У Спораве i косяць здорава
Святлана ЯСКЕВIЧ
Спорава, што ў Бярозаўскiм раёне, называюць сталiцай гумару на Брэстчыне, спораўцы славяцца сваёй весялосцю i дасцiпнасцю. А нядаўна дырэктар Спораўскага заказнiка Вадзiм Пратасевiч i яго супрацоўнiк Руслан Казловiч вызначылiся на Першым чэмпiянаце Еўропы па кашэнню балот «Бебжанскiя сенакосы».
Спаборнiцтвы праходзiлi ў Польшчы, у Бебжанскiм нацыянальным парку. На чэмпiянат з’ехалiся больш за 30 каманд з Еўропы, Амерыкi, Канады. Беларусь прадстаўлялi дзве каманды — Бярэзiнскага запаведнiка i Спораўскага заказнiка. Выступалi па два чалавекi. Гэтай маленькай камандзе трэба было пракасiць балоцiстую дзялянку даўжынёй сто метраў i шырынёй — пяць. Задача ўскладнялася тым, што вада стаяла па калена, а то i вышэй. Улiчвалася не толькi хуткасць, але i якасць выканання работ. Каманда заказнiка «Спораўскi» заняла прызавое трэцяе месца, адставанне ад другiх прызёраў — украiнцаў склала толькi дзве секунды. Нашы касцы маглi б стаць i першымi, але практычна на старце ў Руслана Казловiча зачапiлася за пянёк каса i зламалася яе дрэўка. А па правiлах, мяняць iнструмент у час спаборнiцтваў забаронена... — У нас застаўся галоўны здабытак мерапрыемства — вопыт калег з розных краiн свету ў справе догляду балот, аховы ўнiкальнай флоры i фаўны гэтага асаблiвага прыроднага асяродку, — сказаў карэспандэнту «Звязды» дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Рэспублiканскi бiялагiчны заказнiк «Спораўскi» Вадзiм Пратасевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спорава, што ў Бярозаўскiм раёне, называюць сталiцай гумару на Брэстчыне, спораўцы славяцца сваёй весялосцю i дасцiпнасцю
|
|