21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Лепшых прадпрымальнiкаў» магло быць больш

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Сённяшняе ўрачыстае вiншаванне лепшых прадпрымальнiкаў мiнулага года праходзiць ужо дзевяты раз, аднак упершыню Прзiдэнт Беларусi падпiсаў напярэдаднi мерапрыемства Указ «Аб пераможцах i лаўрэатах рэспублiканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнiк 2005 года». У цырымонii ўручэння памятных узнагарод, перш-наперш «Прадпрымальнiцкiх крылаў», у Палацы Рэспублiкi возьме ўдзел прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi.

Мяркуецца, што статус мерапрыемства вырас: дзяржава пацвярджае сваю зацiкаўленасць у прыняццi мераў па актывiзацыi развiцця сектара малога прадпрымальнiцтва. Аднак, паводле слоў Георгiя БАДЗЕЯ, старшынi Праўлення Бiзнэс-саюза прадпрымальнiкаў iмя М.С. Куняўскага, значнасць падобных конкурсаў была б большай, калi б удалося спалучыць дзяржаўна-грамадскае iх прызнанне, каб у выяўленнi лепшых улiчвалася i меркаванне грамадскасцi. Больш за тое, на думку Георгiя Бадзея, мэтазгодна арганiзаваць i конкурс сярод органаў мясцовай улады, каб «павярнуць iх у бок развiцця малога прадпрымальнiцтва, каб вылучаць гарады, раёны, вобласцi, дзе найлепш пастаўлена гэта работа». Сапраўды, пры такiм раскладзе пераможцаў конкурсу было б больш.

Паводле слоў Андрэя ТУРА, намеснiка мiнiстра эканомiкi Рэспублiкi Беларусь, мелi месца недапрацоўкi арганiзацыйных структур, якiя паставiлiся да жорсткiх конкурсных патрабаванняў без належнай адказнасцi. Такiм чынам, сярод 16 зацверджаных намiнацый запоўненымi аказалiся далёка не ўсе. Фiнiшавалi 7 пераможцаў i 22 лаўрэаты.

Наогул апошнiя некалькі гадоў, на думку Андрэя Тура, указалi на такую пазiтыўную тэндэнцыю, як зварот малога прадпрымальнiцтва да развiцця вытворчасцi паслуг — транспартных, будаўнiчых i г.д. Акрамя таго, гаворка зараз iдзе не столькi пра колькасную, колькi пра якасную «складовую». Тым не менш малы айчынны бiзнэс яшчэ не дасягнуў вяршынь свайго развiцця. У нашай краiне малое прадпрымальнiцтва забяспечвае ўсяго 10—15 працэнтаў ВУП, а ў замежжы, як вядома, — 70 i больш.

Зараз у рэспублiцы функцыянуе каля 32 тысяч малых прадпрыемстваў. Iмi выконваецца каля 6 працэнтаў ад агульнага аб’ёму вытворчых работ i паслуг, 10 працэнтаў — ад агульнага рознiчнага тавараабароту. На малых прадпрыемствах заняты 415 тысяч чалавек. Iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi з’яўляюцца амаль 186 тысяч чалавек, прычым з пачатку гэтага года iх колькасць вырасла на 7,8 тысячы. Палова ўсяго малога прадпрымальнiцтва размяшчаецца ў сталiцы, 10 працэнтаў — у Мiнскай вобласцi, астатняе — у iншых абласцях. Дарэчы, Мiнская вобласць адабрала для рэспублiканскага ўзнагароджання 19 сваiх лаўрэатаў i 15 пераможцаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сённяшняе ўрачыстае вiншаванне лепшых прадпрымальнiкаў мiнулага года праходзiць ужо дзевяты раз, аднак упершыню Прзiдэнт Беларусi падпiсаў напярэдаднi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика