21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Першае каханне адышло ў нябыт,

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

а вось любоў да гiсторыi засталася на ўсё жыццё...»

1. Прадмова. Па неабходнасцi чытаць двойчы

«Прызванне, — пiсаў С. Цвейг, — гэта заўсёды паўнейшая самаадданасць, гэта прафесiйная, мэтанакiраваная работа». Праўда, большасць людзей не настолькi багатыя жыццём, каб прысвяцiць сябе поўнасцю адной страсцi. Яны — ва ўсiм патрошку i нi ў чым цалкам. Толькi той, хто аддае сябе, не разважаючы, усяму, што ён робiць, усяму, за што ён хварэе, усяму, што ён любiць, усяму, што ён ненавiдзiць, — сапраўдны цуд, вялiкi цуд.

2. Выпадковая сустрэча

Такi цуд я сустрэла два гады таму. Абаяльная, жыццярадасная i заўсёды бадзёрая, яна ўварвалася ў маё жыццё стужкай пазiтыву, крынiцай ведаў i крэатыву. Кожны занятак з ёй стаў маленькай Адысеяй па лабiрынтах i завулках гiсторыi, калi перад вачыма ажывалi ўсемагутны Вiтаўт i няшчасная Рагнеда, разгортвалiся Грунвальдская бiтва i крывавае Лядовае пабоiшча. Дакрануцца да падзей мiнулых i глынуць паветра часоў былых, пачуць звон даспехаў i ўбачыць заняпад беларускiх вёсак i гарадоў пасля войнаў... Я нават не марыла пра такое. Да запаветнай сустрэчы з Наталляй Мiхайлаўнай Мальцавай, гiсторыкам па адукацыi, выдатным чалавекам па жыццi.

3. Жыццёвыя вiражы

Наталля Мiхайлаўна нарадзiлася ў рабочым пасёлку Рэчыца на Столiншчыне. Акрамя яе ў сям’i былi яшчэ тры дзяўчынкi — Танечка, Волька i Надзея — i хлопчык Гена. Калi Наташцы споўнiлася дзесяць, бацьку перавялi ў Казахстан на пасаду дырэктара цаглянага завода. Так дружнае сямейства Вабiшчэвiчаў выехала ў Караганду. Там дзецi працягвалi вучыцца ў школе. А цiкаўная Наташка пасля заняткаў дзень у дзень iмчалася ў музычную школу.

— Музыцы я прысвяцiла дзевяць гадоў свайго жыцця. Iграла на фартэпiяна. Асаблiва сур’ёзна пачала займацца ў 10—11-м класах, бо збiралася паступаць у Ленiнградскi iнстытут культуры, — успамiнае настаўнiца.

Але так бывае, што адзiны выпадак змяняе ход жыцця. Менавiта так i здарылася ў жыццi Наталлi Мiхайлаўны. У 11-м класе таленавiтая пiянiстка выпадкова пачула па радыё аб’яву. Культурны цэнтр «Беларусь» праводзiў Рэспублiканскi конкурс на веданне гiсторыi Беларусi. Каб паўдзельнiчаць у конкурсе, трэба было пералiчыць на рахунак культурнага цэнтра 25 рублёў. Грошы на той час немалыя. Мацi Наталлi Мiхайлаўны працавала бухгалтарам i атрымлiвала 75 рублёў у месяц. Кiлаграм масла каштаваў 3 рублi 60 капеек. Але вынаходлiвая дзяўчына не разгубiлася. Штосьцi пазычыла ў бацькоў, зберагла кiшэнныя грошы — i даслала. Праз колькi дзён паштальён прынёс запаветнае пiсьмо з заданнем конкурсу.

— Патрэбна было адказаць на 70 пытанняў, як, напрыклад, «Хто такi Кiрыла Тураўскi?», «Чым займалася Ефрасiння Полацкая?», — дзелiцца Наталля Мiхайлаўна. — У савецкiх вучэбнiках пра такое не пiсалi. Таму перавярнуць дадатковай лiтаратуры давялося нямала. Але гэта падабалася i толькi разагравала цiкаўнасць. Таямнiцай заставалася да апошняга адно: што атрымае пераможца конкурсу?

Спякотны чэрвеньскi дзянёк 92-га. Адзiнаццацiкласнiкi Карагандзiнскай СШ № 6 спяшалiся на экзамен па геаметрыi. Чырвоная, уся запыханая Наташка ўварвалася ў кабiнет i заняла сваё месца. Пасля зайшла камiсiя, i завуч урачыста перад усiм класам аб’явiла: «Павiншуйце сваю аднакласнiцу Наталлю Вабiшчэвiч! Яна ўжо студэнтка!» Шчокi дзяўчыны ўспыхнулi, а на вачах выступiлi слёзы радасцi.

Наталля Мiхайлаўна стала адной з трох пераможцаў Рэспублiканскага конкурсу. I цяпер усе дарогi для яе былi адкрыты. Любы беларускi унiверсiтэт цi iнстытут, любы факультэт без уступных экзаменаў — на выбар пераможцы.

У вераснi тры дзяўчыны, пераможцы конкурсу, сустрэлiся ў Мiнску, пазнаёмiлiся блiжэй. Адна з iх вырашыла iсцi на факультэт мiжнародных адносiнаў БДУ, другая — на дэфекталагiчны факультэт БДПУ iмя М. Танка. А Наталля Мiхайлаўна палiчыла сваiм абавязкам скончыць гiстарычны факультэт танкаўскага ўнiверсiтэта. Тым больш на той час у Беларускiм iнстытуце культуры той спецыяльнасцi, на якую дзяўчына хацела паступаць у Ленiнградзе, не было. Бацька не ацанiў выбар дачкi. Маўляў, не прэстыжна. Наташа настаяла на сваiм. I стала Настаўнiкам.

Пяць гадоў вучобы ў Мiнску праляцелi як пяць дзён. Наташу накiравалi працаваць на Столiншчыну. У цiхую вёсачку Плотнiца...

— Гэта была сапраўдная школа выжывання, — успамiнае настаўнiца. — Навучанне ў школе праходзiла на беларускай мове. Вядома, ва ўнiверсiтэце вывучала мову. Разумела яе, чытала кнiгi на ёй, але адразу вось так пачаць гаварыць па-беларуску было складана. Ночы напралёт вучыла, рыхтавалася да ўрокаў, бо не прывыкла працаваць спусцiўшы рукавы. Толькi пад ранiцу, абяссiленая i заплаканая, iшла спаць. Затое цяпер родную мову настаўнiца ведае дасканала.

4. Любоў на ўсё жыццё...

Зараз Наталля Мiхайлаўна працуе ў Рэчыцкай школе № 2. З 2002 года ў Столiнскiм раёне ўзначальвае iнавацыйны курс па выбару «Даследуючы гуманiтарнае права». Цэнтральнае пытанне курса — высветлiць паводзiны чалавека ў экстрэмальных сiтуацыях. За плячыма дзесяць гадоў педагагiчнай дзейнасцi. Але ў першую чаргу, гаворыць настаўнiца, я мама. Мама двух мiлых, выхаваных хлапчукоў. Старэйшы, Мiшка, перайшоў у другi клас, а светлавалосы Максiмка (малодшы сын, якi вельмi падобны на дзяўчынку) ходзiць у дзiцячы садок. Дзейсную падтрымку ў жыццi настаўнiцы аказвае муж Вiктар.

Наталля Мiхайлаўна — добрая гаспадыня. Захапляецца фларыстыкай, таму ў кожным пакойчыку на сценах, палiчках, столiках красуюцца забаўныя букецiкi з кветак. У асноўным палявых. У вольны час гатуе для сваiх улюбёных мужа i дзетак пiражкi i салаты...

— Сваёй любовi да гiсторыi, — прызнаецца Наталля Мiхайлаўна, — я абавязана настаўнiку-гiсторыку Андрэю Аляксандравiчу Райхерту. У класе пятым-шостым я закахалася ў яго. Каб гiсторык звярнуў на мяне ўвагу, пачала старанна рыхтавацца да яго ўрокаў, чытаць дадатковую лiтаратуру, цiкавiцца гiстарычнымi звесткамi. I нават брала ў яго кнiгi па гiсторыi. Пасля гiсторык паехаў жыць у Германiю. Першае каханне адышло ў нябыт, а вось любоў да гiсторыi засталася на ўсё жыццё...

Наташа СЕРГУЦ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
а вось любоў да гiсторыi засталася на ўсё жыццё...»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика