Памiж Грэцыяй i БельгiяйМуз-news На сесii кiраўнiкоў дэлегацый краiн — удзельнiц VI Мiжнароднага дзiцячага конкурсу песнi «Еўрабачанне-2006» прайшла жараб’ёўка ўдзельнiкаў. Спачатку арганiзатары вызначылi, якiя краiны адкрыюць i закрыюць конкурс (адпаведна Партугалiя i Расiя), а таксама названы нумар гаспадароў — Румынii (чацвёрты). Астатнiя 12 краiн былi разбiты на 3 групы — для пачатку, сярэдзiны i канца шоу. Па вынiках першага этапу жараб’ёўкi Беларусь трапiла ў апошнюю пяцёрку.Такiм чынам, прадстаўнiк Беларусi Андрэй Кунец са сваёй песняй «Новый день» выступiць пад дванаццатым нумарам, перад iм пакажа сваё выступленне Грэцыя, «чортавы тузiн» дастаўся Бельгii, 14-ы нумар — Харватыi, апошнi, 15-ы — сястрычкам-блiзнятам з Расii. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. P.S. Нядаўна ў Андрэя адкрыўся асабiсты афiцыйны сайт — kunets.by.ru. Там можна пазнаёмiцца з бiяграфiяй i творчасцю юнага спевака, «пагартаць» вiртуальны фотаальбом, даведацца блiжэйшы — трэба сказаць, даволi шчыльны — расклад выступленняў Андрэя. «MERRY POPPINS»: ДЗЯЎЧАТЫ ЗВЕРХУ Дзявочы дуэт, якi нядаўна ператварыўся ў трыо i зараз складаецца з Алесi, Марусi i Люсi Берулава, напiсаў загалоўную песню да новага расiйскага тэлесерыяла «Трое зверху». Гэты шматсерыйны сiтком (камедыя становiшчаў) амаль адначасова стартаваў у Беларусi i Расii, а ва Украiне паказ пачнецца ў лiстападзе. Паводле сюжэта, дзве дзяўчыны i хлопец здымаюць кватэру ў пажылой пары, якая жыве на нiжнiм паверсе i спрабуе актыўна ўмешвацца ў жыццё маладых людзей. «У серыяле вiруюць любоўныя страсцi, якiя ўсё нiяк не знаходзяць выйсця. Шмат жартаў на тэму сэксу, але пры тым усё дастаткова мiла i тактоўна, — расказвае Алеся з «Merry Poppins». — Менавiта гэты элемент лёгкай правакацыi нам вельмi сiмпатычны». Песня «Амуры», якую дзяўчаты напiсалi спецыяльна для гэтага ТБ-праекта, адкрывае i закрывае кожную серыю сiткома. СЛУХАЙЦЕ СВАЁ! I НА СВАЁЙ! Аўтар i кампазiтар Яўген Чалышаў апошнiм часам зрабiў многа хiтоў для iншых выканаўцаў i калектываў — хадзiлi нават чуткi, што яго ўласны праект, ВIА «Харлi», цi то распаўся, цi то на мяжы распаду. Аднак чуткi не пацвердзiлiся — а гурт засеў у стылi, каб запiсаць 6 песень на рускай i беларускай мовах. Дзве з iх — «Добрыя людзi» i «Небо для тебя» — ужо трапiлi ў эфiр айчынных радыёстанцый. Праўда, з ратацыяй першай песнi ўзнiклi пэўныя праблемы: аказваецца, пры заяўленых 75 працэнтах беларускiх песень у эфiры беларускамоўныя творы чамусьцi трапiлi ў катэгорыю «нефармат». «Я не разумею, навошта ўвогуле спяваць па-беларуску, калi ў Беларусi гэтыя песнi нiкому не патрэбныя?!» — абурыўся Яўген. З гэтай прычыны большасць песень у новым альбоме ВIА «Харлi» прагучыць на рускай мове. Парадокс? Тэндэнцыя, аднак... БЫВАЙ, ЗБРОЯ, ЦI ВIВАТ, КАХАННЕ? Новая англамоўная спявачка Алiя прэтэндуе на любоў беларускiх слухачоў, а цяпер i гледачоў — нядаўна на «Першым музычным» з’явiўся яе клiп «Remember me». Праўда, самой артысткi ў ролiку не бачна, замест жывой дзяўчыны выступае намаляваная. Але, як сцвярджае прадзюсар Алii Руслан Русанкоў, малюнак гэты вельмi блiзкi да арыгiнала. «Проста мы з самага пачатку хацелi зрабiць менавiта анiмацыйны клiп, каб захаваць iнтрыгу. Гледачы яшчэ ўбачаць твар Алii — але не зараз», — тлумачыць пра-дзюсар. Дарэчы, ролiк зняты рэжысёрам Алегам Салахавым паводле твора Хемiнгуэя «Бывай, зброя» — так што атрымалася гэткая гiсторыя салдацкага кахання. ЁН ВАС НАВУЧЫЦЬ ШОУ-БIЗНЭСУ Падобна на тое, што ў нас будзе ўласны Арцемiй Троiцкi — музычны крытык i энцыклапедыст. На гэта вакантнае месца ў беларускай калямузычнай прасторы прэтэндуе Вячаслаў Бандарэнка — музыкант (гурт «Чэхаў»), радыё- i тэлевядучы («Альфа радыё» i «ЛАД» адпаведна). Ва ўсякiм выпадку, 10-годдзе сваёй прафесiйнай дзейнасцi Вячаслаў адзначыў новай кнiгай — «Энцыклапедыя папулярнай музыкi». Тут няма агаворкi, кнiга сапраўды новая: гэта другое выданне. Першая энцыклапедыя ўбачыла свет яшчэ ў 2001 годзе i ўтрымлiвала звесткi пра 300 замежных гуртоў. Новая кнiга на 60 старонак таўсцейшая i на 57 гуртоў большая. Дарэчы, у Расii «Энцыклапедыя папулярнай музыкi» з 2005 года ўваходзiць у спiс лiтаратуры абавязковай для вывучэння ў некалькiх ВНУ. Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сесii кiраўнiкоў дэлегацый краiн — удзельнiц VI Мiжнароднага дзiцячага конкурсу песнi «Еўрабачанне-2006» прайшла жараб’ёўка ўдзельнiкаў. Спачатку а
|
|