21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка i Павел Барадзiн абмеркавалi тэматыку будучага пасяджэння ВДС

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка сёння правёў рабочую сустрэчу з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Паўлам Барадзiным, на якой было разгледжана шырокае кола пытанняў саюзнага будаўнiцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка i Павел Барадзiн дэталёва абмеркавалi тэматыку будучага пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii. У прыватнасцi, магчымыя варыянты Канстытуцыйнага акта (усяго iх дзевяць). Размова iшла таксама аб варыянтах увядзення адзiнага плацежнага сродку, пабудовы структур заканадаўчай i выканаўчай галiн улады Саюзнай дзяржавы. Асаблiва падкрэслiвалася, што неабходны эфектыўна дзеючы парламент, а выканаўчыя органы ўлады, такiя як Савет Мiнiстраў, кантрольныя органы, могуць заставацца калегiяльнымi.

На сустрэчы было таксама адзначана: прэзiдэнты дзвюх краiн пацвярджаюць намер правесцi пасяджэнне ВДС да канца гэтага года.

У цэнтры ўвагi былi вынiкi праведзенага ў Маскве пасяджэння Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы. З задавальненнем была адзначана высокая дынамiка развiцця гандлёва-эканамiчных адносiнаў Беларусi i Расii. Прыкладам руху наперад названы факт прыняцця на Саўмiне вялiкай вытворчай праграмы ў рамках Саюзнай дзяржавы. Гэта павiнна не толькi мець вялiкi эканамiчны эфект, але i забяспечыць дадатковыя рабочыя месцы. Напрыклад, цяпер па 20 саюзных праграмах працуюць больш як 300 тыс. чалавек.

Аналiз рэалiзацыi саюзных вытворчых праграм таксама стаў часткай даклада Паўла Барадзiна. Было падкрэслена, што кiраўнiкi дзвюх дзяржаў надаюць важнае значэнне праграмам занятасцi насельнiцтва.

Асобна быў абмеркаваны праект стварэння транспартнага калiдора — аўтадарогi Брэст—Мiнск—Масква—Екацярынбург—Новасiбiрск—Краснаярск—Iркуцк—Уладзiвасток. Было адзначана, што гэты праект можа быць спалучаны з iдэяй стварэння ўздоўж трасы сучаснай магутнай тэлекамунiкацыйнай сеткi. У выпадку яго паспяховай рэалiзацыi даходы Саюзнай дзяржавы могуць значна павялiчыцца, будзе створана вялiкая колькасць новых рабочых месцаў.

На завяршэнне даклада Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы выказаў сваю прынцыповую пазiцыю адносна ўстанаўлення Расiяй цаны на газ для Беларусi ў 2007 годзе. «У нас адзiная цэнавая палiтыка. Калi павышаць цану на газ для Беларусi, то адпаведна трэба яе павялiчваць i ў Расii. Мы — адзiны народнагаспадарчы комплекс, у нас адзiныя рабочыя месцы, мы працуем па адзiных вытворчых праграмах», — сказаў Павел Барадзiн.

Па вынiках рабочай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка даў шэраг даручэнняў па вырашэнню канкрэтных арганiзацыйных пытанняў будучага пасяджэння ВДС.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка сёння правёў рабочую сустрэчу з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика