Дажджы месцамi, а туманы паўсюдна
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, сёння невялiкiя дажджы будуць назiрацца ў Вiцебскай, а ранiцай i ў Гродзенскай абласцях. У астатнiх раёнах краiны будзе сонечнае надвор’е. Аднак уначы i ранiцай амаль паўсюдна чакаецца моцны туман. Тэмпература паветра мяркуецца ў дыяпазоне ад 13 градусаў на поўначы, да 19 — па поўднi краiны. У нядзелю атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы прынясе кароткачасовыя дажджы ўжо на ўсю тэрыторыю рэспублiкi. Тэмпература паветра ўначы — 4—10, па захаду — да 12 градусаў, удзень — 12—18 цяпла. У першыя днi наступнага тыдня кароткачасовыя дажджы будуць назiрацца месцамi толькi ў заходнiм рэгiёне Беларусi, а блiжэй да 12 кастрычнiка завiтаюць i ва ўсходнiя раёны краiны. Тэмпературны фон у гэтыя днi ўначы будзе трымацца ў межах 4—10, а ўдзень 10—16 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, сёння невялiкiя дажджы будуць назiра
|
|