«Шэрыя» мабiльнiкi перавозiлiся па «зялёнаму каналу»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Цэлую партыю «шэрых» мабiльнiкаў спрабаваў незаконна ўвезцi з Польшчы ў Беларусь жыхар Гродна.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта, кантрабандыст спадзяваўся праскочыць праз мяжу на ўласным аўтамабiлi па «зялёнаму каналу», дзе не праводзiцца грунтоўны агляд транспартных сродкаў. Аднак вопытных мытнiкаў з пункта пропуску «Брузгi» падмануць не ўдалося. Падазронага грамадзянiна ўсё ж вырашылi праверыць i знайшлi ў салоне, а таксама ў багажным аддзяленнi аўтамабiля 42 тэлефонныя апараты агульным коштам амаль 8 мiльёнаў рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэлую партыю «шэрых» мабiльнiкаў спрабаваў незаконна ўвезцi з Польшчы ў Беларусь жыхар Гродна
|
|