«Мы ўсё зрабiлi, што маглi. I нават болей…»
«Мы ўсё зрабiлi, што маглi. I нават болей…»
«Якая прыгажосць!», «Не пазнаць наш горад!» – такiя водгукi нярэдка можна пачуць ад бабруйчан i гасцей горада. Бабруйск i сапраўды непазнавальна змянiўся за апошнi час. Асаблiва яго цэнтральная частка, тыя раёны, дзе будуць праводзiцца «Дажынкi». Тут i новыя трубы цеплатрасы ўкладвалi, дамы фарбавалi, займалiся добраўпарадкаваннем. Усяго далi новае жыццё больш чым 500 аб’ектам. У тым лiку такiм буйным, як гасцiнiца «Турыст», тэрапеўтычнае аддзяленне гарадской бальнiцы, шматпавярховы будынак цепласетак, i многiм iншым. Работы выконвалiся на Мiнскай, Сацыялiстычнай, Савецкай, Кастрычнiцкай i iншых вулiцах, прылеглых да iх тэрыторыях. Аб маштабнасцi сведчыць хаця б той факт, што ў жнiўнi i першай палове верасня штодня ўкладвалася па тысячы тон асфальту. Горад увесь у кветках, на набыццё якiх зрасходавана 400 мiльёнаў рублёў, свежай газонавай зелянiне. Падсветка, якая ўстаноўлена на многiх жылых дамах, адмi-нiстрацыйных будынках, вока радуе. Што казаць, тут нямала давялося паклапацiцца i высокаму, i меншаму начальству, простым работнiкам-выканаўцам. Як бабруйскiм, так i магiлёўскiм, салiгорскiм, баранавiцкiм i iншым, якiя дапамагалi рыхтавацца да «Дажынак». Не ўсе верылi, што такi вялiкi аб’ём работ можна выканаць за непрацяглы тэрмiн, але ж так адбылося i на самай справе! Адным словам, Бабруйск гатовы да правядзення аднаго з галоўных хлебаробскiх свят, якое падагульняе вынiкi ўборачнай кампанii. Размяшчэнне яго ўдзельнiкаў, харчаванне i ўсё астатняе да дробязей прадумана. Напрыклад, паселяцца госцi ў фешэнебельных гасцiнiцах «Турыст», «Бабруйск», «Юбiлейная» i iншых. З харчаваннем таксама не будзе ўзнiкаць пытанняў. За кожнай дэлегацыяй замацаваны адказныя, якiя i пакажуць, i раскажуць, i давязуць, куды трэба. Заезд дэлегацый абласцей (у кожнай звыш ста чалавек) пачнецца 6 кастрычнiка. I ў гэты ж дзень – урачыстае адкрыццё фестывалю, цырымонiя ўзнагароджання прызёраў рэспублiканскага спа-борнiцтва на ўборцы ўраджаю, гала-канцэрт з удзелам лепшых артыстаў рэспублiкi, замежных выканаўцаў. Ну а наступны дзень галоўны на свяце. Удзел у iм прыме Прэзiдэнт Рэспублiкi Бела-русь Аляксандр Сваю прадукцыю на фестывалi прадставяць больш як два дзесяткi прадпрыемстваў—вытворцаў сельгастэхнiкi, прывязуць свае тавары гандлёвыя арганiзацыi, Адным словам, Бабруйск у чаканнi свята хлебаробаў. Перажывае, хвалюецца. Яшчэ i яшчэ раз сябе аглядвае. Каб з поўным правам сказаць: «Мы ўсё зрабiлi, што маглi. I нават болей...»
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Якая прыгажосць!», «Не пазнаць наш горад!» – такiя водгукi нярэдка можна пачуць ад бабруйчан i гасцей горада. Бабруйск
|
|