Iнтэрнат — не дом...
Вiктар САВIЦКI
Кватэрнае пытанне Мы жывём у iнтэрнаце для маласямейных, займаем у iм два пакоi. Цi можна адзiн здаць у паднаём, або, напрыклад, пасялiць свёкра (ён у нас пенсiянер, iнвалiд II групы, жыве адзiн у вёсцы)?Г. Давыдава. Не, нельга, бо нарматыўнымi дакументамi гэта не прадугледжана. Згодна з пунктам 34 Палажэння аб iнтэрнатах, якое зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 верасня 1999 года № 1473, грамадзяне, якiя займаюць iзаляваныя жылыя памяшканнi, прызначаныя для пражывання сем’яў, маюць права засяляць у iх толькi сваiх непаўналетнiх дзяцей i мужа (жонку), якiя не забяспечаны жыллём у гэтым населеным пункце па норме. Акрамя таго, пунктам 32 Палажэння вызначана, што жылыя памяшканнi дзяржаўнага жыллёвага фонду ў iнтэрнаце не падлягаюць прыватызацыi, абмену, падзелу i здачы па дагавору паднайму.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы жывём у iнтэрнаце для маласямейных, займаем у iм два пакоi. Цi можна адзiн здаць у паднаём, або, напрыклад, пасялiць свёкра (ён у нас пенсiянер, iн
|
|