21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«КДК — галоўны iнструмент кантролю над эканамiчнай сiтуацыяй у краiне»

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Камiтэт дзяржаўнага кантролю — гэта галоўны iнструмент у руках кiраўнiка дзяржавы па кантролю над эканамiчнай сiтуацыяй у краiне. Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, прадстаўляючы на пасадзе старшыню Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што заканадаўча Камiтэт надзелены самымi шырокiмi паўнамоцтвамi як нi адна дзяржаўная структура ў краiне. Таму i патрабаванне з яго самае высокае.

Камiтэт дзяржаўнага кантролю, падкрэслiў прэзiдэнт, адыгрывае найважнейшую ролю ў дзяржаве, паколькi кантралюе працэсы ў сферы эканомiкi i фiнансаў.

Прэзідэнт адзначыў, што пасада старшынi Камiтэта дзяржкантролю — адна з ключавых у сiстэме дзяржаўных органаў нашай краiны. Менавiта таму «мы так доўга iшлi да гэтага назначэння, тут важна было не памылiцца», растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, чалавек, якога вылучаюць на гэту важнейшую дзяржаўную пасаду, павiнен мець i жыццёвы вопыт, i жыццёвую мудрасць у спалучэннi з высокай адукаванасцю i прафесiйнымi навыкамi. А галоўнае — быць сумленным, прынцыповым i адданым справе чалавекам. Прэзiдэнт лiчыць, што Зянон Ломаць гэтым крытэрыям адпавядае. Ён не будзе «сячы з-за пляча», а будзе прымаць узважаныя рашэннi, перакананы кiраўнiк дзяржавы.

Беларускi лiдар адзначыў, што Зянон Ломаць глыбока ўнiкае ў сутнасць пытання i любую пачатую справу даводзiць да канца. Што асаблiва каштоўна, на думку Аляксандра Лукашэнкi, гэты чалавек кiруецца выключна iнтарэсамi дзяржавы.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што Камiтэт дзяржкантролю пачаў распыляць сiлы на вялiкую колькасць дробных праверак. Пры гэтым убаку застаюцца маштабныя кантрольныя мерапрыемствы, якiя павiнны i могуць выяўляць сiстэмныя парушэннi, што прыводзяць да разбурэння дакладна адладжанага механiзму гаспадарання.

Гэта зусiм не значыць, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, што можна «праходзiць мiма дробязяў». Дробныя пытаннi павiнны вырашацца хутка. Аднак у першую чаргу Камiтэт павiнен займацца буйнымi праблемамi. «Бюджэт, уласнасць, фiнансавыя правапарушэннi, пытаннi фiнансавай разведкi — вось асноўныя сферы кантролю», — сказаў прэзiдэнт.

Ён нагадаў аб эфектыўнай рабоце Камiтэта па спыненню злоўжыванняў на Беларускiм металургiчным заводзе, на МТЗ, Беларускай чыгунцы i Мiнскiм падшыпнiкавым заводзе. Прэзiдэнт адзначыў, што няма такiх значных для эканомiкi краiны праверак, як па Нацыянальнаму банку i галiне лясной гаспадаркi, няма аналiзу вэксальнага абарачэння i страхавога рынку.

Аляксандр Лукашэнка выказаў сур’ёзную заўвагу Камiтэту дзяржаўнага кантролю адносна якасцi правядзення праверак, а таксама папярэдняга расследавання.

Як адзначыў прэзiдэнт, «для кантралёра не павiнна быць самамэтай выяўленне парушэння». «Трэба глядзець значна глыбей i шырэй: наколькi высокая эфектыўнасць работы прадпрыемства, дзе ёсць скрытыя рэзервы для яе павышэння, наколькi рацыянальна выкарыстоўваюцца матэрыяльныя, сыравiнныя, палiўна-энергетычныя рэсурсы», — растлумачыў кiраўнiк дзяржавы.

Найважнейшы прынцып, якi павiнен ляжаць у аснове работы — «не нашкодзь».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў пэўныя вынiкi дзейнасцi фiнансавай мiлiцыi. Разам з тым ён канстатаваў, што пакуль «няма масiраванага наступлення на незаконныя фiнансавыя аперацыi па ўсiх франтах».

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада i губернатараў у блiжэйшы час унесцi канкрэтныя прапановы па знiжэнню цэн на будаўнiцтва жылля.

Гэтыя пытаннi абмяркоўвалiся пасля прадстаўлення кiраўнiком дзяржавы старшынi Камiтэта дзяржкантролю Зянона Ломаця. На мерапрыемстве ў КДК прысутнiчалi прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi, кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Генадзь Нявыглас, Дзяржсакратар Савета Бяспекi Вiктар Шэйман.

Засяродзiўшы ўвагу на праблеме цэн на жыллё, прэзiдэнт адзначыў, што сёння iх узровень неапраўдана высокi. Напрыклад, у Мiнску цана $450 за квадратны метр фактычна забяспечвае даволi высокую рэнтабельнасць работы будаўнiчых арганiзацый i з’яўляецца прымальнай. Гэта пацвердзiлi мэр Мiнска i губернатары.

Адбылася таксама прадметная размова па актуальных праблемах эканомiкi. У прыватнасцi, размова iшла аб сельскай гаспадарцы, вынiках уборкi ўраджаю. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў добрую работу працаўнiкоў Вiцебскай вобласцi.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камiтэт дзяржаўнага кантролю — гэта галоўны iнструмент у руках кiраўнiка дзяржавы па кантролю над эканамiчнай сiтуацыяй у краiне. Аб гэтым заявiў прэз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика