Дэнамiнацыi не будзе...
Iгар ШЧУЧЭНКА
Нi ў гэтым, нi ў наступным годзе не плануецца дэнамiнаваць беларускi рубель, аб гэтым учора на сустрэчы з журналiстамi заявiў Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч.
Паводле слоў кiраўнiка Нацбанка, галоўная задача банкаўскай установы, як i раней, заключаецца ў стварэннi ўмоў для эканамiчнага росту ў краiне. А вось адным з найбольш важных напрамкаў, якi вызначае гэты рост i стварае для яго ўмовы, з’яўляюцца стабiльнасць цэн i стабiльнасць нацыянальнай валюты. У студзенi-вераснi гэтага года прырост спажывецкiх цэн склаў 3,1 працэнта (0,3 працэнта ў сярэднiм за месяц). У той жа час летась у аналагiчным перыядзе гэты паказчык быў на ўзроўнi 4,6 працэнта (0,5 працэнта ў сярэднiм за месяц). Iншымi словамi, спажывецкiя цэны за 9 месяцаў гэтага года раслi ў 1,5 раза марудней у параўнаннi са студзенем—вераснем мiнулага. Мiж iншым, у гэтым годзе iнфляцыя ў нашай рэспублiцы — адна з самых нiзкiх сярод краiн СНД i iстотна нiжэйшая, чым у нашых суседзяў — Расii i Украiны: у студзенi—вераснi цэны раслi ў Беларусi марудней, чым у Расii ў 2,3 раза, чым ва Украiне — у 1,9 раза. Як падкрэслiў Пётр Пракаповiч, устойлiва расце роля банкаўскай сiстэмы i ў вырашэннi жыллёвых праблем беларусаў. Так, толькi льготных крэдытаў на будаўнiцтва жылля за 9 месяцаў 2006 года было выдадзена ў памеры 1 трыльён 70 мiльярдаў рублёў. Гэта, дарэчы, у 1,7 раза больш, чым летась за аналагiчны перыяд. Наогул, крэдытная палiтыка, што ажыццяўляецца банкамi, накiравана на тое, каб у максiмальна дапушчальнай ступенi задаволiць патрэбы i фiзiчных, i юрыдычных асоб. Патрабаваннi банкаў да эканомiкi на 1 кастрычнiка склалi 18,3 трлн рублёў. З пачатку года яны ўзраслi на 5,1 трлн рублёў, цi на 38,8 працэнта. Закранаючы пытанне аб стаўцы рэфiнансавання, Пётр Пракаповiч адзначыў, што да канца года яна будзе знiжана да верхняй мяжы, што была запланавана Асноўнымi напрамкамi грашова-крэдытнай палiтыкi на 2006 год, — да 10 працэнтаў гадавых. Iншая справа, што ў Нацбанку не спяшаюцца прымаць адпаведнае рашэнне, у тым лiку кiруючыся i наступным: дэпазiты фiзiчных асоб у банках не павiнны страчваць прывабнасць для ўкладчыкаў. Тым не менш, стаўка рэфiнансавання будзе паступова знiжацца, праўда, рэзкага яе панiжэння рабiць не плануецца. Паведамiў кiраўнiк галоўнага банка краiны i пра тое, што ў сакавiку—маi наступнага года Беларусь атрымае суверэнны крэдытны рэйтынг. Пазiцыя Нацбанка па гэтаму пытанню застаецца ранейшай, — «чым хутчэй мы атрымаем рэйтынг, тым лепш».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нi ў гэтым, нi ў наступным годзе не плануецца дэнамiнаваць беларускi рубель, аб гэтым учора на сустрэчы з журналiстамi заявiў Старшыня праўлення Нацыя
|
|