21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Узнагарода шукала яго 61 год

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

ЧАЛАВЕК НА ЗЯМЛI

Нядаўна ў жыццi 80-гадовага ветэрана Мiкалая Iларыёнавiча Шугункова з вёскi Плешчыцы Шклоўскага раёна здарылася вялiкая падзея: праз 61 год пасля заканчэння вайны яго знайшла ўзнагарода. Медаль «За адвагу» павiнны былi ўручыць радавому Шугункову яшчэ ў чэрвенi 1945 года, але медаль згубiўся. Цяпер узнагарода знайшла героя.

Уручалi медаль ва ўрачыстай абстаноўцы, у канторы ЗАТ «Нiва». Туды прыехалi саветнiк пасольства Расiйскай Федэрацыi ў Рэспублiцы Беларусь Канстанцiн Кузняцоў i старшыня Шклоў-скага райвыканкама Валерый Iваноў. Разам з медалём ветэран атрымаў падарункi ад раённай улады, гаспадаркi i Заходаўскага сельскага Савета: гадзiннiк, кнiгу «Памяць. Шклоўскi раён», хрустальную вазу, кветкi. Потым — абед i «франтавая» чарка. А Мiкалай Iларыёнавiч усё хваляваўся: маўляў, няёмка, што людзей патурбаваў...

Шугунковы — добрая i сцiплая сям’я. I ветэран, i яго жонка Кацярына Яфiмаўна — мясцовыя ўраджэнцы: тут нарадзiлiся, тут i жывуць. Iх дом з садам i агародам месцiцца на ўскрайку Плешчыцаў, i дабiрацца да яго трэба ўхабiстымi палявымi дарогамi. Узiмку, гавораць, хоць ты верталётам далятай. Старыя вырашылi спецыяльна набыць каня, каб у сезон бездарожжа ездзiць па хлеб. Дочкi Шугунковых жывуць далёка, таму пенсiянеры iмкнуцца спраўляцца з гаспадаркай самi. Сёння яны радуюцца добраму ўраджаю бульбы i яблыкаў.

На лаве каля хаты дзед перабiрае скрынку з медалямi.

— I не хочаш, а вайну будзеш успамiнаць! — усмiхаецца Мiкалай Iларыёнавiч. — Я ж нават сядзець не магу, бо асколкi, якiя засталiся ў целе, перашкаджаюць.

Ён пайшоў на вайну ў 18 гадоў. I гаворыць, што не было страшна. А проста хацелася перамагчы, вось i ўсё.

— Я ваяваў у мокрай Прыбалтыцы. Там сырасць, цемра, туман, яркага сонца нiколi не бывае. Шэсць гадоў адпоўзаў салдатам у пяхоце. У нас быў такi прынцып: несцiся ўперад i не адставаць. Калi немцы бягуць, то i я за iмi колькi ёсць сiлы. А аднойчы яны азiрнулiся i «касанулi» па нас. Я павалiўся, а салдата, якi побач быў, падралi на шматкi. У вынiку з атакi вярнулiся толькi двое: я i яшчэ адзiн, астатнiх пабiлi. Гэта было пад Новы, 1945 год.

Мiкалай Iларыёнавiч рады, што яго ўрэшце знайшоў медаль «За адвагу». Аднак ён сцвярджае, што ў вайну згубiлася яшчэ адна ўзнагарода — Ордэн славы. Ён быў цяжка паранены, прадстаўленне напiсаў камандзiр батальёна i загадаў аддаць паперу ў шпiталi. Так ён i зрабiў, але, вiдаць, дакумент недзе згубiўся, бо давялося салдату затрымацца на бальнiчным ложку аж на паўтара года.

Мiкалай Iларыёнавiч i Кацярына Яфiмаўна пазнаёмiлiся пасля вайны, калi салдат вярнуўся ў родную вёску. Шугункову тады было толькi 24 гады, а яго жонцы — 18. Муж i жонка гавораць пра гiсторыю свайго кахання прыкладна так: «Мы спадабалiся адно аднаму i рады, што жыццё так склалася — ужо 56-ы год мы разам».

Пасля вайны даводзiлася працаваць у калгасе дзень i ноч, без тэхнiкi. Мiкалай Iларыёнавiч разам з жонкай больш за 30 гадоў адпрацавалi на ферме: i ў 30-градусны мароз, i ў 30-градусную спякоту — у гумавых ботах. Аднак вытрымалi.

— Тады было цяжка, а зараз усё перамянiлася, — гаворыць ветэран. — Мы адчуваем увагу, клопат. I дровы дадуць, што нi скажы. Грэх крыўдзiцца. Жыцця такога нiколi не было, як цяпер.

Мiкалай Шугункоў — адзiн з 15 ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, якiя сёння жывуць у вёсках Заходаўскага сельсавета. Мясцовая ўлада дапамагае iм, чым толькi можа, — запэўнiвае старшыня Савета Аляксандр Цiмошчанка.

— Усе гаспадарчыя патрэбы ветэранаў — на кантролi, — тлумачыць старшыня. — Звычайна iм i транспарт, i тэхнiку даюць па-за чаргой i бясплатна. За кожным замацаваны школьны клас, i дзецi могуць дапамагчы i вады прынесцi, i агарод прапалоць. Калi ёсць патрэба i жаданне, аб старых паклапоцiцца сацыяльны работнiк.

Раз на месяц iх наведвае фэльчар, які дастаўляе ўсе неабходныя лекi. Сувязь з ветэранамi мясцовая ўлада трымае праз тэлефон (яго маюць усе ветэраны), а таксама i праз старастаў вёсак. Людзi не выпадаюць з поля зроку, запэўнiвае Аляксандр Цiмошчанка.

Праблем з атрыманнем усiх сацыяльных iльгот для ветэранаў не ўзнiкае. Можа, старым i не трэба шмат чаго ад дзяржавы, але яны жывуць дзеля сваiх дзяцей i ўнукаў, iмкнуцца дапамагчы iм у жыццi. Таму часта льготамi яны карыстаюцца дзеля маладых i гэтага не хаваюць — у ветэранаў жа ёсць поўнае права.

— Я жадаю маладым чыстага неба над галавой, — кажа Мiкалай Iларыёнавiч. — Самага лепшага. I яшчэ працаваць так жа добра, як i мы.

Шклоўскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна ў жыццi 80-гадовага ветэрана Мiкалая Iларыёнавiча Шугункова з вёскi Плешчыцы Шклоўскага раёна здарылася вялiкая падзея: праз 61 год пасля зак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика