«Узвiжанне лета замыкае...»
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Духоўная традыцыя 27 верасня праваслаўныя адзначаюць двунадзесятае свята — Уздзвiжанне Крыжа Гасподняга. Свята гэтае было ўсталявана 14 верасня (па старому стылю) 335 года, на наступны дзень пасля асвячэння ў Iерусалiме храма Уваскрасення Хрыста на месцы знiшчэння язычнiцкага капiшча, пад якiм былi знойдзены Труна i Крыж Гасподнi.Рымскiя iмператары-язычнiкi iмкнулiся цалкам знiшчыць у чалавецтве ўспамiн аб свяшчэнных месцах, дзе пацярпеў за людзей i ўваскрэс Iсус Хрыстос. Iмператар Адрыян у II стагоддзi загадаў засыпаць зямлёй Галгофу i Труну Гасподню i на штучным пагорку паставiць капiшча язычнiцкай багiнi Венеры i статую Юпiцера. Аднак праз 200 гадоў хрысцiянскiя святынi былi знойдзены. Гэта адбылося пры Канстанцiне Вялiкiм, першым з рымскiх iмператараў, хто спынiў ганеннi на хрысцiян. Канстанцiн Вялiкi ў 323 годзе, пасля перамог у войнах, стаў адзiнадзяржаўным уладаром вялiзнай Рымскай iмперыi. Але яшчэ да гэтага ён выдаў так званы Мiланскi эдыкт, якi ўзаконьваў хрысцiянскую рэлiгiю. Мацi iмператара царыца Алена па просьбе сына знайшла ў Iерусалiме Крыж, на якiм быў распяты Iсус Хрыстос. Яна азначыла месцы, звязаныя з зямным жыццём Збавiцеля, заснаваннем больш за 80 храмаў. Канстанцiн загадаў таксама ўзвесці ў Iерусалiме велiчны храм у гонар Уваскрасення Хрыста, якi ўключыў бы ў сябе Труну Гасподню i Галгофу. Храм будаваўся каля 10 гадоў. Святая Алена не дажыла да яго асвячэння. На Уздзвiжанне, падчас святочнага набажэнства на сярэдзiну храма выносiцца з алтара святы Крыж для пакланення вернiкаў. Царкоўным уставам прадпiсаны строгi пост. Старыя людзi кажуць, што ў гэты дзень сонца i прырода «грае i дрыжыць» усiмi колерамi, а птушкi кранаюцца ў доўгi i цяжкi шлях, зносячы з сабой «ключы ад лета».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 верасня праваслаўныя адзначаюць двунадзесятае свята — Уздзвiжанне Крыжа Гасподняга
|
|