаданага вышэй Дэкрэта iх у цэнтры занятасцi i на працоўныя месцы будуць суправаджаць праваахоўнiкi...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод у краiне пазбаўляюцца бацькоўскiх правоў каля 4 тысяч чалавек
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика