«Прамая лiнiя» старшынi Камiтэта дзяржкантролю Зянона Ломаця з жыхарамi Гродзеншчыны
Барыс ПРАКОПЧЫК
20 кастрычнiка з 12 да 14 гадзiн у Камiтэце дзяржкантролю Гродзенскай вобласцi праводзiцца «прамая лiнiя» са старшынёй Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь Зянонам Ломацем. Пытаннi i прапановы можна паведамiць па тэлефонах у Гродне 74 15 20 i 74 48 08.
Тыя, хто па нейкай прычыне не змогуць асабiста пагаварыць з Зянонам Кузьмiчом Ломацем, маюць магчымасць звярнуцца да яго пiсьмова, для чаго ў Камiтэце дзяржкантролю Гродзенскай вобласцi (г. Гродна, вул. Карбышава, 15) устаноўлена спецыяльная паштовая скрынка. Усе пiсьмовыя звароты будуць уважлiва разгледжаны. Гэта «прамая лiнiя» для Зянона Ломаця — першая на пасадзе старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю. У звароце да жыхароў вобласцi ён падкрэслiў, што яе мэта не ў тым, каб назапасiць негатыў аб рабоце мясцовай «вертыкалi», эканамiчнай i сацыяльнай сiтуацыi ў рэгiёне, а каб сумеснымi намаганнямi зрабiць жыццё на Гродзеншчыне больш камфортным.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 кастрычнiка з 12 да 14 гадзiн у Камiтэце дзяржкантролю Гродзенскай вобласцi праводзiцца «прамая лiнiя» са старшынёй Камiтэта дзяржаўнага кантролю Р
|
|