Фальшыўкi з Расii
Iгар ГРЫШЫН
Апошнiм часам у Беларусi пачасцiлiся выпадкi распаўсюджвання фальшывых грашовых знакаў Цэнтрабанка РФ намiналам 1000 рублёў, паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС.
Прычым большая частка такiх падробак завозiцца грамадзянамi з Расii. Сёлета быў выяўлены ўжо 81 факт збыту падобных фальшывак, а вось летась — толькi 24. Людзi ў большасцi выпадкаў нават не падазраюць, уладальнiкамi якiх грошай яны становяцца: у асноўным «прасвятленне» да iх прыходзiць пры абмене валюты ў банках. Асноўная колькасць падробак была выяўлена менавiта пры аперацыях ў «абменнiках». Радзей фальшыўкi выяўляюцца пры разлiку i iнкасацыi грошай у банкаўскiх установах. У МУС звяртаюць увагу людзей на тое, што несапраўдныя «тысячы» маюць лiтарна-лiчбавае абазначэнне ИН 703 i ОИ 56. Мяркуем, нялiшне будзе ўзгадаць i пра тое, што сапраўдныя банкноты Расii намiналам 1000 рублёў маюць шэраг адметных прыкмет. Па-першае, герб Яраслаўля на 1000-рублёвай купюры пры разглядзе пад вуглом мяняе колер. Па-другое, вадзяны знак на гэтых грашах крыху святлейшы, чым асноўнае поле, якое павiнна быць белым. I, нарэшце, абаронная палоска на новых купюрах нiбыта «вынырвае» знутры паперы, i на паверхнi бачна 5 металiзаваных участкаў з аднаго боку. На прасвет яна выглядае суцэльнай. Наогул, калi весцi гутарку пра факты фальшываманецтва ў краiне, то за 8 месяцаў гэтага года такiх было зарэгiстравана каля 1,4 тысячы, што значна менш, чым летась: адной з прыярытэтных задач для праваахоўнiкаў па-ранейшаму з’яўляецца выяўленне, спыненне i раскрыццё падобных злачынстваў, i прадпрымаемыя меры даюць плён. Знiжаецца таксама i колькасць фактаў падробкi айчынных грашовых бiлетаў. Як сведчаць даныя, раскрывальнасць «падпольных цэхаў» па друкаванню беларускiх рублёў складае 95 працэнтаў, а «малююць» такiя падробкi ў асноўным падлеткi пры дапамозе камп’ютара i прынтара. Астуджваць жа пыл гэтакiх «саматужнiкаў» дапамагае ў тым лiку i тое, што фальшываманецтва адносiцца да катэгорыi цяжкiх злачынстваў: караецца вытворчасць падробак пазбаўленнем волi да 15 гадоў з канфiскацыяй маёмасцi. 11 МIЛЬЁНАЎ — ЗА ДАВЕРЛIВАСЦЬ Дорага прыйшлося заплацiць за залiшнюю даверлiвасць 20-гадоваму жыхару Баранавiч, якi трапiўся на вуду да прайдзiсвета. Мясцоваму жыхару, больш вопытнаму — i па ўзросту, i па атрыманаму вопыту ў так званых «унiверсiтэтах» (ён быў ужо судзiмы за крадзеж) — удалося махлярскiм шляхам «выцыганiць» у непрацуючага земляка 11 мiльёнаў рублёў. Грошы аферыст узяў у неспрактыкаванага пацярпелага яшчэ ў снежнi мiнулага года, прыдумаўшы зручную прычыну — атрыманне задатку на набыццё кватэры i пагашэнне запазычанасцi па камунальных плацяжах. Махляр арыштаваны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам у Беларусi пачасцiлiся выпадкi распаўсюджвання фальшывых грашовых знакаў Цэнтрабанка РФ намiналам 1000 рублёў, паведамiлi карэспандэнту
|
|