Вясковы касцёл — у Спiс ЮНЕСКО!
Аляксандр Пукшанскi
Касцёл Iаана Хрысцiцеля, што знаходзiцца на тэрыторыi аграгарадка Камаi Пастаўскага раёна, плануюць прапанаваць для ўключэння ў Спiс ЮНЕСКО.
Касцёл нагадвае рыцарскi замак. Ён уяўляе сабой цудоўна захаваны ўзор абарончага дойлiдства пачатку ХVII стагоддзя. Дарэчы, менавiта тут сваю святарскую дзейнасць пачынаў Казiмiр Сваяк, пасвечаны ў ксяндзы ў 1915 годзе. Нагадаю, што ён вядомы яшчэ як беларускi паэт, драматург, публiцыст, распаўсюджвальнiк беларускай лiтаратуры... Ля касцёла стаiць камень — крыж, гiсторыя ўстаноўкi якога з’яўляецца таямнiцай. Дзякуючы ЮНЕСКО, у Пастаўскiм раёне былi фiнансава падтрыманы работы па захаванню палаца Тызенгаўзаў, якi знаходзiцца на тэрыторыi мясцовай раённай бальнiцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Касцёл Iаана Хрысцiцеля, што знаходзiцца на тэрыторыi аграгарадка Камаi Пастаўскага раёна, плануюць прапанаваць для ўключэння ў Спiс ЮНЕСКО |
|