Сярэднi «кошык» стаў больш лёгкiм
Сяргей ГРЫБ
Цi не ўпершыню за апошнiя гады ў Беларусi адбылося некаторае знiжэнне мiнiмальнага спажывецкага бюджэту, разлiчанага на «сярэднюю» сям’ю з 4 чалавек. У цэнах верасня яго памер склаў 258 570 рублёў, што аказалася нiжэй на 0,2 працэнта за паказчык папярэдняга квартала.
Гэта акалiчнасць, як патлумачылi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, звязана з некаторым змяншэннем кошту на асобныя «асноўныя» прадукты харчавання. I, у прыватнасцi, гаворка iдзе аб традыцыйным для пачатку восенi знiжэннi цэн на сельгаспрадукцыю. Прычым новы мiнiмальны спажывецкi бюджэт знiзiўся для маладых сем’яў, студэнта, хлопчыка ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў i падлетка ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Для астатнiх катэгорый насельнiцтва новыя памеры МСБ крыху ўзраслi — на 0,05—0,9 працэнта. Дарэчы, у цэлым памеры мiнiмальных спажывецкiх бюджэтаў былi разлiчаны для 22 розных катэгорый насельнiцтва. У прыватнасцi, новы МСБ для мужчыны працаздольнага ўзросту зараз складае 319 200 рублёў у месяц, жанчыны працаздольнага ўзросту — 321 910, пенсiянера — 259 910, пенсiянеркi — 261 070, студэнта — 227 510, студэнткi — 230 380, дзяўчынкi ва ўзросце да 3 гадоў — 203 200, хлопчыка ў такiм жа ўзросце — 202 310 рублёў у месяц.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi не ўпершыню за апошнiя гады ў Беларусi адбылося некаторае знiжэнне мiнiмальнага спажывецкага бюджэту, разлiчанага на «сярэднюю» сям’ю з 4 чалавек |
|