21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ад колькасцi «зорак» у Мiнску плавiўся лёд

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Прыгожае жыццё

Сярод iх быў алiмпiйскi чэмпiён Аляксей ЯГУДЗIН, якi адказаў на пытаннi карэспандэнта «Звязды»

Днямi ў сталiцы выступалi расiйскiя фiгурысты ўнiкальнага шоу Iльi Авярбуха, якое з поспехам гастралюе па гарадах Расii i Прыбалтыкi, i нарэшце кампанiя «Лядовая сiмфонiя» ўпершыню арганiзавала выступленне сусветных «зорак» у Мiнску.

Першая ластаўка

На жаль, партнёрша i жонка аўтара шоў Iрына Лабачова ў беларускую сталiцу прыехаць не змагла, бо, як паведамiў яе муж, «Iрыну звёў спявак Валерый Сюткiн, з якiм яна танцавала ў расiйскiм тэлепраекце». Канешне ж, гэта быў жарт ад прадзюсара i рэжысёра-пастаноўшчыка «Зорак на лёдзе», таму што на самай справе ў Мiнск Iрыну не пусцiла траўма, якую яна атрымала на трэнiроўцы. Авярбух паабяцаў танцаваць за дваiх i рабiў гэта так, што нават iскры з-пад канькоў ляцелi (не без дапамогi пiратэхнiчных сродкаў, зразумела).

Цiкава, што падчас шоу на пляцоўцы нечакана з’явiўся вядомы акцёр Марат Башараў. Гэта не было запланавана, а атрымалася дзякуючы яго здымкам у Беларусi. «Я хацеў бы аб’явiць выхад на лёд маёй партнёршы Таццяны Наўкi, якую я зусiм ненадоўга пазычыў Раману Кастамараву», — растлумачыў Марат.

Пасля заканчэння шоу гледачы доўга не хацелi адпускаць з лёду Марыю Пятрову i Аляксея Цiханава, Таццяну Наўку i Рамана Кастамарава, а таксама Аляксея Ягудзiна, якiя лiтаральна «парвалi» залу сваiм артыстызмам i выкананнем складаных элементаў. «Гэта была толькi першая ластаўка. Мы абавязкова да вас яшчэ прыедзем», — суцяшаў прысутных Iлья Авярбух, але апладысменты не змаўкалi.

Глюкозу маглi замянiць Падольская i Сабчак

Журналiсты, канешне ж, таксама не хацелi развiтвацца з лядовымi «зоркамi» без iх адказаў на пытаннi. Алiмпiйскую чэмпiёнку ў Турыне i экс-беларуску Таццяну Наўку, безумоўна, спыталi, якiя ў яе ўражаннi ад Мiнска пасля столькiх гадоў разлукi. «На жаль, мы ўжо хутка з’язджаем, таму няма часу паглядзець горад, хоць з задавальненнем пагуляла б па iм, бо я ж не чужая тут. Калi мы адпраўлялiся ў Мiнск, я ўсiм казала, што еду на сваю другую радзiму, бо калiсьцi выступала за Беларусь.

У прадзюсара тэлешоу «Зоркi на лёдзе» Iльi Авярбуха захацелася даведацца, якога ён меркавання аб «Танцах на лёдзе» па РТР. «Канешне, я глядзеў гэты праект, бо памiж намi атрымалася своеасаблiвая канкурэнцыя (тыповыя праекты на розных каналах), але лiчу, што ў нас праграма больш цiкавая, гэта сапраўднае шоу, а ў iх — банальная рэалiзацыя праекта, якi закупiлi ў англiйскай кампанii «Granada»». Наконт запрашэння гiмнасткi Юлii Барсуковай у пару з Антонам Сiхарулiдзэ пасля дэмаршу Глюкозы, якая выбыла з барацьбы па асабiстых прычынах (гэта паходзiць на плагiят, бо ў праекце РТР даўно ўдзельнiчала гiмнастка Iрына Чашчына), трэнер адзначыў: «Мы спачатку не хацелi браць гiмнастку, бо яна ўжо ўмела катацца i яе гнуткасць i пластычнасць — вялiкi плюс на фоне iншых удзельнiц, таму праглядалi вядучую Ксенiю Сабчак, спявачак Наталлю Падольскую i Юлю Волкаву, але яны ледзь выкацiлiся на лёд, таму i спынiлiся на Юлi Барсуковай».

Эксклюзiў ад Ягудзiна

Нягледзячы на гучныя тытулы, у тым лiку званне алiмпiйскага чэмпiёна, Аляксей Ягудзiн паводзiў сябе вельмi проста. Ён стаяў ля борцiка i сачыў, як яго калегi праводзяць майстар-клас для юных беларускiх фiгурыстаў. У вялiкiх вязаных пальчатках ён здаваўся вельмi смешным. Я не ўтрымалася, падышла i спытала, хто ж звязаў iх. «Падарыў нехта», — адказаў Аляксей i згадзiўся на мiнi-iнтэрв’ю для чытачоў «Звязды», хоць ужо збiраўся выехаць на лёд. Пытацца наконт адносiнаў памiж Лёшам i Жэняй Плюшчанкам я не стала: фiгурысты ўдзельнiчаюць у адным праекце «Зоркi на лёдзе» i ўсё выглядае даволi мiрна, а вось наконт адносiнаў памiж Ягудзiным i Аксанай Пушкiнай...

— У нас усё добра, — запэўнiў Аляксей. — Аксана нават пра мяне зняла праграму. Так што, якога яна меркавання пра мяне, як фiгурыста i чалавека, можаце даведацца ў суботу, 21 кастрычнiка (дарэчы, праграма называецца «Моцны арэшак» i выйдзе ў эфiр у 16.30 па НТБ). Зразумела, спачатку мне, як адзiночнiку, было складана катацца з партнёршай, але я асвоiў гэта i нават вывучыў шэраг складаных падтрымак.

— А якi наогул з элементаў у вас любiмы?

— Паклон пад апладысменты гледачоў (усмiхаецца), бо гэта сведчыць, што нумар атрымаўся i спадабаўся. Праца зроблена.

— Прыхiльнiкi любяць вас у розных вобразах, а асабiста вам якi блiжэй?

— Магчыма, iм стане вобраз новай праграмы, якую мне стварыў Аляксандр Жулiн (трэнер i муж Таццяны Наўкi. — Аўт.). Дарэчы, я катаюся пад музыку вашага земляка ДиДюЛи. Наогул мне падабаецца быць розным. Усё залежыць ад месца выступлення: класiку лепей успрымаюць у Еўропе, а ў Паўночнай Амерыцы, дзе я выступаю каторы год у шоу, на «ўра» — тэатр на лёдзе.

— Што ў далёкай Амерыцы вам замяняе Расiю?

— Далёка ад дому мне заўжды дапамагае руская музыка. Раней выратоўвалi Алена Беражная i Антон Сiхарулiдзэ, якiя таксама там выступалi, але зараз я — адзiны рускi ў амерыканскiм шоу, таму будзе складана.

— Сярод фiгурыстаў у вас ёсць сапраўдныя сябры цi на лёдзе толькi iнтрыгi i сапернiцтва?

— Канешне, ёсць сябры. Гэта Марыя Бутырская, Максiм Марынiн, Антон Сiхарулiдзэ.

— Калiсьцi вы працавалi з французам Жуберам. Плануеце ў будучым перадаваць свой вопыт маладым?

— Я i сам малады — 26 гадоў. Калi шчыра, то трэнерам быць не жадаю, бо нельга ж усё жыццё аддаць фiгурнаму катанню. А з французскiм фiгурыстам я працаваў разам з маёй настаўнiцай Таццянай Тарасавай. Некаторыя спецыялiсты казалi, што з-за гэтага рухi Жубера часам нагадвалi мае.

— А як наконт уласнага бiзнэсу?

— Фiгурнае катанне — таксама бiзнэс. Аднак я лепей буду зарабляць грошы са сваёй транспартнай кампанiяй.

— Аляксей, а калi вы ажэнiцеся? Побач жа столькi прыгожых дзяўчат...

— Я нiколi не хаваў, што ў мяне ёсць свая дзяўчына. Яна масквiчка.

— У Мiнску вы ўпершыню?

— Не. У дзяцiнстве прыязджаў сюды на спаборнiцтвы.

— Яшчэ парадуеце нас сваiм вiзiтам i выступленнем?

— Абавязкова.

— А аўтограф на памяць чытачам дасце?

— Калі ласка.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод iх быў алiмпiйскi чэмпiён Аляксей ЯГУДЗIН, якi адказаў на пытаннi карэспандэнта «Звязды»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика